Образцовый духовой оркестр поставского профтехколледжа отметил 20-летний юбилей (+фото)
Уключаю дыктафон — і мой пакой напаўняецца музыкай. Адзін за другім гучаць “Гусарскі марш” Андрэя Пятрова, “Неапалітанскі танец” Пятра Чайкоўскага, “Месяцовы вальс” Ісаака Дунаеўскага, музыка Віктара Зубкова да кінафільма “Цыган”, “Лявоніха” Яўгена Глебава і многія іншыя творы. Выводзяць сола труба, ксілафон, саксафон, кларнет. Такая розная і такая цудоўная музыка: класіка, джаз, народныя кампазіцыі. Узнёслая, шчымлівая, трапяткая, гарэзлівая…
Яна гучала на свяце з нагоды 20-годдзя ўзорнага духавога аркестра прафтэхкаледжа, што ладзілася 20 красавіка ў канцэртнай зале школы мастацтваў у райцэнтры. Аркестранты заварожваюць гледачоў штораз, а ў дзень юбілею яны, здаецца, перавысілі саміх сябе. Можа, ад мноства віншавальна-ўдзячных слоў выступоўцаў, можа, ад прыемнасці атрымліваць падарункі, а найбольш, напэўна, ад таго, што так надоўга завалодалі сцэнай. Так-так, самае вялікае жаданне аркестрантаў — выступаць. На жаль, такая магчымасць пакуль прадастаўлялася ім рэдка. Пра гэта і гаварыў на свяце стваральнік і нязменны кіраўнік аркестра Леанід Уладзіміравіч Косаў. Але найперш дзякаваў старшыні райвыканкама В. С. Гутараву, аддзелу культуры, кіраўніцтву каледжа, спонсарам С. К. Вярцінскаму, С. Р. Зямчонку, У. В. Абуховічу, К. П. Савіцкаму, А. І. Мальцу, А. М. Бабічаву, Э. П. Казуру, М. Л. Пылінскай за матэрыяльную падтрымку калектыву.
Вось і на свяце начальнік аддзела культуры А. Ф. Сакалова не толькі ўручыла Л. У. Косаву Падзяку старшыні райвыканкама, але і ад яго імя паднесла дарагі духавы музычны інструмент. Цёпла віталі юбіляраў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шылько, дырэктар прафтэхкаледжа М. М. Лысёнак і яго намеснік А. К. Дубовік, дырэктар школы мастацтваў А. А. Собаль, кіраўнік хору клуба ветэранаў “Памяць” П. П. Рагіня і сам хор, маці ўдзельніка аркестра Т. Г. Пархімовіч, настаўнікі.
І ўсе гаварылі найперш пра вялікі талент, высокі прафесіяналізм, неймаверныя настойлівасць і цярпенне, надзвычайную сціпласць Леаніда Уладзіміравіча Косава, пра тое, што ён сумеў не толькі стварыць астравок духавой музыкі, але і ўпэўнена ўтрымаць яго на працягу двух дзесяцігоддзяў у акіяне электроннай. Стварэнне аркестра заўсёды складана, дзіцячага — тым больш, бо дзеці вырастаюць і “вылятаюць” у дарослае жыццё, на замену трэба пастаянна знаходзіць новыя юныя таленты. Дарэчы, многія з былых аркестрантаў закончылі або яшчэ вучацца ў музычных установах, некаторыя з іх прыехалі на юбілей. Восем ужо дарослых былых выхаванцаў школы-інтэрната, у якой і нарадзіўся аркестр, іграюць у ім і цяпер. А ўсяго ў музычным калектыве зараз 22 удзельнікі. Самыя таленавітыя былыя аркестранты заявілі пра сябе ў межах краіны. Напрыклад, Марына Сасянкова грае ў аркестры Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.
Некалі ў Паставах грымела слава ваеннага духавога аркестра. Ён выступаў не толькі са сцэны, але і на цэнтральнай плошчы, праходзіў па вуліцах пятага гарадка і абуджаў душы і сэрцы. Выхаванцы Косава сталі дастойнымі яго пераемнікамі. А Леанід Уладзіміравіч шукае ўсё новых і новых аматараў музыкі. Карыстаючыся магчымасцю, ён прасіў аб’явіць праз газету, што 28 мая з 16 гадзін у інтэрнаце прафтэхкаледжа будзе праводзіццца праслухоўванне на спецыяльнасці: гітара, бас-гітара, ударная ўстаноўка, арган, флейта, кларнет, труба, саксафон, барытон, бас. Заняткі ў аркестры бясплатныя. Падрабязныя даведкі можна атрымаць у кіраўніка аркестра па тэлефонах: 7140922 (МТС), 4-64-56.
Аркестр ужо неаднойчы пацвярджаў званне ўзорнага, у мінулым месяцы ён выступаў на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “АРТ-вакацыі” сярод прафесіянальна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных устаноў, дзе заняў першае месца і адзначаны Дыпломам першай ступені. Дык як жа не даваць такому калектыву зялёную вуліцу? Бліжэйшае запрашэнне атрымана — на святкаванне 9 Мая на цэнтральнай плошчы ў Паставах. Аркестранты з радасцю прымуць і наступныя. А калі хто яшчэ не чуў, як граюць пастаўскія аркестранты — тэрмінова выпраўляйце гэта ўпушчэнне.
Фаіна КАСАТКІНА, Пётр КУРЫЛОВІЧ (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Итоги ежегодного конкурса “День инвестора- 2020”. Кто победил?
Подробнее 20 белорусских стартапов приняли участие в ежегодном конкурсе “День инвестора- 2020”. Итоги. Победитель – приложение


