Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сберечь традиции предков

Сберечь традиции предков

Камайшчына — асаблівы куточак Пастаўшчыны. Унікальны ён тым, што ў некаторых населеных пунктах пажылыя вяскоўцы да сённяшняга дня часам размаўляюць паміж сабой на польскай мове — мове сваіх дзядоў, бацькоў, якія вучыліся ў польскай школе, на ёй маліліся ў касцёле, і яна стала ім блізкай. А беларускую і рускую асвойвалі пры сваіх дзецях, унуках, і Імшу па-беларуску з часам вывучылі. Але не забыліся пра традыцыі продкаў: як адзначалі святы, што да іх рыхтавалі, якія песні спявалі.

Вёскі пусцеюць, бо адыходзяць у свет іншы іх карэнныя жыхары, а большасць маладых абсталяваліся ў гарадах. Многія з іх па-ранейшаму стараюцца трымацца бацькоўскіх традыцый, перадаваць іх сваім дзецям і ўнукам. Зберажэнне польскіх звычаяў і паслужыла штуршком для стварэння ў 2000 годзе ў Камаях сельскага ад­дзела грамадскай арганізацыі “Саюз палякаў Беларусі”. Старшынёй тады была абрана Марыя Казіміраўна Давідоўская. Жанчына шмат зрабіла для згуртавання тых, каму хацелася больш глыбока ведаць свае карані, праводзіла вялікую работу сярод членаў аддзела “Саюза палякаў Беларусі”.

Некалькі апошніх гадоў аддзел узначальвае настаўніца Камайскай сярэдняй школы  Ганна Браніславаўна Раўданік. Пад яе кіраўніцтвам працуе дзіцячы хор “Незапамінайкі”, які неаднаразова з’яўляўся лаўрэатам абласных фестываляў “Нас з’яднала зямля Беларусі”. Хор прымаў ­удзел у фестывалях польскай песні, якія праходзяць у Браславе, выступаў з канцэртамі ў Паставах, Камаях. Удзельнікі мяняюцца: дзеці вырастаюць і пакідаюць Камаі, на іх месца прыходзяць новыя вучні, якія з задавальненнем вывучаюць польскі фальклор, з захапленнем спяваюць польскія песні.

— Вельмі ўдзячны раённаму выканаўчаму камітэту за ўвагу да нашага аддзела, — гаварыла Г. Б. Раўданік. — З дапамогай райвыканкама і раённага аддзела культуры ўдзельнікі хору маюць прыгожыя польскія нацыянальныя касцюмы. Мы праводзім розныя святы. Асабліва цікава прахо­дзяць Каляды, свята Святога Мікалая, Вялік­дзень, дзень польскай мовы. Да нядаўняга часу працаваў гурток па яе вывучэнні. Некаторыя з гурткоўцаў у далейшым выбралі для сябе вучобу ва ўстановах адукацыі Поль­шчы. Цяпер у Камайскай сярэдняй школе аформлена фотавыстава “Архітэктурныя помнікі Беларусі”  магістранта Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай Паўла Давідоўскага.

Маімі памочнікамі ў рабоце, арганізацыі свят, — працягвала Ганна Браніславаўна, — з’яўляюцца Марына Іванаўна Шчэрба, якая ўваходзіць у склад фінансавай камісіі рэспубліканскага савета ГА “Саюз палякаў Беларусі”, Яніна Пятроўна Кулеш, Алена Іосіфаўна Купцова, Людміла Мі­хайлаўна Шушкевіч і іншыя. Ніколі ні ў чым не адмаўляе нам пробашч Камайскага касцёла Яцэк Хутман. Па яго ініцыятыве арганізоўваюцца экскурсіі ў Польшчу, дзеці адпачываюць у аздараўленчых лагерах. Пакуль няма выкладчыка польскай мовы, таму часова прыпынены заняткі ў гуртку. На бытавой аснове мы ўсе ўмеем чытаць і размаўляць па-польску, але, каб даваць урокі, патрэбны больш глыбокія веды. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час гэту праблему ўдасца вырашыць.

— Нам вельмі важна збірацца разам, — гаварылі члены аддзела. — Успамінаем мінулае, расказваем маладым пра тое, як жылі нашы продкі, пра іх звычаі. Размова — вельмі важны сродак зносін. У апошні час людзі ўсё больш аддаляюцца адзін ад другога, як кажуць, бачаць, але не чуюць. Мы стараемся быць адной сям’ёй, сабрацца, пагутарыць, адкрыць душу, заспяваць песню. І не важна на якой мове — польскай або беларускай — размаўляем, галоўнае — захаваць жамчужныя крупінкі слаўных традыцый нашых земляў.

Анна АНІШКЕВІЧ, в. Камаі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой