Дорожит каждым новым днём
Ядвіга Вікенцьеўна Курто
Перабралася з Куртаў у Хацілы пасля таго, як пахавала 93-гадовую маці. Да новага месца прывыкла хутка. Не сумуе, у любую пару года знаходзіць сабе занятак. Вось і ў той дзень, калі я наведалася да яе, жанчына заканчвала вязаць шкарпэткі. А за зіму колькі цёплых рэчаў звязала, і не злічыць.— За работай дзень хутчэй праходзіць, — гаварыла Ядвіга Вікенцьеўна. — У мяне распарадак просты. Раніцай доўга спаць не хачу. Дзеці на работу разыдуцца, і я чым-небудзь займаюся. Шмат малюся. Потым абед прыгатую, бо нярэдка і старэйшая Аня, якая працуе галоўным бухгалтарам ААТ “Хацілы-агра”, а жыве ў Паставах, забягае перакусіць і праведаць. Потым Яніна са школы прыязджае, зяць вяртаецца з работы. Збяруцца ўсе, абмяркуем падзеі дня, тэлевізар паглядзім — і час класціся спаць.
— Летам пруткі ў рукі не бяру, — працягвала, — больш часу на вуліцы праводжу. Люблю з матычкай у агародзе пастаяць. У агародчык не лезу, бо не заўсёды адрозніваю пустазелле ад кветак. Даўней такіх не сеялі, як цяпер. Раслі ў асноўным півоні, флёксы, мальвы — тое, што асаблівага догляду не патрабавала. А цяпер Яніна выпісвае мноства сартоў і цудуецца з імі з вясны да восені. Як добра мне цяпер жыць! Раней і падумаць не магла, што так будзе.
Ядвіга Вікенцьеўна нарадзілася на Лынтупшчыне. Бацьку немцы забралі на прымусовыя работы ў Германію, пасля вайны ён застаўся ў Англіі. Маці адна падымала на ногі дзвюх дачок і сына. Колькі страху нацярпеліся ў вайну! Хата стаяла непадалёк ад лесу, таму днём у дзверы стукалі немцы, ноччу ў акно — партызаны. А калі прынеслі вестку пра тое, што будуць паліць вёску, усе зазбіраліся наўцёкі. У каго за гаспадара мужчына, тым было прасцей, а іх пад сваю апеку ўзяў сусед. Два дні і дзве ночы жылі ў лесе.
А як цяжка працавалі ў калгасе! Ядзя даіла кароў. Асабліва складана было зімой. Ваду насілі вёдрамі, марозам калені нават абмярзалі. Можа таму і баляць цяпер ногі, ходзіць з лясачкай. Але ні на што не наракае. Радуецца кожнаму новаму дню, цешыцца з дзяцей і ўнукаў.
— Замуж выходзіла не па каханні, — успамінала Ядвіга Вікенцьеўна. — Пасварылася са сваім кавалерам, а Мар’ян якраз лес нарыхтоўваў каля нашай вёскі, паклікаў мяне, я і згадзілася. Пераехала ў Курты, жылі з яго бацькамі, нарадзілася Аня, за ёй Яніна. У мужа былі праблемы са зрокам, таму старалася ісці наперадзе яго, выконваць цяжэйшую работу. Трымалі вялікую гаспадарку, і ў калгасе ішла на тую работу, дзе больш плацілі. Дома ткала дываны, палавікі, вязала розныя рэчы. Дачок трэба было вучыць, ды і апрануць прыгожа хацелася. Затое не “згарэла” ашчадная кніжка, бо ўсё, што зараблялі, у штосьці ўкладвалі. Здадзім, бывала, бычка — купім Ані залаты пярсцёнак, на другі год здадзім другога — Яніне. Не шкадавалі грошай на абновы дзяўчатам, вучылі, вяселлі абедзвюм справілі.
Калі да Ядвігі Вікенцьеўны пачаліся чапляцца хваробы, па патрабаванні дачок яна дзевяць разоў папраўляла здароўе ў санаторыях у Друскінінкаі, Юрмале і іншых. Стаў пагаршацца зрок — адправілі на аперацыю ў Маскву. Затое цяпер акулярамі карыстаецца рэдка.
— Нялёгкімі былі пражытыя гады, — гаварыла Ядвіга Вікенцьеўна. — Але ні аб чым не шкадую. Галоўнае — у мяне такія добрыя дзеці і цудоўныя ўнукі. Прыедуць, прытуляць да сябе, пацалуюць — жыць хочацца!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Пять вариантов модных женских стрижек 2020 года. Обещаем – вам понравится!
Подробнее Сменить прическу – изменить жизнь! Рискните – это не страшно! Предлагаем новые стрижки для смелых, современных девушек.


