«Пока работаю — есть желание жить»
Праязджаючы праз Дварчаны, заўсёды звяртала ўвагу на прыгожы, дагледжаны дом воддаль дарогі. Мяркуючы па парадку каля яго, лічыла, што жывуць тут маладыя гаспадары. І як жа была здзіўлена, калі даведалася, што належыць ён 80-гадовай жанчыне. Ад дарогі да дома метраў сто. Сцяжынка падсыпана гравіем, абочыны абкладзены каменьчыкамі, абапал растуць маладзенькія рабінкі, прывязаныя да калочкаў. Усюды адчуваецца гаспадарская, як мне падалося, не толькі жаночая рука.
Гаспадыня сустрэла на панадворку. “Я і зімой шмат часу праводжу на вуліцы, — гаварыла Леакадзія Сцяпанаўна Адамовіч. — Засыпле снегам так, што ледзьве адкапаюся. А з вясны да позняй восені ў дом заходжу толькі перакусіць ды пераначаваць. Пасадзіла ўсю агародніну, капаюся ў кветніках, наводжу парадак каля дома. А колькі разоў за лета прыходзіцца браць у рукі касу, і не злічу”.
У Леакадзіі Сцяпанаўны было адзінаццаць братоў і сясцёр. Яна — трэцяе дзіця. На старэйшых ляжала адказнасць за малодшых, у дзяцінстве за імі прыглядвалі, потым дапамагалі вучыцца. Да працы бацькі прывучалі ўсіх. А не працаваць і немагчыма было: прапалі б з голаду.
— Вялікая сям’я — добра, — гаварыла Леакадзія Сцяпанаўна. — Але нам, асабліва старэйшым, хацелася самастойнасці. Таму ў школе ўсе стараліся добра вучыцца, каб потым прадаўжаць вучобу ў інстытутах або тэхнікумах. Бацькі былі непісьменныя, але мудрыя. Вяскоўцы ішлі да таты па парады і рабілі так, як ён скажа. Калі пачалі ствараць калгасы, тату нават выбралі старшынёй. Але ён не любіў каму-небудзь падпарадкоўвацца, таму хутка ад пасады адмовіўся. Маме з татам не вельмі падабалася, што мы пакідаем іх і едзем вучыцца, лепш бы працавалі на зямлі. Тым не менш усе браты і сёстры атрымалі адукацыю і абселі ў гарадах. Два браты ўжо памерлі і пахаваны побач з бацькамі на могілках у Салаўях — вёсцы, дзе мы нарадзіліся.
Леакадзія Сцяпанаўна спачатку вучылася ў Пастаўскім педагагічным вучылішчы, а калі яго закрылі — у Ашмянскім. Па накіраванні трапіла ў Гродзенскую вобласць. Там выйшла замуж, нарадзіла сына. У 60 гадоў памёр бацька. І каб быць бліжэй да маці, сям’я перабралася ў Дварчаны.
— Мужу хацелася мець вялікі і прасторны двухпавярховы дом з балконам, — расказвала жанчына. — Будавацца было цяжка. Электрычнасці не было, вечарамі пры газавай лямпе працавалі. І як радаваліся зробленаму! Абуладкоўвалі, наводзілі прыгажосць. Спачатку я працавала настаўніцай ў Гуменіцкай, потым у Ясеўскай школах. Дабіралася на работу аўтобусам. А калі вызвалілася месца ў Дварчанскай, перавялася бліжэй да дому. На пенсію два разы выходзіла: першы — калі споўнілася 55. Дапрацавала да канца навучальнага года, і мяне разлічылі. А напярэдадні 1 верасня зноў запрасілі на работу. І толькі калі школу закрылі, зноў стала хатняй гаспадыняй.
Дома занятак Леакадзія Сцяпанаўна знаходзіла заўсёды. Пакуль жыў муж, трымалі вялікую гаспадарку. А яшчэ жанчына любіла вязаць пруткамі, кручком, рабіла рышэлье, вышывала. Як на ўсё і знаходзіла час? Цяпер падводзіць зрок, таму адкладзены далей пруткі, рэдка стракоча швейная машынка. Але без справы не бывае. Ёсць куры, в’етнамскі парсючок. Зямлю і пад бульбу, і пад агародніну ўскопвае лапатай. А ў кветніках колькі работы!
— Сама старэю, а дом і панадворак хачу каб выглядалі маладымі, — жартуе.
Некалькі гадоў таму Л. С. Адамовіч памяняла драўляную агароджу вакол дома на жалезабетонную, у яркі колер пафарбавала яе і старую і ёй абгарадзіла агарод. Вакол дома мноства кветак: адны ўжо адцвітаюць, другія ў поўнай красе, трэція толькі збіраюцца аддзячыць сваёй прыгажосцю руплівай гаспадыні за клопаты. Пабелены ўсе дрэўцы.
— Хто дапамагае ў навядзенні парадку? — цікаўлюся.
— Сама ўпраўляюся, — адказвае. — Праўда, з кожным годам сіл становіцца менш. Радзей выбіраюся ў райцэнтр, хоць вельмі люблю бываць ў Паставах. Схаджу ў касцёл, сустрэнуся са знаёмымі, куплю прадуктаў. Сын жыве ў Мінску. Ён энергетык, вельмі часта ездзіць у камандзіроўкі за мяжу. Таму паміж імі толькі па тэлефоне паспяваем пагаварыць. Часта жартую: цяпер мае блізкія сябры — радыё і тэлевізар. Рада, калі тэлефануюць былыя вучні і калегі, аднагрупнікі, радня. Пакуль працую — ёсць жаданне жыць. Мамін зямны шлях закончыўся на 102-ім годзе. Колькі адмерана мне, ведае толькі Усявышні.
У выхадныя ў доме Л. С. Адамовіч збярэцца шмат гасцей — гаспадыня будзе адзначаць свой юбілейны дзень нараджэння. Доўгіх і бадзёрых Вам гадоў, паважаная Леакадзія Сцяпанаўна!
Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


