Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каким будет фестиваль?

Каким будет фестиваль?

Менш за два тыдні засталося да адкрыцця XVI Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Сёлета ён завітае на Пастаўшчыну ў 20-ты раз і абяцае стаць яркім, маляўнічым, насычаным рознымі культурнымі падзеямі.

Як заўсёды, на свята з’едуцца музычныя калектывы не толькі з усіх абласцей Беларусі, але і краін блізкага і далёкага замежжа. Свой удзел у ім ужо пацвердзілі Літва, Латвія, Польшча, Расія, Украіна, Славакія і Венесуэла, адкуль чакаюцца 12 калектываў.  Пад пытаннем прыезд сама­дзейных артыстаў з Казахстана і Італіі. На запрашэнне наведаць Пастаўшчыну, прадэманстраваць сваё народнае музычнае мастацтва і абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў галінах культуры, эканомікі і турызму адгукнулася большасць гарадоў, з якімі ў нас заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве, — Швянчоніс, Купішкіс, Рокішкіс, Шырвін­тас, Семятычы, Пушкіна, Курск, Рэзэкне, Харкаў. Таксама ўпершыню наш раён наведаюць прадстаўнікі старажытнага славацкага горада Нітра. Побач з беларускімі і замежнымі самадзейнымі артыстамі на канцэртных пляцоўках горада і раёна выступяць прафесійныя калектывы — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, папулярны эстрадны гурт “Тяни-Толкай”, а таксама ваенны духавы аркестр Смаргонскай пагранічнай групы.

Асаблівасць сёлетняга фестывалю ў тым, што другі яго дзень будзе прысвечаны Паставам. У суботу адбудуцца адкрыццё мастацкай выставы па выніках пленэру з нагоды 180-годдзя А. Ромера, літаратурна-музычная імпрэза з удзелам членаў літаратурнага аб’яднання “Світанак” і гасцей з Мінска — пісьменнікаў Навума Гальпяровіча і Анатоля Бутэвіча, раённы агляд-конкурс сельскіх панадворкаў, тэатралізаванае свята, у якім прымуць удзел працоўныя калектывы горада. Яшчэ адным фестывальным мерапрыемствам у суботу стане канцэрт арганнай музыкі ў Пастаўскім касцёле. Не абыдзецца і без добра вядомых і любі­мых гараджанамі “Пастаўскага балю”, традыцыйнага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”, тэатралізаванага прадстаўлення ля ўсходняга фасада палаца Тызенгаўзаў “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб”, маляўнічага феерверку і начных дыскатэк (іх сёлета будзе дзве — у пятніцу і суботу). Пастаноўкай гэтых і іншых мерапрыемстваў займаюцца рэжысёр раённага Дома культуры Алена Слядзеўская і яе калега з Полацка Святлана Багаслаў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой