Умная, целеустремлённая, трудолюбивая

Надзея Дзямідка
Так можна ахарактарызаваць 11-класніцу пастаўскай СШ №1 Надзею Дзямідка, якая нядаўна стала бронзавым прызёрам заключнага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Удзельнічаць у школьных і раённых алімпіядах Надзя пачала яшчэ ў 5 класе. Спрабавала свае сілы па рускай, беларускай, англійскай мовах, матэматыцы, хіміі, гісторыі, грамадазнаўстве. Брала адразу тры-чатыры прадметы і таму, што рыхтавалася да многага, напачатку не было асаблівых поспехаў. Яны прыйшлі ў 10 класе, калі Надзя ўпершыню паехала на абласны этап абараняць гонар Пастаўскага раёна па беларускай мове і заняла там 7-ае месца, атрымаўшы дыплом другой ступені. Праўда, тады трапіць на рэспубліку не змагла: у каманду набіралі ўладальнікаў толькі пяці першых месцаў. Магчымасць дайсці да фіналу выдалася сёлета. І дзяўчына не ўпусціла свой шанц, прывезла з галоўных спаборніцтваў краіны дыплом трэцяй ступені, які дае права не здаваць выпускныя экзамены ў школе і тэсціраванне па роднай мове і літаратуры.
Іх Надзея Дзямідка ведае выдатна не толькі таму, што гэта адны з любімых прадметаў. Яна вырасла ў сям’і, дзе размаўляюць выключна па-беларуску. Не менш за родную мову старшакласніцы падабаецца англійская, з якой збіраецца звязаць сваё далейшае жыццё — думае паступаць у лінгвістычны ўніверсітэт або ў БДУ на англійскую філалогію ці гуманітарны факультэт. Вельмі захапляецца чытаннем. Перавагу аддае замежнай класічнай літаратуры, творам У. Караткевіча і І. Шамякіна, таксама нераўнадушная да фантастыкі. З дзяцінства любіць маляваць і гуляць у інтэлектуальныя гульні. Шмат гадоў наведвае раённы інтэлектуальны клуб “Піквік”, не раз прымала ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па “Што? Дзе? Калі?” і “Брэйн-рынгу”.
На маё здзіўленне, як толькі ўсё паспявае, Надзя зазначыла:
— Калі хацець займацца нейкай справай, заўсёды можна знайсці для яе вольную гадзіну. Я навучылася планаваць свой час. У мяне ёсць пастаянны, даволі канкрэтны расклад, па якім жыву.
Безумоўна, галоўнае месца ў ім зараз займае падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ. Прычым рыхтуецца дзяўчына самастойна. (Лічыць, што пры жаданні і без паслуг рэпетытараў можна ліквідаваць прабелы ў ведах, а заадно — сэканоміць бацькоўскія грошы, якія яшчэ спатрэбяцца на далейшую вучобу.) У гэтым ёй дапамагаюць настаўнікі, інтэрнэт-сродкі, падручнікі, якія бярэ ў бібліятэцы. У будучым Надзя марыць вывучыць яшчэ французскую і іспанскую мовы і стаць перакладчыкам, шмат падарожнічаць, мець зносіны з цікавымі людзьмі. Хоча таксама перакладаць замежную літаратуру на беларускую мову. Таму грунтоўныя веды, якія атрымала па ёй падчас вучобы ў школе і ўдзелу ў алімпіядзе, абавязкова спатрэбяцца.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


