Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Демография — это безопасность

Демография — это безопасность

— Пытанне “Аб ходзе рэалізацыі Праграмы дэмаграфічнай бяспекі раёна на 2011-2015 гады”, вынесенае сёння на парадак дня пася­джэння (яно адбылося 19 красавіка — аўт.), ключавое, — зазначыў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, адкрываючы яго абмеркаванне. — Ад таго, як яно вырашаецца, залежыць будучыня Пастаўшчыны. Многае ў гэтым напрамку ў раёне робіцца, але яшчэ больш трэба ажыццявіць. Асабліва непакоіць высокі ўзровень суіцыдаў, вытворчы траўматызм, п’янства…

Што паказалі вынікі мінулага года? Як склаўся пачатак сёлетняга? На вырашэнні якіх праблем неабходна сканцэнтраваць намаганні? Пра гэта і ішла зацікаўленая размова. З інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Найперш ён прывёў пазітыўную дынаміку асноўных медыка-дэмаграфічных паказчыкаў. За мінулы год паказчык нараджальнасці ў раёне склаў 10,97 праміле (2011 год — 10,0), агульнай смяротнасці — 19,3 праміле (21,1), у працаздольным узросце — 5,72 праміле на 1000 працуючых (6,67), дзіцячай смяротнасці ўвогуле не было. За год нарадзілася 417 дзяцей, што на 33 дзіцяці больш, чым у 2011-ым. Агульная смяротнасць знізілася на 76 чалавек, у тым ліку ў працаздольным узросце — на 20. Натуральны прырост насельніцтва ў 2012-ым склаў мінус 8,32, што з’яўляецца найлепшым паказчыкам за апошнія 10 гадоў.

Разам з тым, рэзка адмоўны натуральны прырост (мінус 20) назіраецца ў сельскай мясцовасці. Узрасла смяротнасць ад знешніх прычын: здзейснена 22 суіцыды, 9 чалавек загінулі ад утапленняў. Ускладняе сітуацыю і тое, што летась у раён прыбыло 1267 чалавек, а выбыла 1385.

За першы квартал гэтага года ў раёне памёр 191 чалавек (102,7% да адпаведнага ўзроўню мінулага года). Вырасла смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту — плюс 5 чалавек, органаў дыхання — плюс 1, стрававання  — плюс 2, па старасці — плюс 11. Вострай застаецца праблема вытворчага траўматызму — на прадпрыемствах раёна адбыліся тры цяжкія няшчасныя выпадкі.

Галоўны ўрач ЦРБ У. М. Чакавы далажыў пра тое, якія меры прымаюцца па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Асаблівасць нашага раёна ў тым, што 33% насельніцтва складаюць пенсіянеры (па вобласці — 24%). А чым старэйшы чалавек, тым і хвароб больш. Асаблівая ўвага звяртаецца на такую катэгорыю. 120 хворых пажылых людзей правялі зіму на медыка-сацыяльных ложках і ў пансіянатах. За першы квартал сёлетняга года зафіксавана сто тысяч зваротаў у райпаліклініку і ў амбулаторыі раёна. У асобныя дні іх было больш за 900. Рэгістратура патрабуе рэканструкцыі, і ў бліжэйшы час яна будзе зроблена. Будуць працаваць не два, а чатыры акенцы прыёму, укараняцца электронныя карты хворых. Толькі ў нашым раёне ўрачы — вузкія спецыялісты — працуюць у дзве змены. Рэгулярна прыязджаюць брыгады з вобласці, якія робяць аперацыі, даючы тым самым майстар-класы нашым медыкам. Дзякуючы фінансавай падтрымцы райвыканкама і за ўласныя сродкі ў мінулым годзе больш чым 4 млрд рублёў было затрачана на набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання і правядзенне капітальнага рамонту. Неўзабаве ў ЦРБ павінен з’явіцца прыбор “РАДЫУС-01 Краніо” для лячэння алкагольнай, табачнай, наркатычнай залежнасці метадам транскраніальнай электрастымуляцыі коштам 20,6 млн рублёў. На базе наркалагічнага кабінета сёлета плануецца адкрыць наркалагічнае аддзяленне на 10 ложкаў.

У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел галоўны санітарны ўрач раёна С. А. Рассеева, начальнік Першага ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь С. Д. Півень, начальнік раённай арганізацыі рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе А. Г. Іўко, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ А. В. Дарафееў, дырэктар АТП №17 А. Д. Малахаў. 

Па абмеркаваным пытанні прынята разгорнутае рашэнне, накіраванае на актыўную рэалізацыю раённай праграмы з мэтай умацавання дэмаграфічнай бяспекі Пастаўшчыны.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой