Большая семья — большое счастье (+фото)
25 красавіка ў Глыбокім адбыўся паўфінал абласнога агляду-конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны”. Разам з гаспадарамі ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Ушацкага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага і Пастаўскага раёнаў. З вялікім поспехам выступіла сям’я Чайкоўскіх з гарадскога пасёлка Варапаева. У Глыбокае Іна, Аляксандр і іх дзеці прыехалі ў рангу пераможцаў раённага этапа агляду-конкурсу. І зноў выступілі ўдала. Разам з мнагадзетнымі сем’ямі з Глыбокага і Браслава яны заваявалі пуцёўку ў фінальную частку абласнога агляду-конкурсу, які пройдзе 24 мая ў Віцебску.
Правядзенне вясеннім часам конкурсу на лепшую мнагадзетную сям’ю на Пастаўшчыне стала яшчэ адной добрай традыцыяй. Яго заснавальнікамі і арганізатарамі з’яўляюцца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, аддзелы культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкамы прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і дзяржаўных устаноў, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Такое прадстаўніцтва сведчыць аб значнасці мерапрыемства. А тое, што ў конкурсе ўдзельнічаюць сапраўды самыя дружныя, самыя моцныя і таленавітыя сем’і Пастаўшчыны, даказалі і сёлетнія ўдзельнікі.
Вітаючы іх, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы Юрый Кісялёў адзначыў, што самае галоўнае шчасце для чалавека — моцная, дружная сям’я, у якой ёсць месца для творчасці, весялосці, усебаковага развіцця дзяцей, дзе пануюць згода, павага, узаемаразуменне. Менавіта такія мнагадзетныя сем’і з’яўляюцца нашым гонарам, а іх удзел у конкурсе служыць справе папулярызацыі сямейных каштоўнасцей.
Дастойных сем’яў шмат. Але не кожная адважыцца выйсці на сцэну і адкрыта расказаць пра свае пачуцці, захапленні, сакрэты сямейнага жыцця, прадэманстраваць здольнасці, выступіць адной камандай. Такімі павінны былі паўстаць дарослыя і дзеці, прымаючы ўдзел у конкурсах “Добры дзень, гэта мы!”, “Нашы ручкі залатыя”, “Смачна, пальчыкі абліжаш”, у сацыяльнай рэкламе пад назвай “Мы — сям’я!”. Сёлетнім удзельнікам конкурсу хапіла смеласці і знаходлівасці, творчасці і весялосці.
Менавіта такой паўстала перад членамі журы і гледачамі сям’я Чайкоўскіх з гарадскога пасёлка Варапаева. Аляксандр працуе майстрам арматурнага цэха завода жалезабетонных вырабаў, Іна — прадаўцом магазіна “Дары прыроды” філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль райспажыўтаварыства”. У сям’і трое дзяцей: Аляксей, Андрэй і Руслан. Да конкурсу Чайкоўскія падрыхтаваліся грунтоўна і паказалі, на што здольна сям’я, у якой усе сябруюць з песнямі, танцамі, музыкай, жартамі, дзе гатуюць такія смачныя стравы, што сапраўды пальчыкі абліжаш. А дырыжорам мужчынскага квартэта выступаў самы дарагі чалавек — жонка і маці. Іна Уладзіміраўна з вялікай любоўю і ўдзячнасцю гаварыла пра сваіх мужчын, на якіх многае трымаецца ў доме, з якімі можна вырашыць любую справу. А тыя, у сваю чаргу, схіляліся перад залатымі ручкамі адзінай у сям’і жанчыны.
У суправаджэнні сыночкаў Арцёма, Алега і Ільі выйшла на сцэну культработнік Алена Ліпік з вёскі Мольдзевічы Ярэўскага сельсавета. Ліпікі, нягледзячы на адсутнасць гаспадара (на тое была ўважлівая прычына), не разгубіліся, прэзентавалі сябе як мае быць, накрылі арыгінальную выставу-стол. Сям’я трымае вялікую гаспадарку, мае дагледжаны дом, а гаспадыня з’яўляецца, да таго ж, старэйшынай вёскі. Алена Мікалаеўна паведаміла (ды гэта ўжо і бачна), што ў сям’і неўзабаве чакаецца папаўненне. Такім чынам, магчыма, што ў наступны раз Ліпікі выйдуць на сцэну большым складам.
З выкарыстаннем сучасных відэасродкаў прэзентавала і рэкламавала сябе сям’я Смірновых з Пастаў. І гэта невыпадкова: Сяргей творчы, таленавіты чалавек, працуе інжынерам відэамантажу Пастаўскага тэлебачання. Жонка Вольга — супрацоўніца філіяла “Беларусбанка”, цяпер у водпуску па доглядзе меншай, Сафійкі. У сям’і падрастаюць яшчэ Анжаліка і Глеб. Смірновы інтэлігентныя, ва ўсім абавязковыя людзі. Зараз яны будуюць уласны дом.
Для сям’і Мішутаў з Ваўкоў выхад на раённую сцэну стаў першым публічным выступленнем. Сяргей працуе лесніком ў мясцовым лясніцтве, Таццяна — прадавец. Іх гонар і найвялікшая каштоўнасць — дзеці Валерыя, Вераніка і Уладзіслаў. Мішуты ўразілі шчодрай выставай-сталом, уласнымі вырабамі, не разгубіліся яны і на сцэне.
Мнагадзетныя сем’і, якія прынялі ўдзел у конкурсе, не падобныя адна на другую як у жыцці, так і на сцэне. Але ёсць у іх і агульнае перакананне: шчаслівым і багатым духоўна і фізічна можна быць толькі ў вялікай сям’і.
Усе выступілі годна. Але конкурс ёсць конкурс. Журы прызнала яго пераможцам сям’ю Чайкоўскіх, другое і трэцяе месца занялі, адпаведна, Мішуты і Смірновы. Яны атрымалі дыпломы і наборы сучаснай электрабытавой тэхнікі. Не засталіся без прыза і Ліпікі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Итоги ежегодного конкурса “День инвестора- 2020”. Кто победил?
Подробнее 20 белорусских стартапов приняли участие в ежегодном конкурсе “День инвестора- 2020”. Итоги. Победитель – приложение


