Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Триумф поставского «Золота»

Триумф поставского «Золота»

1-3 сакавіка ў абласным цэнтры праходзіла міжрэгіянальная выстава-кірмаш “Індустрыя моды”. У канцэртнай зале “Віцебск” сабраліся вытворцы моднага адзення, дызайнеры, візажысты, прадстаўнікі вядомых касметычных і парфумерных фірм, вясельных салонаў і г.д. Аргані­затарамі выступілі Віцебскі гарвыканкам, абласны цэнтр маркетынгу пры падтрымцы ўпраўлення развіцця прадпрымальніцтва камітэта эканомікі аблвыканкама і фонду “Віцебскаблмаёмасць”.

Прыемным для ўсіх прысутных  было само адкрыццё выставы-кірмашу, бо яно пачалося з цырымоніі ўзнагароджання лепшых. Залаты Кубак і дыплом у намінацыі “За прасоўванне беларускіх брэндаў” дасталіся і КУП “Пастаўскі райбыткамбінат”. Варта дадаць, што нашы землякі аказаліся побач з такімі моцнымі намінантамі, як ААТ “Сцяг індустрыялізацыі”, РУПП “Віцебскі футравы камбінат”, ЗАТ “Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма “Світанак”. У ліку пераможцаў называліся таксама ЗАТ “Сняжынка” з Гомеля, ААТ “Чараўніца”, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, прафтэхкаледж лёгкай прамысловасці, ПП “БелОксіС”, цэнтр прыгажосці “Дар’я”.

— Тым больш радасна, што мы на ўсіх зрабілі такое ўражанне, бліснуўшы сваёй калекцыяй, — гаворыць дырэктар райбыткамбіната Т. А. Гладковіч. — Першы выставачны дзень завяршыўся нашым трыумфам — гэта я магу смела сказаць. Быў наладжаны паказ новых калекцый стыльнага жаночага адзення і аксэсуараў ад беларускіх вытворцаў і вядомых дызайнераў. Мы прадставілі калекцыю авангарднай моды “Золата Клеапатры”. Той самай “Клеапатры”, якой мінулай восенню здзівілі ўдзельнікаў віцебскага конкурсу мадэльераў і дызайнераў “Модны сілуэт” і якую разам з калекцыяй “У прыроды няма дрэннага надвор’я” паказалі пастаўчанам падчас раённага сходу па падвядзенні вынікаў работы за 2012 год. Атрымаўшы запрашэнне ад упраўлення бытавога абслугоўвання прыняць удзел у форуме такога ўзроўню, абрадаваліся і паехалі.

Калекцыя не магла не спадабацца, яна выклікала сапраўдны фурор у знаўцаў моды, заінтрыгавала публіку, журналістаў і спецыялістаў. Пастаўчанам (а з Т. А. Гладковіч на выставе прысутнічала і начальнік участка швейнай вытворчасці К. А. Казлова) задавалі пытанні, цікавіліся, хто аўтар ідэі. Адказвалі: малады спецыяліст закройшчык Юлія Калядзіна.

— Увогуле, я задаволена работай усіх швейнікаў, — працягвае кіраўнік прадпрыемства. — Летась аб’ёмы выкананых работ выраслі больш чым у два разы ў параўнанні з папярэднім годам. Адчуваю гонар за прадпрыемства, калектыў. Выстава-кірмаш — мерапрыемства маштабнае, і пагля­дзець было на што. Наша “Золата” заваявала сімпатыі сваёй яркасцю, кантраснасцю па колеры і фактуры. “Вашу калекцыю ні з чыёй параў­наць нельга”, — гаварылі нам потым прадстаўнікі тэхналагічнага ўніверсітэта. Хіба гэта не ацэнка?

“Індустрыя моды” падвяла вынікі дасягнутага. Але каб не адстаць ад той самай моды, спыняцца нельга, трэба імкліва рухацца наперад. Што і будуць рабіць пастаўскія швейнікі.

Галіна ПІШЧ

Фота Уладзіміра Калібатава.

.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой