Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Материнство — счастье моё»

«Материнство — счастье моё»

Сям'я Жылавых

Алена Кіркіш і Аляксандр Жылаў нарадзіліся ў Расіі, а пазнаёміліся ў Паставах, куды пераехалі разам з бацькамі. Лена ўжо выхоўвала чатырохгадовага сына Сяргея. І тут лёс паслаў ёй Аляксандра — добрага, клапатлівага, надзейнага. Маладым захацелася рамантыкі, і яны паехалі на будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. Там нарадзілася Насця.

— Гэта толькі па маладосці маглі жыць у суровых кліматычных умовах, у вагончыку без выгод, — успамінала Лена. — Дзіцячага садка не было. Каб крыху разгрузіць мяне, муж часта браў Сярожу з сабой у кабіну аўтамабіля, а я займалася Насцяй.

Праз тры гады Жылавы вярнуліся ў Паставы. У 90-ыя Беларусь перажывала не лепшы час. Але тут жылі бацькі, сябры, якія падтрымлівалі, дапамагалі. А калі жыццё стала стабілізавацца, рашыліся яшчэ на адно дзіця. Так з’явіўся Ваня. Праз два гады сюрпрызам стаў Максім. А яшчэ праз два — запланаваная Вераніка.

— Мацярынства — шчасце маё, — гаварыла Алена Максімаўна. — І ў той жа час гэта не толькі прыемныя моманты, але і цяжкая праца, якая патрабуе шмат цярпення, адказнасці і вялікай любові. Найбольшая ўзнагарода — абвітыя вакол шыі маленькія мяккія ручкі, залівісты смех малыша. А якая радасць перапаўняе, калі сын або дачушка на ранішніку расказваюць вершы або спяваюць песні, дораць зробленыя сваімі рукамі паштоўкі. З нара­джэннем кожнага дзіцяці ўзрастае і адказнасць. З узростам разумееш, што даражэй за дзетак няма нічога. І ўсе хатнія клопаты не з’яўляюцца цяжкімі, бо мнагадзетная сям’я — мой выбар. Старэйшыя дзеці ўжо самастойныя, жывуць асобна. Сяргей — начальнік цэха па нарэзцы шкла Пастаўскага мэблевага цэнтра, мае сям’ю, выхоўвае дачушку Вікторыю. Насця — прафесійны фатограф адной з мінскіх студый. А малодшыя — мае маленькія памочнікі, наша штодзённая пацеха. З імі я ўсяму вучуся па-новаму, імкнуся быць сучаснай. Для іх я і псіхолаг, і біёлаг, і повар, і медсястра. Дзетак мала проста любіць, ім трэба аддаваць сваё сэрца.

Менавіта дзеля дзяцей Жылавы рашыліся пакінуць горад. У свой час Аляксандр Іванавіч закончыў курсы механізатараў і праходзіў практыку ў ААТ “Камайскі-агра”. Усё яму тут спадабалася. Прапанаваў жонцы перабрацца ў Дварчаны на пастаяннае месца жыхарства. І яна ідэю падтрымала. Кіраўніцтва гаспадаркі было рада новым рабочым рукам. Лена стала загадваць складам гаруча-змазачных матэрыялаў, за Аляксандрам замацавалі не толькі трактар, але і аўтамашыну, а сям’і вы­дзелілі новы дом. Пакрыху развялі гаспадарку.

— Толькі каровы пакуль няма, — гаварыла Лена. — Не ўпэўнена, што спраўлюся. А зямлю люблю. Пакапаюся на агародзе — і нейкая энергія з’яўляецца. Каля новага дома пасадзілі мала­дзенькі сад, летась ужо паласаваліся вішнямі, іншымі ягадамі. І дзеткам раздолле. Пагасціць у Дварчанах любяць і старэйшыя дзеці. У нашай сям’і ўсе стараюцца быць беражлівымі. Дзеці не ламаюць цацкі, не патрабуюць лішняга, тым, чым пачаставалі аднаго з іх, дзеляцца з іншымі. Мы з мужам разлічваем толькі на свае сілы. Быць самастойнымі вучым і дзетак. У кожнага з іх свой характар, свае здольнасці і схільнасці. Максім любіць дапамагаць на кухні, гатаваць розныя стравы, Ваня захапляецца матэматыкай, наведвае музычную школу, Вераніка цудоўна спявае.

— Бацькі пастаянна наказваюць нам быць добрымі і справядлівымі, — гаварылі дзеці. — У іх мы шукаем адказы на ўсе свае пытанні. Асабліва ўтульна, цікава і весела з мамай! Ёй можна даверыць любую тайну. А калі хто пакрыўдзіць, дастаткова, каб яна прытуліла да сябе, і слёзы высыхаюць.

Твар Алены Максімаўны асвятляе ўсмешка, калі тры пары дзіцячых рук адначасова імкнуцца абняць за шыю. Ваня, Максім і Вераніка наперабой расказваюць пра справы ў школе, сяброў. І для кожнага з іх мама знаходзіць адпаведны адказ, пяшчотна гладзіць па галоўцы. З такіх момантаў, напэўна, і складваецца мацярынскае шчасце.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой