Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Польза или вред?

Польза или вред?

Гэтыя два пісьмы прыйшлі ў рэдакцыю амаль адначасова, першае — на паштовы адрас, другое — на электронны. Прыводзім іх амаль цалкам.

Была в нашем пятом городке единственная зелёная зона. Более тридцати лет назад её создали жители городка с помощью военно­служащих воинских частей ракетной дивизии. Между пятым и десятым домами окультурили площадку и посадили боярышник, а вдоль дороги (улица Станкевича) — сирень. Может, не всё тогда получилось так, как задумывалось, но и то, что было сделано, жило долгие годы и радовало детей и взрослых. В кустах боярышника и сирени круглый год вертелись весёлые стайки воробьёв и синичек, многих других птиц. Весной прилетали лесные гости, чтобы полакомиться плодами боярышника. И так чисто «обрабатывали» кустики, что не оставалось ни одной ягодки. Да и кое-кто из жителей старшего поколения собирал ягоды боярышника как лекарственное средство. С приходом тепла посадки буйно расцветали, и неповторимый аромат витал в воздухе. Конечно, за насаждениями требовался определённый уход. И они окультуривались.

С каждым годом кустарники (уже деревца) боярышника, сирени стали  подрезать всё ниже и ниже. В итоге сирень уже многие годы не цветёт, а эта весна стала последней для боярышника — срезали под корешок. В итоге зелёная зона стала мёртвой, и птицы её покинули. 

Так бездумность, черствость, бездушие разрушают то, что сделано другими для человека. На словах ратуем за сбережение зелёных насаждений, за связь человека с природой, а на деле получается наоборот. 

Б. СЕМАШКО,

житель 5-го городка. 

* * *

Почему уже который год по весне у нас появляются «каратели» с бензопилами и начинают безжалостно расправляться с зелёными насаждениями!? Зелени у нас в городе осталось не так уж и много, о какой «маленькой Швей­царии» может идти речь, если центральная улица с изуродованными деревьями   напоминает Хатынь, а наши и без того убогие дворы многоэтажек каждый год лишаются нескольких деревьев? Куда смотрит охрана природы?! Зелёные насаждения — это лёгкие земли, а у нас лёгкие — это отстойник молокозавода, который даже зимой «благоухает свежестью». Кто-нибудь вообще заботится о внешнем облике нашего города? Я не говорю о робких попытках скрасить убожество цветами… Почему бы в ЖКХ вместо бригады «карателей» не ввести должность ландшафтного дизайнера? Если так будет продолжаться и дальше, то не пройдёт и 10 лет, как мы окажемся в руко­творной пустыне… Очень печально, и слёзы наворачиваются, потому,    что в эти минуты опять    на ул. Космонавтов у меня под окнами валят беззащитные деревья…

Сапраўды, крык душы. Няўжо ў нашым горадзе ўсё так дрэнна з азеляненнем? Знаёмлю з пісьмамі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама М. К. Доўманта і прашу пракаменціраваць іх.

— Пачнём з таго, што існуе методыка падрэзкі дрэў і азелянення, якой мы і кіруемся, — патлумачыў Мікалай Канстанцінавіч. — Проста так, без усялякіх падстаў ніводнае дрэва не спілоўваецца. Напрыклад, гэтай вясной у мікрараёне пятага гарадка, паміж 26-ым і 13-ым дамамі, спілавалі таполі. І вось па якой прычыне. Дрэвы перараслі, пры моцным ветры ад іх адламваліся сукі і падалі на электраправады лініі, якая сілкуе дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Ветразь”. Гэта выклікала перабоі  з падачай электраэнергіі. Таму РЭС звярнуўся ў раённую камісію па ўдаленні і перасадцы аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах пры Пастаўскім райвыканкаме за дазволам спілаваць таполі і атрымаў яго. Акрамя таго, ад многіх жыхароў мікрараёна паступалі скаргі на тое, што кожнае лета яны пакутуюць на алергію ад тапалінага пуху. Паступаюць дзясяткі зваротаў ад грамадзян на спілоўванне дрэў, але мы зразаем толькі старыя, трухлявыя, усыхаючыя, аварыйныя, тыя, якія ўяўляюць сабой небяспеку, а таксама тыя, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, ліній электраперадач. Наконт “знявечаных” дрэў на цэнтральнай вуліцы (Чырвонаармейскай), дык гэта не варварства, а спроба захаваць іх (абмаладзіць). Было некалькі заяў грамадзян на спілоў­ванне гэтых дрэў, бо яны трухлявыя знутры і аварыйныя.

— Нярэдка даводзіцца чуць нараканні на тое, што камунальнікі занадта абразаюць кроны дрэў…

— Так робіцца не толькі ў нас, але і ў Мінску, Віцебску, іншых гарадах. Мэта — амалоджванне дрэў, фарміраванне іх крон. І хаця пасля “аперацыі” яны выглядаюць не надта прывабна, але распусціцца лісце — і дрэвы папрыгажэюць. А праз гады два-тры пасля абрэзкі кроны разрастаюцца і ствараюць цудоўныя “шапкі”. На ўсё патрэбен час.

— І найбольш на тое, каб дрэва вырасла. Што можаце сказаць пра новыя пасадкі?

— Летась 400 дрэўцаў высадзілі за аўтазаправачнай станцыяй па вуліцы Савецкай, не адзін дзясятак — за аддзяленнем Ашчадбанка па вуліцы 17 Верасня, па вуліцы Чырвонаармейскай, за домам №32 у мікрараёне пятага гарадка, выбарачна — у іншых месцах. Будуць высаджвацца дрэўцы і сёлета. Плануем злучыць парк, што ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай, з дэндрапаркам. Магчыма, камусьці здаецца, што ў горадзе нямала “пустуючых” месцаў, дзе можна было б высадзіць дрэўцы. Не ўсе ведаюць, што існуе шмат абмежаванняў. Скажам, з аднаго боку ідзе лінія электраперадач, з другога — пракладзены кабелі электрасувязі. Або пад зямлёй пракладзены іншыя кабелі, трубы ацяплення, падачы вады, каналізацыі. У такіх месцах дрэвы не пасадзіш. А там, дзе магчыма, выбарачна будзем садзіць.

— А навошта ж нішчыць дэкаратыўныя кустарнікі? Вунь колькі болю ў пісьме Барыса Дзмітрыевіча Сямашкі.

— Наконт тых кустарнікаў, пра якія пісьмо, скажу наступнае: колькі людзей, столькі і меркаванняў. Адны бачылі ў іх прыгажосць, іншыя скар­дзіліся, што ў насаджэннях збіраліся кампаніі сабутэльнікаў, смецілі не толькі пустымі бутэлькамі, пачкамі з-пад цыгарэт, усемагчымымі абгорткамі, але і бруднай нецэнзуршчынай. Акрамя таго, кустарнік вельмі стары, частка яго высахла. Таму і было калегіяльна прынята рашэнне аб падрэзцы пад корань, з разлікам на тое, што глог (боярышник) расце вельмі хутка. Пойдуць парасткі — і сфарміруюцца маладыя кусты. Глог рэкамендуецца пасля 20-30 гадоў амаладжваць шляхам моцнай падрэзкі.

— Мікалай Канстанцінавіч, што скажаце ў цэлым пра добраўпарадкаванне?

— Тое, што ў гэтай справе павінны прымаць самы актыўны ўдзел не толькі камунальная служба, але і ўсе прадпрыемствы, арганізацыі, установы, кожны жыхар. Узяць тыя ж новыя дамы па вуліцы Юбілейнай. З мэтай патаннення будаўніцтва сродкі на азеляненне ў агульны кошт не ўключаліся, таму цяпер жыхары павінны самі, за свой кошт, па ўзгадненні з УП ЖКГ азеляніць прыдамавыя тэрыторыі. Але колькі мы ні гаварылі  на гэту тэму са старшынямі таварыстваў уласнікаў, справа з месца не зрушылася. Людзі нават на суботнік не жадаюць выходзіць. Ці, скажам, тыя ж кветкі. Калі летась, падводзячы вынікі, у мікрараёне пятага гарадка нам цяжка было вызначыцца, які дом прызнаць лепшым, бо кветак было шмат ля кожнага, то па вуліцы Зялёнай — ля лічаных дамоў, па Юбілейнай — яшчэ горш.

Шмат увагі надаюць добраўпарадкаванню ЦРБ, АТП №17, ААТ “Паставымэбля”, ДРБУ-132, ДЭУ-33, УП ЖКГ і іншыя арганізацыі. А вось з прад­прымальнікамі ніяк не можам знайсці агульную мову. І сёння цяжка назваць прыватную гандлёвую кропку, якая прыцягвала б увагу газонамі, квет­нікамі, архітэктурнымі формамі. Маем вялікія прэтэнзіі да прадпрыемстваў райспажыўтаварыства, ніводнае з якіх не вызначаецца добраўпарадкаванасцю.

Мушу нагадаць, што гандлёвыя арганізацыі, арганізацыі грамадскага харчавання, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, павінны выконваць санітарную ачыстку і ўборку прылеглай да аб’ектаў рознічнага гандлю ў дробнарознічнай гандлёвай сетцы тэрыторыі ў радыусе 5 метраў і абасобленых пад’язных шляхоў да іх, а таксама заключыць са спецыялізаванымі арганізацыямі па санітарнай ачыстцы тэрыторыі дагавор на аказанне паслуг па вывазе цвёрдых камунальных адходаў і іх абясшкоджванні.

З 20 красавіка ў раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні, санітарнай ачыстцы і азеляненні населеных пунктаў. Спадзяюся, што ў гэты перыяд як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці будзе выкананы максімальны аб’ём работ, і зак­лікаю да гэтага ўсіх жыхароў раёна.

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой