Межконфессиональный диалог был, есть и будет

Уладзімір Барысавіч Ламека.
У верасні гэтага года ў Глыбокім адбудзецца выязное пасяджэнне калегіі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Беларусі Леаніда Паўлавіча Гулякі. На ім будуць абмеркаваны пытанні міжканфесійных і міжнацыянальных зносін. Напярэдадні гэтага значнага мерапрыемства Паставы наведаў намеснік Упаўнаважанага Уладзімір Барысавіч Ламека, які азнаёміўся з рэлігійнай абстаноўкай у нашым раёне.
Двухдзённы візіт У. Ламекі пачаўся 16 мая. У зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася яго сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады і праваслаўнымі і каталіцкімі святарамі Пастаўшчыны.

— Ваш рэгіён адметны: каталікоў і праваслаўных тут жыве прыблізна пароўну, — пачаў сваё выступленне Уладзімір Барысавіч. — Ёсць і іншыя канфесіі, да якіх заўсёды ставяцца з разуменнем. Гэта надзвычай важна ў сучасным свеце, дзе нярэдка паміж вернікамі існуе варожасць. Але ж усе мы стаім на дарозе да Храма — адзінай з усіх дарог, на якой хопіць месца ўсім.
У. Б. Ламека неаднаразова падкрэсліваў: мы жывём у час духоўнага крызісу. Страчваюцца базісныя хрысціянскія каштоўнасці, рэлігія і вера адыходзяць на перыферыю грамадскага жыцця. Як спыніць своеасаблівы духоўны апакаліпсіс?
На думку прысутных, галоўнае — з маленства навучыць чалавека адрозніваць дабро ад зла. Для гэтага ў раёне сёння робіцца шмат: працуюць нядзельныя школы, якія наведваюць больш за 800 дзяцей, пры храмах ладзяцца летнія лагеры, у навучальных установах праводзяцца сустрэчы са святарамі.
Колькі б сіл у выхаванне будучага пакалення ні ўкладвалася, на жаль, праблем у грамадстве шмат: па-ранейшаму пагаршаецца дэмаграфічная сітуацыя, расце колькасць алкагольназалежных людзей, суіцыдаў…
Як лічыць У. Б. Ламека, дзяржава і царква павінны яшчэ больш яднацца з мэтай духоўнага выхавання чалавека. Канструктыўны дыялог існуе, але ўдасканальваць яшчэ ёсць што. Таму адным з галоўных на глыбоцкай калегіі стане пытанне аб супрацоўніцтве органаў мясцовага кіравання і рэлігійных арганізацый. У пастаўчан у гэтым багаты вопыт. Ім на сустрэчы падзяліўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён адзначыў, што кожны са святароў раёна незалежна ад канфесіі зацікаўлены, каб вакол была стабільная сітуацыя. Таму мясцовая ўлада заўсёды знаходзіць узаемныя рашэнні і кампрамісы.
Намеснік Упаўнаважанага прыгадаў, што ў 2003 годзе было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж праваслаўнай Царквой і Рэспублікай Беларусь — дакумент, які не мае аналагаў у гісторыі краіны. Згодна з яго палажэннямі, дзяржава прызнае ролю Царквы як аднаго з найважнейшых сацыяльных інстытутаў, які ўплывае на фарміраванне духоўных, культурных, нацыянальных традыцый. У сваю чаргу Царква зыходзіць з таго, што дзяржава выступае як гарант захавання і прымнажэння гэтых традыцый.
Плануецца падпісанне пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам. Але справядліва было адзначана прысутнымі: нават самыя дасканалыя заканадаўствы не ўратуюць ад бездухоўнасці. Трэба, каб у “рабочым” стане кожнага чалавека быў унутраны голас — сумленне.
Уладзімір Барысавіч таксама ўзняў пытанні выхавання дзяцей, праблемы грамадзянскіх шлюбаў і няпоўных сем’яў. “Усё ва ўладзе Усявышняга, але нам, жывым, недапушчальна сядзець на месцы. Трэба рабіць усё магчымае для адраджэння духоўных каштоўнасцей,” — рэзюмаваў ён.
17 мая У. Б. Ламека наведаў храмы Пастаўшчыны і ўжо ў прыватнай размове абмеркаваў са святарамі хвалюючыя іх пытанні.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Мацкевич: Гражданин Лукашенко, не отдавайте приказ стрелять
Подробнее Владимир Мацкевич Белорусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от белорусского правителя не отдавать преступные приказы. «Это


