От forte до piano. В Поставах впервые состоялся открытый конкурс юных пианистов
9 красавіка ў Паставах прайшоў першы адкрыты раённы конкурс юных піяністаў, які сабраў 36 навучэнцаў школ мастацтваў з нашага, Глыбоцкага і Браслаўскага раёнаў. Яго арганізатарамі выступілі Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза і аддзел культуры райвыканкама.
Гэты конкурс без перабольшвання можна назваць дзецішчам дырэктара Пастаўскай ДШМ А. А. Собаля. Менавіта яму належыць ініцыятыва правядзення музычнага спаборніцтва.
— На жаль, у Беларусі няшмат конкурсаў, у якіх маглі б праявіць сябе дзеці, што займаюцца на аддзяленнях фартэпіяна ў невялікіх гарадах і пасёлках, — гаварыў Анатолій Анатольевіч. — У адрозненне ад цымбалістаў і баяністаў яны практычна не выязджаюць за межы школы і, што называецца, варацца ва ўласным соку. Пры гэтым аддзяленні фартэпіяна, як правіла, самыя вялікія ў навучальных установах. Напрыклад, у нашай на ім займаецца каля 80 навучэнцаў. Таму мы і прынялі рашэнне арганізаваць для іх конкурс, ставячы на мэце не толькі выявіць і падтрымаць юных музыкантаў, але і актывізаваць работу названага аддзялення, папулярызаваць класічную музычную спадчыну сярод насельніцтва. А каб дзецям цікавей было спаборнічаць, запрасілі суседзяў з Браслава і Глыбокага.
З гэтых раёнаў у конкурсе прымалі ўдзел 10 юных піяністаў. Астатнія 26, акрамя Пастаўскай, прадстаўлялі Лынтупскую, Варапаеўскую і Навасёлкаўскую школы мастацтваў. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя групы: малодшую (да 10 гадоў), сярэднюю (11—12 гадоў) і старэйшую (13—15 гадоў). Кожны з іх павінен быў выканаць адзін абавязковы твор, адзін паліфанічны і п’есу на ўласны выбар. Ацэньвала канкурсантаў непрадузятае журы ў складзе старшыні цыклавой камісіі Наваполацкага музычнага каледжа Г. А. Касяк і загадчыц аддзяленняў фартэпіяна Пастаўскай і Варапаеўскай ДШМ А. І. Падгайскай і І. М. Юрковай.
Перад тым, як маленькія выканаўцы выйшлі на сцэну, іх прывітала начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Сакалова. Яна пажадала ўдзельнікам бліскучых выступленняў і натхнення, журы — плённай працы, а гледачам — сапраўднага задавальнення ад цудоўнай класічнай музыкі. І ўсё гэта было. Пачынаючыя піяністы з першых акордаў заваражылі залу, напоўніўшы яе чароўнымі гукамі твораў Г. Вагнера, М. Шнейдэрмана, Г. Суруса, іншых беларускіх і замежных кампазітараў. Кожны ўдзельнік стараўся прадэманстраваць максімум артыстызму і тэхнікі. Тыя, каму гэта ўдалося лепш, атрымалі дыпломы лаўрэатаў. У малодшай групе (яна была самай шматлікай) імі сталі Альшэўскі Давід (Варапаеўская ДШМ), Чэрнік Паліна (Пастаўская ДШМ) — 3-яе месца, Кусяк Таня і Казак Аня (Пастаўская ДШМ) — 2-ое месца, Каламыцава Даша (Браслаўская ДШМ) — 1-ае месца. У сярэдняй групе ў лік прызёраў трапілі Хромава Віталіна (Пастаўская ДШМ) — 3-яе месца, Балай Алеся (Варапаеўская ДШМ) і Шаўчэнка Лена (Пастаўская ДШМ) — 2-ое месца, Шастакоў Мікіта (Пастаўская ДШМ) — 1-ае месца. У старэйшай групе — Куніцкая Даша і Волах Аня (Глыбоцкая ДШМ) — 3-яе месца. Другое і першае месцы тут не прысуджаліся. Затое прадстаўніца гэтай узроставай катэгорыі, навучэнка Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў Эліна Мейшутовіч удастоена Гран-пры конкурсу. Усе прызёры атрымалі невялікія падарункі. Астатнія канкурсанты адзначаны дыпломамі за ўдзел, а трое з іх — дыпломамі за выкананне абавязковага твора і артыстызм.
Не сакрэт, што за знешняй прыгажосцю, якую прадэманстравалі канкурсанты на сцэне, і лёгкасцю выканання твораў стаіць вялікая праца педагогаў. Таму, закрываючы конкурс, старшыня журы Г. А. Касяк, падзякавала ўсім выкладчыкам школ мастацтваў за нястомнасць і цярплівасць у навучанні дзяцей ігры на фартэпіяна і пажадала вучням поспехаў у новых музычных баталіях.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как смотреть соревнования геймеров онлайн?
Подробнее Чтобы следить за различными матчами в любимых играх и не пропустить ни одного важного события своей команды можно воспользоваться так называемыми стримминговыми сервисами. Есть несколько удачных


