Необходимое сделано
На чарговую “прамую тэлефонную лінію”, якую старшыня райвыканкама В. С. Гутараў правёў 27 красавіка, паступіла дзесяць зваротаў, якія тычыліся самых розных сфер жыццядзейнасці. Справаздачу з яе прапануем не па “гарачых слядах”, а наўмысна значна пазней, ужо маючы магчымасць агучыць тое, што вырашана па ўзнятых пытаннях.
Г. Я. Касарэўскі з Юнек прасіў садзейнічання ў рамонце хлява. “Работы я выканаю сам, — гаварыў чалавек. — Толькі б атрымаць патрэбныя будаўнічыя матэрыялы”. (Дом, у якім жыве сям’я Касарэўскіх, і, натуральна, хлеў пры ім належаць ААТ “Сцяг Перамогі-агра”). Старшыня райвыканкама даручыў свайму намесніку П. Р. Станюшу, які курыруе будаўнічую галіну, неадкладна выехаць па названым адрасе, разабрацца ў сітуацыі і вырашыць пытанне.
Рыхтуючы матэрыял да друку, я патэлефанавала Касарэўскім. Трубку зняла гаспадыня, Тамара Мікалаеўна. “Перадайце праз газету падзяку ад нас Віктару Сяргеевічу Гутараву, — прасіла жанчына. — Неўзабаве пасля “прамой лініі” нам завезлі ўсе неабходныя будаўнічыя матэрыялы. Будзем пачынаць рамонт хлява”.
Засталася ўдзячнай кіраўніку раёна і жыхарка райцэнтра В. Н. Мажэйка. Два гады таму работнікі камунальнай службы пракапалі насупраць яе прысядзібнага ўчастка водаадводную канаву і “забыліся” на вывернутыя груды зямлі, якія сталі зарастаць хмызняком і пустазеллем. Такая непрыглядная карціна псавала настрой не толькі гаспадыні дома, але і тым людзям, якія праходзілі паўз участка. Пра гэта і гаварыла В. Н. Мажэйка падчас “прамой лініі”. Зараз зямля тут разраўняна так, што хоць футбольную пляцоўку абсталёўвай.
Яшчэ адна ўдзячнасць прагучала падчас самой “прамой лініі”. А. М. Гайковіч з вёскі Гайдукі Ваўкоўскага сельсавета дзякавала старшыні райвыканкама за станоўчае вырашэнне пытання аб руху рэйсавага аўтобуса “Паставы — Сасноўшчына” па суботах, на якім дзеці дабіраюцца ў Дунілавіцкую школу (аўтатранспартнае прадпрыемства № 17 мела намер суботнія рэйсы зняць).
У жыхароў дамоў № 80 і № 82 па вуліцы Савецкай у Паставах вялікія прэтэнзіі да работы дворніка (ад іх на “прамую лінію” паступіла ажно тры званкі). Кіраўнік раёна даручыў дырэктару УП ЖКГ разабрацца ў сітуацыі і паправіць яе. Трэба заўважыць, што дворнік Н. П. Шпак з’яўляецца абавязанай асобай (гэта азначае, што працаваць яна павінна). А вось за свае нядобрасумленныя адносіны да выканання непасрэдных абавязкаў давялося трымаць справаздачу на пасяджэнні каардынацыйнага савета па рабоце з абавязанымі асобамі. Адміністрацыя УП ЖКГ узмацніла кантроль за яе работай. Калі ж такія меры не прынясуць карысці, будуць прыняты больш жорсткія.
М. К. Давідоўская з Камай гаварыла пра тое, што добра было б “разгрузіць” вуліцу Гагарына ад грузавога транспарту, пусціць яго па аб’язной палявой дарозе. На што заяўніцы патлумачана наступнае: “Па вуліцы Гагарына праходзіць транзітная аўтадарога Н-3301 (Адуцішкіс — пад’езд да аўтадарогі Полацк — Глыбокае — граніца Літвы). У сувязі з гэтым забараніць па ёй рух грузавога транспарту не прадстаўляецца магчымым. Палявая дарога не можа быць выкарыстана для яго як аб’язная. Кіраўніцтву ААТ “Камайскі-агра” рэкамендавана арганізаваць па ёй рух энерганасычаных трактароў”.
Жыхар райцэнтра Ю. У. Цярэшчанка ўзнімаў пытанне бяспекі дарожнага руху пры выездзе з вуліцы Гагарына на Чырвонаармейскую. Гэта пытанне старшыня райвыканкама адрасаваў для разгляду начальніку Дзяржаўтаінспекцыі Д. М. Андрону і дырэктару УП ЖКГ І. Г. Глушонку. У афіцыйным адказе на гэты зварот гаворыцца, што скорасць руху па вуліцы Чырвонаармейскай абмежавана да 40 кіламетраў у гадзіну, інтэнсіўнасць руху па ёй нязначная. Пры выездзе з вуліцы Гагарына прыпаркаваныя машыны перад скрыжаваннем з Чырвонаармейскай часта абмяжоўваюць бачнасць. Паркоўка на гэтым участку забаронена, з боку Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцнены кантроль за захоўваннем правіл паркоўкі. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 12 чалавек.
Практыка правядзення «прамых тэлефонных ліній» кіраўніком раёна будзе працягвацца. Сачыце за анонсамі ў нашай газеце.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Мацкевич: Гражданин Лукашенко, не отдавайте приказ стрелять
Подробнее Владимир Мацкевич Белорусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от белорусского правителя не отдавать преступные приказы. «Это


