Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Я счастлив на Родине»

«Я счастлив на Родине»

Інвалід Вялікай Айчыннай Руфін Ксаверавіч Пурлан з вёскі Норкавічы Ярэўскага сельсавета з гадамі пра вайну ўзгадвае радзей. Але зусім забыць яе не дае цяжкае раненне, якое з узростам усё больш непакоіць.

Трыццаць сем хлопцаў і мужчын забралі з нашай вёскі на вайну, — расказваў ветэран. — Усе размаўлялі па-польску, таму нас прызвалі ў польскую армію. Першапачатковую падрыхтоўку праходзілі пад Беластокам. Два зімовыя месяцы спалі ў шалашах на яловых лапках, накрыўшыся шынялём. Не прастудзі­ліся, не захварэлі. Далейшы шлях ляжаў на Варшаву.

Увогуле пехатой з 14-кілаграмовым кулямётам і амуніцыяй Р. К. Пурлан за вайну прайшоў каля 600 кіламетраў. Адпачываць даводзілася ўсяго па некалькі гадзін у суткі, харчаваліся нярэдка тым, што Бог пашле — лавілі дзікіх качак і варылі на кастры, летам голад перабівалі ляснымі ягадамі.

— Вельмі страшна было, калі траплялі ў акружэнне, — працягваў расказ Руфін Ксаверавіч. — Аднаго разу са 150 маіх баявых таварышаў засталося толькі 40. Бой закончыўся рукапашнай. Выжылі мацнейшыя і больш удачлівыя. Лю­дзі на вайне гінулі ад варожых куль, падрываліся на мінах. Напрыклад, зайшлі ў Варшаве ў адзін з будынкаў, каб пагрэцца, а ён аказаўся замініраваным. Што ўратавала мяне, і цяпер не разумею. Яшчэ выпадак. Атрымалі заданне ўзарваць на аэрадроме цыстэрны з бензінам. Падпалілі, а вецер павярнуўся ў наш бок. Добра, што непадалёк быў вадаём, у ім і ўратаваліся ад агню. Або ў адным з баёў асколкамі пасекла на мне шынель, а цела якімсьці цудам не зачапіла. Перад кожным боем прасіў у Бога жыцця або лёгкага ранення, або смерці, бо невыносна балюча было глядзець на цяжка параненых, якім нічым дапамагчы не можаш.

З Познані байцоў павярнулі на Прыбалтыку. Баі там ішлі жорсткія. У адным з іх параніла і Р. К. Пурлана. У лясным санбаце зрабілі аперацыю — выцягнулі асколкі з нагі і левай рукі. А потым самалётам адправілі для далейшага лячэння ў шпіталь у Быдгошч. Больш за дзесяць дзён быў у непрытомным стане. І як жа цешыўся, калі зноў убачыў сонца, людзей. У шпіталі сустрэў некалькіх знаёмых з суседніх вёсак, разам з імі дзяліў радасць Перамогі.

— Некаторыя з тых, хто папраўляўся, заставаліся на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчы, — гаварыў Руфін Ксаверавіч. — А я падумаў: што буду рабіць там адзін? Дома чакаюць бацькі, дзве сястры, брат. У 1946-ым прыехаў у свае Норкавічы. З тых прызваных 37 чалавек вярнуліся толькі 17. Астатнія хто вечны спачын знайшоў у чужой зямельцы, хто жыць там застаўся. Я не шкадую, што не спазнаў замежнага жыцця, бо шчаслівы тут, на Радзіме.

Баявыя заслугі Руфіна Ксаверавіча Пурлана адзначаны шмат­лікімі ўзнагародамі, у іх ліку ордэн Айчыннай вайны, медаль “За адвагу” і іншыя. У наступным годзе ветэрану і інваліду Вялікай Айчыннай споўніцца 90 гадоў. 60 з іх побач жонка Лянгіна Сігіз­мун­даўна. Жанчыне вельмі баляць ногі і рукі. Таму асноўны цяжар работ на плячах гаспадара. Ён яшчэ трымае каня, упраўляецца па гаспадарцы. Не забываюць пра бацькоў дзве дачкі, адведваюць унукі, радуюць праўнукі. Дзеля іх мірнага жыцця і ваяваў Руфін Ксаверавіч. 

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой