Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Маленькие звёздочки в большом созвездии (+фото)

Маленькие звёздочки в большом созвездии (+фото)

Не паспелі адгучаць фанфары любімага многімі гараджанамі фестывалю эстраднай песні “Пастаўскія зоркі” і астыць эмоцыі яго ўдзельнікаў і гледачоў, як раённы Дом культуры запрасіў усіх на аналагічны дзіцячы фестываль “Пастаўская зорачка”. Ён запаліў агні 21 красавіка і стаў не менш сонечным і яркім, чым надвор’е за акном.

У адрозненне ад старэйшага сабрата, якому ўжо больш за два дзесяцігоддзі, “зорачка” з’явілася на эстрадны свет усяго тры гады назад. Але, нягледзячы на зусім юны ўзрост, паспела заваяваць вялікую армію прыхільнікаў і сёння не саступае “даросламу” святу песні ні ў майстэрстве маленькіх выканаўцаў, ні ў колькасці жадаючых выйсці на раённую сцэну, каб прадэманстраваць свой вакальны і артыстычны талент. На жаль, некаторым артыстам зрабіць гэта перашкодзіла зменлівае вясенняе цяпло. Прыгрэўшыся пад красавіцкім сонейкам, дзеці неабачліва распрануліся, у выніку падхапілі ангіну і іншыя прастудныя захворванні. І хоць канкурсантаў прыехала на фестываль менш, чым меркавалася, — толькі 21 чалавек, — гэта зусім не сапсавала агульнае ўражанне ад свята, а журы (у яго склад увайшлі дырэктар РДК А. Б. Чарнюк, музычны кіраўнік АДРАЦ “Ветразь” Н. Л. Селіванава, выкладчык Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза К. Б. Мейшутовіч і аўтар гэтых радкоў) у некаторай ступені аблегчыла няпростую задачу — выбраць сярод удзельнікаў самых дастойных узнагарод.

Барацьба за іх ішла нежартоўная. Усе маленькія спевакі пастараліся запом­ніцца гледачам, якіх, як заўсёды, было шмат, і яркімі касцюмамі, і адрэпеціраванымі нумарамі, і сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Магчыма, некаторым праявіць сябе на сто працэнтаў у вакальным і артыстычным плане перашкодзілі хваляванне і невялікі вопыт выступлення на сцэне. Тым не менш кожнага артыста зала праводзіла шчырымі апладысментамі, як сапраўдных эстрадных зорак. Так жа цёпла гледачы віталі мінулагодніх пераможцаў “Пастаўскай зорачкі” і лаўрэатаў сёлетняга фестывалю “Пастаўскія зоркі”, якія выступалі ў гасцявым блоку.

Але конкурс ёсць конкурс. І ў ім, безумоўна, вызначыліся пераможцы. У малодшай узроставай групе (6—9 гадоў) гэта званне прысвоена салісту вакальнай студыі “Кропелькі” раённага Дома культуры Мікіту Аўгусціновічу. Другое месца заняла салістка вакальнай студыі “Юніта” РДК Ліза Загурская, трэцяе — яшчэ адна “кропелька” Даша Дрозд. Намнога больш прызёраў у старэйшай узроставай групе (10—13 гадоў). Трэцяе месца тут раздзя­лілі саліст вакальнай студыі Казлоўшчынскай СШ Дзяніс Шымук, “юнітчанка” Каця Жук і вучань СШ №5 Ва­дзім Казаровец. На дру­гім месцы вучаніца СШ №3 Ксенія Андрыеўская і салістка эстраднай студыі Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў Са­ша Бар­шчэўская. На першым — са­лістка сту­дыі “Кропелькі” Каця Пякарская. Яе сяброўка па студыі Насця Брысь удастоена Гран-пры конкурсу і зван­ня “Пастаўская зорачка». Акрамя таго, спецыяльным дыпломам за артыстызм узнагароджана Ліза Глазава, якая таксама спявае ў “Кропельках”.

Разам з дыпломамі прызёры атрымалі падарункі — мяккія цацкі і сертыфікаты на пакупку дзіцячага адзення ад спонсараў фестывалю — аддзела культуры райвыканкама і магазінаў “Ладачкі”, “Беласнежка”, “Дзіцячы стыль”, “Пасаж”, “Аўтазапчасткі-Эка”. Астатнія канкурсанты ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел і сувенірамі.

 Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой