И москвича сделает стильным «Инита»
Майстар швейнага цэха Н. Б. Храпавіцкая (злева) і закройшчык С. З. Рамановіч з узорам прадукцыі прадпрыемства.
Калектыў гэтага прыватнага прадпрыемства чыста жаночы. А вось прадукцыя, якую ён выпускае, прызначана выключна для прадстаўнікоў моцнай паловы.
На айчынным рынку тавараў лёгкай прамысловасці мужчынскія касцюмы ТАА “Ініта” з’явіліся ў 1993 годзе і хутка заваявалі папулярнасць у пакупнікоў. Доўгі час яны шыліся ў Мінску. Але два гады назад частка вытворчасі пераехала ў Паставы, на радзіму дырэктара прадпрыемства С. Д. Рубашко. Змяніўся таксама юрыдычны адрас “Ініты”, якая цяпер афіцыйна зарэгістравана па вуліцы Гагарына ў райцэнтры. Тут у спецыяльна ўзведзеным будынку на месцы былой псіхіятрычнай бальніцы арганізаваны раскрой усяго адзення, цалкам шыюцца штаны і часткова — пінжакі, плашчы, смокінгі і фракі: у Паставах робяцца іх элементы, а зборка праводзіцца ў Мінску. У планах Сяргея Дзмітрыевіча стварыць у нашым горадзе паўнацэнны ўчастак па пашыве пінжакоў.
Гатовая прадукцыя пастаўляецца ў гандлёвую сетку сталіцы, іншых беларускіх гарадоў, у тым ліку яе можна купіць у фірменным магазіне “Ініты”, які адкрыўся каля года назад на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Юбілейнай у райцэнтры. А таксама ідзе за мяжу. У прыватнасці, зараз прадпрыемства працуе толькі на Маскву. Але ў канцы сакавіка-красавіку збіраецца аднавіць пастаўкі ў магазіны Мінска, пакупнікі якіх ужо цікавяцца, куды падзеліся інітаўскія касцюмы. Купляюць іх людзі пераважна высокага дастатку, бо касцюмы даволі дарагія — каштуюць каля 1,5-2 мільёнаў рублёў. Такая цана апраўданая, паколькі адзенне шыецца з натуральных імпартных тканін на сучасным нямецкім абсталяванні. Нават ніткі і іголкі, якія выкарыстоўваюць у рабоце швачкі, імпартныя. Праўда, для фірменнага магазіна ў Паставах Сяргей Дзмітрыевіч зрабіў выключэнне: тут можна набыць камплект-“двойку” са змесавай (са значным утрыманнем сінтэтычных валокнаў) тканіны ўсяго за 850 тысяч рублёў.
Напрацаваны гадамі імідж і кліенцкую базу падтрымліваць няпроста, асабліва ў сучасных умовах канкурэнцыі на рынку. Таму вялікая ўвага на прадпрыемстве надаецца якасці прадукцыі. А яна, як вядома, залежыць ад прафесіяналізму работнікаў.
Сёння пастаўскі калектыў “Ініты” налічвае 15 чалавек. Жанчыны ў асноўным маладыя, адказныя, з даведзенымі нормамі выпрацоўкі спраўляюцца. Усе яны жадаюць працаваць і гатовы ўдасканальваць сваё майстэрства. Нягледзячы на тое, што кожная выконвае пэўную аперацыю, усе працуюць адзінай камандай і стараюцца не падвесці сябровак, бо ведаюць: памылка адной абавязкова пацягне за сабой недакладнасці ў рабоце іншых. Умовамі працы і зарплатай швачкі і закройшчыцы задаволены. Радуюцца таксама, што не бывае прастояў у рабоце, прадпрыемства развіваецца і паступова нарошчвае аб’ёмы вытворчасці. А яго фінансавая стабільнасць — гэта і стабільнасць у сем’ях жанчын.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


