Окрылила и вдохновила «Радость слова»

З 23 па 28 красавіка па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія ў Паставах прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Радасць Слова”.
На працягу шасці дзён на галоўнай плошчы горада працаваў выставачны павільён, пры адкрыцці і закрыцці якога двойчы на дзень гучалі званы. Тут прайшлі ўрачыстыя адкрыццё і закрыццё выставы, выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў — мужчынскага вакальнага ансамбля “Благавест”. Благачынны цэркваў Пастаўскай акругі протаіерэй Валерый Пашкевіч адслужыў малебны. Тут адбылася і галоўная падзея: выканаўчы дырэктар Міжнароднага дабрачыннага фонду і каардынатар рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я. Яднанне. Айчына” Канстанцін Уладзіміравіч Яскевіч ад імя выдавецтва Беларускага Экзархата перадаў факсімільнае выданне “Слуцкага Евангелля” айцу Валерыю, а той, у сваю чаргу, — намесніку старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёву. Юрый Мікалаевіч падзякаваў за каштоўны падарунак і адзначыў, што “Слуцкае Евангелле” будзе захоўвацца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы і стане даступным для ўсіх наведвальнікаў.
Прысутныя ўважліва слухалі выступленне К. У. Яскевіча пра гісторыю стварэння, рэстаўрацыю і выданне ўнікальнага рукапіснага помніка ХVІ стагоддзя. Гэта адна з праваслаўных святынь Беларусі па праву лічыцца такім жа сімвалам духоўнага адраджэння нацыі, як Крыж Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Евангелле было напісана ў 1581 годзе ўласнаручна слуцкім князем Юрыем Аляльковічам. Сярод нешматлікіх старажытных рукапісных выданняў гэта адзіны прыклад у Беларусі, калі над кнігай працаваў не просты манах-перапісчык, а знатны магнат.
“Слуцкае Евангелле” лічылася бясследна страчаным падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Аднак увесь пасляваенны перыяд яно знаходзілася на тэрыторыі Беларусі ў адной сям’і. У пачатку 90-ых гадоў святыня была перададзена прыхаджанкай настаяцелю аднаго са сталічных храмаў у знак падзякі за адпяванне памерлага родзіча. Жанчына нават не ўяўляла значнасці кнігі. Цяпер “Слуцкае Евангелле”знаходзіцца ва ўласнасці Беларускай праваслаўнай Царквы. У 2009 годзе выдавецтва Беларускага Экзархата ажыццявіла яго факсімільнае выданне, якое з’яўляецца практычна дакладнай копіяй рукапісу.
“Слуцкае Евангелле” разам з іншымі факсімільнымі выданнямі кніжных шэдэўраў — “Полацкім Евангеллем”, “Жыціем блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ў г. Полацку” — было прадстаўлена ў Паставах на выставе-кірмашы ў экспазіцыі “Вяртанне святынь”. На іншых стэлажах і вітрынах размяшчаліся духоўная, адукацыйная і дзіцячая літаратура, дыскі з духоўнымі песнямі і музыкай, мастацкімі і відэафільмамі, фільмамі для дзяцей, падарачныя наборы Бібліі, царкоўнае начынне і іншая прадукцыя выдавецтва Беларускага Экзархата.
Духоўна-асветніцкая праграма не абмяжоўвалася работай павільёна, праваслаўнай выставай-кірмашом. Тут праходзілі гутаркі святароў з наведвальнікамі, дэманстраваліся фільмы, праводзіліся іншыя мерапрыемствы духоўнага кірунку. Перад ідэалагічнымі і педагагічнымі работнікамі, ваеннаслужачымі Асобнага авіяцыйнага атрада, гімназістамі, прадстаўнікамі іншых калектываў выступілі намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, доктар філасофскіх навук, прафесар Л. Я. Крыштаповіч, прафесар кафедры ідэалагічнай работы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь І. В. Саблін, супрацоўнік цэнтра аховы мацярынства і сямейных каштоўнасцей Беларускай праваслаўнай Царквы, кандыдат медыцынскіх навук, урач-гінеколаг Г. В. Жыгунова. Падчас лекторыяў разглядаліся актуальныя праблемы развіцця сучаснага грамадства, пытанні нацыянальнай самасвядомасці і духоўна-маральных каштоўнасцей, сямейных адносін і іншыя.
На працягу тыдня жыхары горада і раёна змаглі далучыцца да свету праваслаўнай духоўнасці, праявілі актыўнасць і нераўнадушнасць, даказалі, што, нягледзячы на высокую інфармацыйную насычанасць, духоўнае слова і кніга маюць вялікае значэнне ў духоўным развіцці чалавека.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Итоги ежегодного конкурса “День инвестора- 2020”. Кто победил?
Подробнее 20 белорусских стартапов приняли участие в ежегодном конкурсе “День инвестора- 2020”. Итоги. Победитель – приложение


