Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мама — родная и ненужная

Мама — родная и ненужная

Да Ганны Іванаўны Івановай (па этычных прычынах прозвішча зменена — аўт.) ехала па запрашэнні ўнучкі Аксаны. “Жыву ў Мінску, — гаварыла па тэлефоне дзяўчына. — Але, калі бываю ў мамы і бабулі, люблю пачытаць “Пастаўскі край”. У газеце нярэдка пішаце пра доўгажыхароў. Нашай бабулі 99. Прыязджайце!”.  

Па-святочнаму апранутая, у яркай хустачцы, акуратная бабулька сядзіць на канапе, апусціўшы галаву, і хуценька топае нагамі, прыгаворваючы: “Еду-еду на кані”. На мяне не звяртае ніякай увагі. Дачка, выціраючы слёзы, кажа: “Гляджу на маму і не веру, што гэта яна. Якая была ўвішная, вясёлая, руплівая, усюды паспявала. Нас, семярых, выхоўвала,  у школе працавала. Разважлівая, мудрая, магла даць слушную параду на любы выпадак. І вось што старасць зрабіла!”

Сама доўгажыхарка ў размову не ўмешваецца, яна ўжо гады два жыве ў сваім свеце. Добра памятае дзяцінства і маладосць, але не арыентуецца ў сучасным жыцці, не распытвае пра дзяцей і ўнукаў. Ні на што не наракае, хваробы не даймаюць, любіць смачна паесці. А тое, што начамі дрэнна спіць, размаўляе, а часам і спявае, пастаянна збіраецца ў дарогу, — гэта праблемы дачкі, якая сама немаладая, здароўе падводзіць, і ёй вельмі цяжка даглядаць маці. На месяц на дапамогу прыязджала ўнучка. Але водпуск праляцеў хутка, і яна збіраецца ў сталіцу, а дачку агортвае жах: як справіцца? Бабулю адну ў хаце не пакінеш, а трэба і ў магазін па прадукты схадзіць, і дроў нанесці, ды і іншых спраў хапае.

Аня вельмі кахала свайго Стася, таму і пажаніліся рана — ёй было толькі 18. Праз некалькі месяцаў муж раптоўна памёр, а яна тым часам насіла пад грудзьмі дзіцятка. Для Івана хлопчык не стаў перашкодай — ён пакахаў прыгожую, працавітую ўдаву. З другім мужам жанчына нарадзіла дзевяць дзяцей. Двайняткі памерлі маленькімі, а васьмярых астатніх паставілі на ногі, выправілі ў свет. Яе Івана няма ўжо 15 гадоў, адышлі ў вечнасць і трое дарослых дзяцей. Двое жывуць у Ленінградзе і Вільнюсе, дачка ў Паставах, сын у адным пасёлку з маці.

— З аднаго боку, можа, і добра, што мама не разумее свайго становішча, — гаварыла дачка, якая, каб было зручней, перабралася са сваёй кватэры да маці.  — Як жа ёй было б балюча за сваіх дзяцей, якім яна не патрэбна. Паслухаеш, некаторыя даглядаюць роднага чалавека па чарзе. У нас так не атрымліваецца. Разумею, што ў кожнага свае сем’і і свае праблемы, але хаця б адзін месяц у год можна ахвяраваць маці, якая дала жыццё і сваё нам прысвяціла.  Яна і ўнукаў выхоўвала, але і тыя таксама на яе забыліся. Дзякуй Аксанцы, што ўзяла водпуск і дапамагала мне. Што буду рабіць, калі яна паедзе?

Аформіць маці на сацыяльны  ложак у бальніцу або ад­правіць ў прытулак для састарэлых дачка не згаджаецца. “Гэта ж сорам які! — казала. — Як жа цяжка было маме нас выхоў­ваць, але яна пастаянна была аптымісткай. Гэта не цяпер, калі і пральная машына-аўтамат, і водпуск па доглядзе за дзецьмі прадастаўляецца. А мама і на работу хадзіла, і гаспадарку трымала, начамі каля нас праседжвала, калі хварэлі, ахінала любоўю. Дык хіба можна цяпер, калі яна старая і хворая, лічыць яе абузай? Спрабавала карыстацца паслугамі сацыяльнага работніка, і  гэта не выйсце. Патрэбна сядзелка. А дзе яе ў нас знойдзеш? У вялікіх гарадах ёсць валанцёры. А мне прыходзіцца “змагацца” адной. Не ведаю, наколькі хопіць сіл.

Астатнія дзеці ад старой хворай маці адвярнуліся. Хоць усе яны на пенсіі, на работу спяшацца не трэба, але часу для маці не знахо­дзяць. І ўнукі жывуць недалёка. Застаецца толькі спадзявацца на новы закон, які павінен выйсці ў нашай краіне, — ён абавяжа дарослых дзяцей клапаціцца пра сваіх бацькоў. Толькі ці дачакаецца яго Ганна Іванаўна?

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой