Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

3 сакавіка ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню міліцыі. Разам з сённяшнімі супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў свята адзначылі іх родныя і блізкія, ветэраны міліцыі, прадстаўнікі грамадскасці. Прысутных у зале віталі і ўручылі вялікай групе віноўнікаў урачыстасці ўзнагароды старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі А. М. Гарус, начальнік раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, капітан міліцыі Д. А. Місюк.
Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі старшы прапаршчык І. А. Дзядзюля, старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Д. І. Шыцько, маёр Ж. Ф. Мядзведзева, капітан А. А. Мацур, дружыннік Д. Г. Сіланаў, падпалкоўнік А. Г. Мядзелка, старшы лейтэнант А. Л. Грэська, малодшы лейтэнант А. У. Вештарт, старшы пашпартыст аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Н. А. Бароўка.
Пра кола абавязкаў маёра А. І. Курцэвіча гаворыць яго службовая пасада — старшы ўпаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а пра вынікі работы — медаль “За бездакорную службу” трэцяй ступені, якой Аляксандр Іванавіч узнагароджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Капітану міліцыі Ю. А. Звяругу (ён выконвае абавязкі начальніка крымінальна-папраўчай інспекцыі райаддзела ўнутраных спраў) быў уручаны знак “Класны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” з прысваеннем першай класнай кваліфікацыі.
Новенькія пагоны лейтэнанта атрымаў участковы інспектар старшына А. І. Мурзёнак. Загадам Міністэрства ўнутраных спраў краіны чарговыя званні “маёр міліцыі” прысвоены капітанам — старшаму ўчастковаму інспектару Ю. П. Райчонку і інспектару дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі райаддзела В. А. Гутару.
За добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці і ў сувязі з 96-ай гадавінай з дня ўтварэння Беларускай міліцыі Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджаны першы намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік Д. В. Куталёў, граматай — міліцыянер-вадзіцель, старшы прапаршчык А. П. Лабуць і міліцыянер дзяжурнага ізалятара прапаршчык Д. В. Шыцікаў, Падзякамі начальніка абласнога ўпраўлення — начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі райддзела падпалкоўнік А. Ф. Дунец, эксперт экспертна-крыміналістычнай групы маёр У. В. Савельеў.
Выступаючы на ўрачыстым сходзе, начальнік райаддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік А. М. Гарус адзначыў, што служба ў міліцыі патрабуе ад яе супрацоўнікаў вытрымкі, самаадданасці, гатоўнасці ў любы момант і пры любых абставінах прыйсці на дапамогу чалавеку. Менавіта так дзейнічалі старшы ўчастковы інспектар, маёр А. А. Ігнатовіч і ўчастковы інспектар, малодшы лейтэнант А. У. Вештарт, якія выратавалі жыццё дзвюм жанчынам. За асабістую мужнасць участковыя ўзнагароджаны Граматамі абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітацыях, якія і былі ім уручаны на свяце.
Супрацоўнікі райаддзела пастаянна ўдасканальваюць не толькі свае прафесійныя навыкі, але і фізічную загартоўку, сілу і вынослівасць. Прыкладам служыць старшы лейтэнант П. М. Свірбутовіч, які ў чэмпіянаце абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў па рукапашным боі заняў трэцяе месца. Яму ўручаны дыплом і медаль.
На свяце шмат цёплых слоў прагучала ў адрас не толькі людзей у пагонах, але і тых, хто актыўна ім дапамагае. Нядаўна ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу. У намінацыі “Лепшы грамадскі пункт аховы парадку” дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў узнагароджаны пункты аховы парадку Курапольскага, Ваўкоўскага і Камайскага сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Сярод добраахвотных дружын лепшымі прызнаны дружыны Пастаўскага аддзела рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае казацтва”, прафтэхкаледжа і УП ЖКГ. Званне “Лепшы дружыннік” і адпаведныя дыпломы райаддзела атрымалі І. Б. Буркевіч, А. М. Зазулін (“Беларускае казацтва”) і Ю. В. Шылёнак (прафтэхкаледж).
За актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку Ганаровая грамата ўручана дружынніку Ф. С. Макраку (“Беларускае казацтва”), Падзякі райаддзела ўнутраных спраў — А. М. Стоціку і С. Г. Баганаву (УП ЖКГ).
Дырэктар СШ №4 У. Ч. Койра ўдастоены Падзякі райаддзела ўнутраных спраў за актыўны ўдзел у выхаванні моладзі, развіццё і падтрыманне прававога класа.
Пра справы раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь расказаў яго начальнік Д. А. Місюк. Ён уручыў прапаршчыку Ю. З. Масюнасу нагрудны знак “60 гадоў службе аховы” і каштоўныя падарункі ветэрану вайны В. І. Ашчэпкаву і ветэрану працы К. А. Дробыш.
Цырымонія ўзнагароджвання суправаджалася музычнымі падарункамі, а на завяршэнне свята адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, у якім разам з салістамі і групамі РДК прынялі ўдзел дзеці супрацоўнікаў РАУС.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


