Директор Поставского УП «ЖКХ»: «Возможно, консервативные. Но процесс идёт»
— Цяпло падаваць не стаміліся — а гэтым займаюцца 27 кацельняў. Каб зімой не ўзнікала праблем, камунальнікі пастараліся ў міжацяпляльны сезон. Па-першае, нарыхтавалі неабходную колькасць дроў і драўнінных шчэпак, па-другое, займаліся цеплатрасамі (а яны зношаны працэнтаў на 70), уласнымі сіламі замянілі 6 км сетак на папярэдне ізаляваныя трубы, якія дазваляюць эканоміць цяпло, электраэнергію.
Збояў практычна не было ні ў горадзе, ні ў сельскай мясцовасці. Калі ў папярэднія гады паступалі нараканні ад жыхароў мікрараёна Варапаеўскага завода ЖБВ, дык сёлета ад іх чулі толькі станоўчыя водгукі: справа ў тым, што мы ўстанавілі там два новыя катлы. У цэлым па раёне адзінкавыя выпадкі здараліся, але такога, каб увесь дом або мікрараён заставаліся без цяпла, не было. А летась прынялі на баланс кацельню Ваўкоўскай школы (і водаправод, і свідравіну), усю гаспадарку прывялі ў парадак, якая цэлую зіму працавала ўстойліва.
— Так, нашы думкі — пра добраўпарадкаванне, і ў першую чаргу пра гэта клапоцяцца С. Ч. Пляшкун, І. І. Гайбовіч, В. С. Ляшчынскі, М. С. Кісялёў. Займаемся абрэзкай дрэў, кустоў. Сыдзе снег — трэба будзе ачысціць ад пяску тратуары і дарогі, горад — ад бруду, накопленага за зіму. Затым возьмемся за помнікі і брацкія магілы, якія за намі замацаваны, каб да 9 мая ўсе адрамантаваць. Звычайна да Дня Перамогі запускаем фантаны — абсталяванне на зіму дэманціравана, і трэба ўсё перагледзець, праверыць.
Неабходна навесці парадак у гарадскім парку. Здавалася б, усё, што там устанаўліваецца, — гэта для людзей. Але не ўсе цэняць нашу працу і фінансавыя сродкі: пра гэта сведчаць паламаныя лаўкі, альтанкі, парасончыкі, агароджы. Як і ў папярэднія гады, будуць праводзіцца суботнікі: за кошт гэтых сродкаў і з іншых крыніц прадоўжым работу ўнутры мікрараёнаў па абуладкаванні дзіцячых гульнёвых пляцовак.
Думаем і пра кветкі (работай па іх вырошчванні кіруе І. І. Гайбовіч). Безумоўна, наша цяплічная гаспадарка — не сталічная, але, тым не менш, расады на свае патрэбы практычна хапае. І зноў мушу заўважыць, што не ўсе пастаўчане цэняць старанні камунальнікаў, больш за тое, некаторыя крадуць кветкі з каранямі прама з клумбаў.
— Жыллёва-камунальную гаспадарку не ўявіць без транспартнай службы, якая налічвае каля ста адзінак тэхнікі, у тым ліку спецыялізаванай, што дазваляе выконваць шырокі спектр работ. Хацелася б, каб тэхніка абнаўлялася хутчэйшымі тэмпамі, тады і затрат на яе ўтрыманне патрабавалася б менш. Сёлета ў лізінг набылі дзве машыны, тым самым знялі праблему з аказаннем паслуг па адкачцы каналізацыі, якая існавала да нядаўняга часу.
Значны аб’ём работ выконваецца рамонтна-будаўнічым участкам. Выкарыстоўваем сучасныя матэрыялы, тэхналогіі, што забяспечвае іх даўгавечнасць і прывабны выгляд.
Многае залежыць ад якаснай работы водаканалізацыйнай службы, дыспетчарскай і г.д. Зрэшты, кожны ўчастак і кожная служба працуюць на агульны поспех.
— Калі б не было каманды, то і вынікі былі б горшыя. Добра ведаюць сваю справу галоўны інжынер І. К. Цыркін, мае намеснікі А. У. Раманенкаў, Ф. В. Танана, С. Ч. Пляшкун, В. С. Ластоўскі, М. А. Кабайла.
На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуюць 798 чалавек. Калі я задумваюся над якасным складам кадраў, то прыходжу да высновы, што цяпер сітуацыя лепшая, чым была гадоў 10-15 назад, працэнтаў 90 добрасумленна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі.
Ёсць у нас і непрэстыжныя прафесіі, і складаныя. Напрыклад, у той жа водаканалізацыйнай гаспадарцы: парвала трубы, і трэба неадкладна ўхіліць няспраўнасць, а на вуліцы мінус 250. Нярэдка ў экстрэмальных умовах працуюць і брыгады па нарыхтоўцы дроў (іх у нас тры, а ўзначальваюць В. У. Атрашкевіч, Я. С. Адамовіч, Ю. В. Аўсюк).
— Па выніках леташняга года яна была на ўзроўні 9%. На сённяшні дзень найбольш востра стаіць пытанне з рабочымі па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў. Спрацоўвае, напэўна, псіхалогія: народ саромеецца мятлы.
— Каб не адставаць ад навейшых тэхналогій, патрэбны фінансавыя сродкі, а жыллёва-камунальная гаспадарка датуецца з бюджэту. Магчыма, мы кансерватыўныя, але працэс ідзе. На першым плане сёння — зрабіць сучаснымі нашы каналізацыйна-помпавыя станцыі — іх у горадзе пяць, і на кожнай працуюць па чатыры чалавекі. Мяркуем устанавіць камп’ютары, іншае абсталяванне. У прыватнасці, частотныя пераўтваральнікі ўжо ёсць на ўсіх аб’ектах (іх абслугоўваюць вопытныя слесары кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі). Пройдзе час, і гэтым працэсам будуць кіраваць спецыялісты з вышэйшай адукацыяй.
— Я назваў бы гэта не скаргамі, а зваротамі грамадзян. Скаргі былі раней. Скажам, наступала зіма, цяпло ў 5 гарадку запускалі па месяцы, а то і болей, бо бясконца нешта ламалася, псавалася. Вядома ж, людзі абураліся, пісалі і званілі ва ўсе інстанцыі. Цяпер на працягу трох дзён вырашаюцца ўсе пытанні, і мікрараён атрымлівае цяпло.
Звароты датычаць утрымання і абслугоўвання жылога фонду. Напрыклад, у доме №1 пачалі ўцяпляць тарцы, і адразу ж пайшлі пытанні з дома №2, кшталту, а нам калі? Адказваем, і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Звесці да нуля такія звароты немагчыма, але імкнуцца да гэтага трэба.
— Дзякуюць, і гэта заслужана. Паўтаруся: у калектыве нямала працавітых людзей. Лаўрэатам звання “Чалавек года Віцебшчыны” стаў вадзіцель лесавоза А. М. Быстроў, “Чалавекам года Пастаўшчыны” названы старшы майстар участка аграгарадка Камаі В. У. Юхно. Напярэдадні прафесійнага свята хачу асабіста падзякаваць усім за старанне. У іх ліку А. І. Чугаеў, Ю. Л. Кіш, А. Т. Несцяронак (транспартны ўчастак), І. М. Малік, Т. А. Вяль, Н. Н. Скарбенка (добраўпарадкаванне і саначыстка), В. У. Дубіловіч, В. А. Блажук, А. Я. Кадушкевіч (рамонтна-будаўнічы ўчастак), С. У. Храпавіцкі, У. М. Наважылаў, У. М. Грыбоўскі (водаправодна-каналізацыйная служба), Л. А. Максімовіч, П. Е. Найдзёнаў, С. А. Мятасаў (служба кацельных і цеплавых сетак), Д. В. Валасных, П. В. Фярковіч (электрагаспадарка).
Многія работнікі адзначаны Ганаровымі граматамі, Падзякамі старшыні райвыканкама.
— Цёплыя і шчырыя словы хачу сказаць ветэранам прадпрыемства. Іх мы заўсёды віншуем з прафесійным святам, Днём пажылых людзей, запрашаем на ўрачыстыя сходы, аказваем дапамогу па меры магчымасці. Моцнага ўсім здароўя, даўгалецця! Найлепшыя віншаванні і пажаданні сённяшнім работнікам: усім — жыццёвай радасці, поспехаў і дабрабыту!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Пять вариантов модных женских стрижек 2020 года. Обещаем – вам понравится!
Подробнее Сменить прическу – изменить жизнь! Рискните – это не страшно! Предлагаем новые стрижки для смелых, современных девушек.


