В Поставах состоялся слёт православной молодёжи (+фото)
На працягу шасці красавіцкіх дзён у Паставах праходзіла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць Слова”. А 12 мая раённы цэнтр стаў месцам правядзення яшчэ аднаго духоўнага мерапрыемства — злёту праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі.
Да гэтага мерапрыемства рыхтаваліся, яго чакалі. Шмат клопатаў было ў выкладчыкаў, выпускнікоў і вучняў нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Яны ўпершыню арганізоўвалі злёт і прымалі больш за сто гасцей з Полацка, Наваполацка, Глыбокага, Докшыц, Браслава, Ушач, Верхнядзвінска, Расон. Кожнаму ўдзельніку быў прымацаваны на грудзях блакітны банцік — сімвал прыгажосці і маладосці. Паспрыяла і надвор’е. З самага ранку свяціла сонца, адорваючы святлом і цяплом людзей, майскую квецень, вітаючы маладых вернікаў.
Велікодная сустрэча з праваслаўнай моладдзю ў Паставах (такія мерапрыемствы ў прыходах епархіі праводзіліся і раней) была адметная і тым, што ў ёй упершыню прымаў удзел архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Кветкамі і караваем сустракалі маладыя пастаўчане Уладыку. А затым разам з дарослымі прыхаджанамі ўдзельнічалі ў святочнай Божай Літургіі, якую са свяшчэннікамі правёў архіепіскап Феадосій.
З Уладыкам сустрэліся старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў. Потым быў зроблены агульны фотаздымак, які многія гады будзе нагадваць пра сустрэчы на пастаўскай зямлі. А ўражанняў ужо на самым пачатку было шмат. Яны прымножыліся пасля экскурсіі па знакамітых месцах горада, якую для гасцей правялі супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея.
Падсілкаваўшыся падчас кампот-паўзы і смачна паабедаўшы, удзельнікі злёту накіраваліся ў раённы Дом культуры па вуліцы Станкевіча. Да іх далучыліся вучні школ горада і гімназіі, прыхаджане.
Перад пачаткам велікоднага канцэрта, які падрыхтавалі вучні нядзельнай школы, Уладыка благаславіў моладзь на добрыя справы і пачынанні, расказаў аб сіле веры, Божай ласцы. “Ёсць вера фармальная, калі чалавек толькі прызнае Бога, — сказаў Уладыка Феадосій. — А ёсць вера жывая, калі яна прыходзіць ад выпрабаванняў і адкрыцця Бога. Кожны павінен у сабе адкрыць Бога сам, мець свой вопыт адкрыцця Бога і жыць з Богам”.
Гэта глыбінная тэма была закранута ўдзельнікамі канцэртнай праграмы, кожнае выступленне якіх было павучальным, прымушала паразважаць, падзяліцца думкамі пра жыццё чалавека і яго месца ў гэтым жыцці.
А потым госці і гаспадары трапілі на сапраўдны баль. Амаль на дзве гадзіны прасторнае фае Дома культуры ператварылася ў танцавальную залу. Мерапрыемства атрымала назву “Весна жизни — Воскресение» і цалкам адпавядала ёй. Прыемна было бачыць статных кавалераў у строгіх касцюмах і фраках, прыгожых дзяўчат у шыкоўных бальных сукенках. Разам з удзельнікамі злёту былі многія школьнікі горада. Усеагульнае захапленне выклікаў узорны духавы аркестр прафтэхкаледжа пад кіраўніцтвам Леаніда Косава. Усё выглядала, як раней, на сапраўдных балях. Толькі перш чым закружыла ў танцы, моладзь развучвала хады. І праз колькі часу як мае быць выконвала армянскі танец, па-дэ-труа, фінскую летку-енку, амерыканскую польку, кадрылю і іншыя танцы розных краін. Ніхто не мог утрымацца на месцы. Гледзячы на шчаслівыя твары маладых, усеагульную весялосць і ўсмешкі, няцяжка было здагадацца, што кожны адчуваў сябе героем вясенняй казкі…
Пасля балю рабяты прыйшлі ў сярэднюю школу №4, дзе іх чакалі вячэра, новыя адкрыцці і знаёмствы. Кожная дэлегацыя падрыхтавала свае творчыя нумары. Гэта былі песні, ігра на гармоніку, гумарыстычныя сцэнкі… Усіх перапаўнялі пачуцці ўзнёсласці і лёгкасці.
Сустрэча ў школе стала заключным акордам форуму, падчас якога былі падведзены вынікі работы праваслаўнай моладзі ў розных рэгіёнах. Удзельнікам было пра што расказаць. А наперадзе чакаюць новыя праекты і мерапрыемствы, у ліку якіх паездкі маладых паломнікаў, злёты, інтэлектуальныя гульні.
З кім бы ні размаўлялі ў гэты дзень, усе былі ў захапленні ад мерапрыемства, шчыра дзякавалі яго арганізатарам. Ад такіх сустрэч моладзь становіцца сапраўды лепшай і дабрэйшай, бо бачыць прыклад шчырых адносін, чыстай малітвы, моцнай дружбы.
Марыя ПІСАРЧЫК, удзельніца злёту.
Пётр КУРЫЛОВІЧ, супрацоўнік райгазеты.
Фота Пятра Курыловіча і Віктара Казака.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


