Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чтоб стало потребностью каждого

Чтоб стало потребностью каждого

Напярэдадні свята карэспандэнт «Пастаўскага краю» Пётр Курыловіч гутарыў з начальнікам ад­дзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама В. А. ЗАХАРЭВІЧАМ.

Васілій Аляксеевіч, сёлета, як і ў мінулым годзе, галоўнай падзеяй спартыўнага жыцця Пастаўшчыны стала заваяванне камандайАтлант-Дчэмпіёнскіх званняў Рэспублікі Беларусь у першай лізе айчыннага валейбола. Да шматлікіх віншаванняў, якія Вы атрымалі як галоўны трэнер, далучаюцца нашы чытачы і падпісчыкі райгазеты і жадаюць залатой дружыне так трымаць і ў далейшым.

— Дзякуй за віншаванні і пажаданні. Ігракі гэта заслужылі і з’яўляюцца для іншых не толькі прыкладам адданасці любімай справе, але і здаровага ладу жыцця, у якім вялі­кае месца належыць фізічнай  культуры і спорту — аснове здароўя і даўгалецця чалавека.  У нашым раёне фізкультурай і спортам займаецца 6200 чалавек — 16% ад агульнай колькасці насельніцтва. У мінулым годзе ў спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і турыстычных мерапрыемствах (а іх праведзена 163) удзельнічала больш за 9500 чалавек.

— Што ўяўляе сёння фізкультурна-спартыўная база Пастаўшчыны?

—  Яна ў асноўным адпавядае сучасным патрабаванням, у чым пераканаліся і ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі “Алімпізм і моладзь”, якая ў кастрычніку мінулага года прахо­дзіла ў Паставах. Арганізацыя такога маштабнага мерапрыемства ў першую чаргу з’явілася прызнаннем нашых спартыўных дасягненняў, якія, вядома, немагчымы без адпаведнай матэрыяльнай базы, падрыхтаваных кадраў. У сферы фізічнай культуры, спорту і турызму на штатнай аснове працуюць 65 спецыялістаў.

Найбольш буйной структурай у райцэнтры з’яўляецца фізкультурна-спартыўны клуб “Атлант”, які аб’ядноўвае фізкультурна-аздараўленчыя комплексы па вуліцах Савецкай і Станкевіча, маладзёжны цэнтр “Юнацтва” ў  шостым гарадку, базу адпачынку “Азёркі”.

Больш за 300 дзяцей займаецца ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе г. Паставы. Яе аддзяленні адкрыты у г. п Варапаева, аграгарадках Лынтупы, Камаі і Дунілавічы. Штогод летам школа арганізуе аздараўленчы лагер з кругласутачным знахо­джаннем дзяцей.

Выдатныя ўмовы створаны ў дзіцячай футбольнай акадэміі прыватнага вытворчага прадпрыемства “Пастаўскі мэблевы цэнтр”.  На базе ААТ “Паставымэбля”, СШ №1 і Камайскай СШ працуе ваенна-спартыўны клуб “Азімут”, у якім займаецца больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. У раённым цэнтры дзяцей і моладзі плённа працуе шахматны гурток.  Да паслуг жадаючых гарадскі стадыён,  Варапаеўскі ФАК, фітнэс-клуб у Камаях, спартыўныя залы і пляцоўкі ў школах  і дзіцячых садах раёна.

— Якія найбольш важкія дасягненні спартсменаў Вы адзначылі б?

— Каманды нашага раёна прымаюць удзел ва ўсіх планавых спартыўных мерапрыемствах і спаборніцтвах, якія праводзяцца ў вобласці і рэспубліцы. Так, у рэспубліканскіх турнірах па міні-футболе мы занялі другое месца, па шашках і настольным тэнісе былі трэцімі. Парадавалі юныя футбалісты, якія на занальных спаборніцтвах “Скураны мяч” выйшлі пераможцамі, а ў вобласці сталі сярэбранымі прызёрамі. Пераможцам мінулагодняга абласнога першынства па футболе ў другой лізе выйшла наша дарослая каманда. Не было роўных юным пастаўчанам на занальных абласных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў аграгарадкоў. У фінале яны занялі трэцяе месца.

Неаднаразова дабіваліся поспеху на міжнародных спаборніцтвах і ў першынстве Рэспублікі Беларусь у вышэйшай футбольнай лізе дзве  каманды юнакоў Пастаўскага мэблевага цэнтра. Медалі рознай вартасці і іншыя ўзнагароды на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах пастаянна заваёўваюць выхаванцы раённага ваенна-спартыўнага клуба “Азімут”. Прымнажаюць колькасць перамог і прызавых месцаў каманды валейбалістаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Пералічваць спартыўныя дасягненні пастаўчан можна і далей.

— Як у цэлым пастаўлена аздараўленчая і спартыўна-масавая работа ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства?

—  Яна праводзіцца ў адпаведнасці з каляндарным планам і ўключае комплекс спартыўных мерапрыемстваў. У прыватнасці, у раёне праводзяцца спартакіяды сярод базавых, сельскіх і гарадскіх сярэдніх школ, сярод прадпрыемстваў і арганізацый, пасялковага і сельскіх Саветаў, мікрараёнаў горада. У праграму спартакіяд уваходзіць ад 7 да 11 відаў спорту.

Разыгрываюцца Кубкі раёна па міні-футболе і валейболе. Традыцыйнымі сталі  “Пастаўская лыжня”, Усебеларускі лёгкаатлетычны крос і іншыя масавыя спаборніцтвы, прысвечаныя дзяржаўным і прафесійным святам.

У раёне штогод праводзяцца агляды-конкурсы на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы. Па выніках выступленняў у 2012 годзе лепшымі прызнаны прафтэхкаледж, УП ЖКГ, цэнтральная раённая бальніца, Ваўкоўскі, Лынтупскі і Курапольскі сельскія выканаўчыя камітэты.

— Што, на Ваш погляд, трэба зрабіць для таго, каб да заняткаў фізічнай культурай і спортам далучалася ўсё больш людзей, асабліва маладых?

— Гэта павінна стаць унутранай патрэбнасцю, асабістым выбарам кожнага грамадзяніна. І мы ў гэтым павінны ім дапамагчы. У прыватнасці, наспела неабходнасць мець у штатах буйных прадпрыемстваў і гаспадарак інструктараў-інспектараў па арганізацыі і правядзенні фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы. У першую чаргу гэта датычыць аграгарадкоў Лынтупы, Камаі, Дунілавічы, Навасёлкі-1, Варапаеўскага ФАКа. Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў трэба матэрыяльна стымуляваць работнікаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у спартыўным жыцці працоўнага калектыву. Больш эфектыўна неабходна выкарыстоўваць створаную спартыўную базу, дабіцца таго, каб да 2015 года ў спартыўных секцыях і аздараўленчых групах  па месцы жыхарства ўдзельнічала да 20% жыхароў ад агульнай колькасці насельніцтва. І, вядома, ствараць аптымальныя ўмовы для падрыхтоўкі спартсменаў і каманд, якія годна абаранялі б гонар раёна на спаборніцтвах розных узроўняў.

Карыстаючыся выпадкам, віншую з прафесійным святам работнікаў і ветэранаў фізкультуры і спорту, усіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця! Поспехаў вам, удачы, дабрабыту!

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой