Мудрые
Анатолій Мікалаевіч і Алена Мікалаеўна Мудрыя
Вёска Рагонішкі, Лынтупскі сельсавет. Тры хаты, тры жыхары. Двое з іх — мінчане Анатолій Мікалаевіч і Алена Мікалаеўна Мудрыя, з якімі гутару ў іх сціплым, але дагледжаным і ўтульным доме. Гаспадар, былы ваенны марак, успамінае пра Маўрытанію, Канарскія астравы, Сахару, Атлантычны акіян… Жонка дапаўняе яго аповедамі пра сумесную працу ў Лівіі, Чэхаславакіі.
Яны аб’ездзілі паўсвету, а па-сапраўднаму шчаслівыя тут, сярод разлітых морам палёў, у глыбіні цнатлівай вясковай прыгажосці.
З гэтымі мясцінамі мінская сям’я пазнаёмілася тры гады таму. Дапамог выпадак: пляменнік ажаніўся з лынтупчанкай, якая і запрасіла ў госці да сябе на радзіму. Назад ужо вярталіся за рэчамі…
— Яшчэ калі працавала, марыла на пенсіі паехаць жыць у вёску, — расказвае Алена Мікалаеўна. — Ні мне, ні мужу зусім не хацелася бясконца “любавацца” трубамі ЦЭЦ-4, якія “ўпрыгожваюць” від з акна нашай мінскай чатырохпакаёвай кватэры. Таму, прыехаўшы на Лынтупшчыну, пачала пільна прыглядацца да пустых дамоў. Аб’ездзілі многія навакольныя вёскі, але абаім палюбіліся Рагонішкі. 6 сакавіка 2010 года мы ўжо тут жылі.
За бортам цывілізацыі Мудрыя адчуваюць сябе вольна і камфортна. Тым больш што абое выраслі ў вёсцы: ён родам з Маладзечанскага раёна, яна — з Іўеўскага. Працы ніколі не цураліся, ды і выбару ў той час не было. “Нават адпачыць з аднагодкамі не заўсёды было калі: маці прымушала то свіней пасвіць, то качак глядзець,” — прыгадвае Алена.
Сёння догляд хатніх жывёл прыносіць толькі задавальненне. Іх у новаспечаных вяскоўцаў нямала: двое в’етнамскіх свіней, 22 курыцы на чале з пеўнем, козачка, кот, сабака і яшчэ 10 вулляў з пчоламі ў дадатак. Асабліва не расслабішся — і раненька трэба ў хлеў бегчы, і на працягу дня рупіцца. Летам увесь час пенсіянеры прысвячаюць сенакосу, агароду, пчолам…
А колькі наперадзе планаў! Алена марыць разводзіць індыкоў і авечак, Анатолій — апрацоўваць яшчэ больш зямлі (для гэтага нядаўна купіў новенькі мотаблок).
— Самае страшнае ў жыцці — падчапіць “канапавую” хваробу, — лічыць гаспадар. — Асабліва ў нашым уросце, калі рух патрэбны як ніколі. Быць занятым, мець сілы працаваць — вось што галоўнае. Я шмат чаго не ведаў, калі прыехаў у вёску. Але ж ёсць бібліятэка, кнігі. З жонкай шмат перачыталі літаратуры пра развядзенне пчол, догляд свойскай жывёлы. Затое цяпер жывём на ўсім натуральным: і мяса сваё, і малако, і яйкі, і мёд… У магазіне рэдка што купляем.
Алена Мікалаеўна на кухні завіхацца вельмі любіць: яна кулінар, сваёй прафесіі прысвяціла ўсё жыццё. Па прыездзе ў вёску нават “асвоіла” рускую печ, якая аказалася куды больш мудрагелістай, чым сучасная “наварочаная” тэхніка. Крыху цярпення і часу — і сёння жанчына не перастае радаваць родных духмянымі булкамі і пірагамі з асаблівым смакам дзяцінства.
Самыя вялікія “прыхільнікі” смакоццяў — унукі, якія прыязджаюць у Рагонішкі на ўсё лета. Падчас водпуску, на святы наведваюцца і дзеці. Іх у Мудрых трое — сын і дзве дачкі. Бацькі імі ганарацца, і ёсць за што: яны выраслі адукаванымі людзьмі, займаюць адказныя пасады, шчасліва гадуюць дзетак.
Адна з дачок доўгі час працавала балетмайстрам, з цыркам братоў Запашных аб’ездзіла ці не ўсю Еўропу. Але жыць за мяжой не захацела: дома, лічыць яна, і сцены дапамагаюць. Уся ў бацькоў.
Ні Алене, ні Анатолію ў Мінск вяртацца не хочацца. Едуць туды толькі па вялікай неабходнасці — да ўрачоў, па будаўнічыя матэрыялы… Рамонт у рагонішскім доме доўжыцца ўжо тры гады — з моманту пераезду. За гэты час тут з’явіліся “пробліскі” цывілізацыі — гарачая вада, тэлефон, электратэхніка. Але ў цэлым дом па-ранейшаму выглядае вясковым: у куце аднаго з пакояў (плошчай 40 квадратных метраў!) месціцца калаўрот, з мэблі захаваліся старыя драўляныя ложкі, буфет, сталы…
Мудрыя з вялікай павагай ставяцца да людзей. У першую чаргу да Ядвігі Якубовіч — адзінай на сёння карэннай жыхаркі Рагонішак, якая жыве ў суседнім доме. Жанчына паважанага ўзросту — ёй 82, моцы час не дадае, таму нават падумвала пераехаць у Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Але дзякуючы новым суседзям, якія шмат у чым дапамагаюць, па-ранейшаму жыве ў родным доме. Сваіх дзяцей у жанчыны няма, і такі шчыры клопат для яе на вагу золата.
Мудрыя… Якое ёмістае і характэрнае для гэтых людзей прозвішча!
— З дапамогай архіўных даных мы даведаліся, што нашы карані ідуць з часоў Кіеўскай Русі, ад князя Яраслава Мудрага, — расказвае гаспадар. — Аднаго з маіх пляменнікаў, дарэчы, так і завуць. Упэўнены, што наша прозвішча будзе жыць яшчэ доўга — падрастаюць сыны, унукі, шматлікія пляменнікі.
Мудрыя заўсёды з’яўляюцца для сваіх дзяцей прыкладам.
— Я вельмі ўдзячна Богу за тое, што ён падарыў мне такога цудоўнага мужа, — шчасліва ўсміхаецца Алена. — Мы ажаніліся ў 1969 годзе і дагэтуль жывём у згодзе. Ён ніколі не піў, заўсёды шмат працаваў, вельмі даражыў сям’ёй. За гэта яго вельмі любяць дзеці і я.
— Ці толькі ад мужчыны залежаць сямейнае шчасце і дабрабыт? — пытаюся ў гаспадыні.
— У першую чаргу — ад жаночай мудрасці, — зыходзячы са свайго вопыту кажа Алена Мікалаеўна. — Калі жонка не будзе ўступчывай, то нічога не атрымаецца, якім бы добрым ні быў муж. Прамаўчаць лішні раз, не распаліць на пустым месцы сварку — гэта цэлая навука. Кампраміс шукаць трэба, але ў спакойнай абстаноўцы, калі эмоцыі ўлягліся.
Мудрыя ніколі ні на што не скардзяцца. Алена ўспамінае, як мінулай зімой узнікла пытанне з дрывамі. Вадзіцель, які прывёз сыраватыя дровы, усё ніяк не мог зразумець: як перазімуюць? На што гаспадыня адказала:
— Ну, як? З Толем полечку вечарам станцуем — і хуценька спаць, пакуль горача ад плясак…
Яны жывуць на адной хвалі — у каханні, з аптымізмам, шчыра працуючы.
Мудрыя ўмеюць быць шчаслівымі.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.


