Акцент — на профилактику

Адбылося чарговае пасяджэнне міжведамаснай камісіі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб. Прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, устаноў медыцыны, адукацыі, фізкультуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі абмеркавалі ход рэалізацыі на Пастаўшчыне Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады, выпрацавалі алгарытм далейшых дзеянняў.
Загадчыца аддзела эпідэміялогіі райЦГіЭ Л. М. Сафронава прывяла наступныя факты. На цяперашні час у раёне налічваецца 18 ВІЧ-інфіцыраваных, за апошнія пяць гадоў хворыя ў стадыі СНІДу памерлі. 47,6% ВІЧ-інфіцыраваных заразіліся вірусам імунадэфіцыту чалавека пры ўнутрывенным увядзенні наркатычных рэчываў, 52,4% — пры сексуальных кантактах.
У 2010-2011 гадах нарадзілася двое ВІЧ-інфіцыраваных дзяцей. Адно дзіця памерла, у другога ВІЧ адмоўны, гэта дзіця і яго маці атрымлівалі АРВ-тэрапію.
У стадыі СНІДу ў раёне зараз 3 чалавекі, антывірусную тэрапію атрымліваюць 6.
На пасяджэнні гаварылася пра тое, што ў раёне пастаянна праводзіцца інфармаванне насельніцтва пра рызыку інфіцыравання, мадэлі бяспечных паводзін, прапагандуецца здаровы лад жыцця. У гэтай рабоце задзейнічаны найперш медыкі, а таксама педагогі, культработнікі, сродкі масавай інфармацыі. З мэтай удасканалення работы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў мінулым годзе праведзена нарада з ідэалагічнымі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, выдаюцца і распаўсюджваюцца наглядныя інфармацыйныя матэрыялы. У школах і каледжы праводзяцца гутаркі, конкурсы плакатаў, сачыненняў, арганізавана работа кіналекторыяў. Ва ўстановах культуры афармляюцца выставы літаратуры, праводзяцца конкурсы. Аддзел унутраных спраў райвыканкама асаблівую ўвагу надае выяўленню асоб, якія ўжываюць наркотыкі. Зараз такіх на ўліку 16 (непаўналетніх сярод іх няма). Зменшылася колькасць таксікаманаў, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку. Калі ў 2007 годзе іх было 11, у тым ліку 8 падлеткаў, то летась — 3, у тым ліку 1 падлетак. Усе наркаманы абследаваны на ВІЧ.
Раённы выканаўчы камітэт пастаянна надае ўвагу стварэнню аптымальных умоў для забеспячэння дзейнасці лячэбных устаноў ва ўмовах нядобранадзейнай эпідсітуацыі па ВІЧ/СНІДу. Увядзенне лякарстваў у стацыянарах раёна ажыццяўляецца толькі аднаразовымі шпрыцамі і сістэмамі. За месяц на медінструменты, антысептыкі і дэзінфектанты расходуецца каля 46 мільёнаў рублёў.
Работа па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі будзе працягвацца. А самае галоўнае — кожны чалавек, асабліва малодшага пакалення, павінен цвёрда засвоіць, якую небяспеку ўяўляе гэта інфекцыя, і не падвяргаць сябе ёй.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


