Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С надеждой на весомый каравай

С надеждой на весомый каравай

Вясна ў 1972 годзе, здаецца, нічым не адрознівалася ад папярэдніх. А для выпускніцы Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута Веры Невяртовіч (зараз Мукель), ураджэнкі Гродзеншчыны, яна была адметнай. Атрымаўшы дыплом агранома, дзяўчына прыехала па размеркаванні ў калгас імя Суворава. Тэарэтычныя веды мела добрыя, толькі кіраўніцтва гаспадаркі не рашылася адразу прызначыць выпускніцу на пасаду галоўнага агранома. Але не прайшло і года, як яна ім стала. І вось ужо сорак гадоў з’яўляецца нязменным тэхнолагам навасёлкаўскіх палёў.

— З усіх пораў года не люблю толькі зіму, — гаварыла Вера Васільеўна. — З нецярпеннем чакаю вясну. Хвалююся, якімі выйдуць з-пад снегу азімыя. Стараюся, каб насення было нарыхтавана з запасам, асабліва рапсу. Было такое, калі прыйшлося перасяваць больш за тысячу гектараў. Абышліся сваім. А якое задавальненне прыносіць жніво! У нашай гаспадарцы ўраджай заўсёды добры. Летась атрымалі ў сярэднім па 40,1 цэнтнера з гектара. Разлічвалі на большае, але ўмяшалася надвор’е — знішчыла плён старанняў. Душа балела, калі аб’язджала палі і бачыла палеглыя пасевы. Цяжка прыйшлося камбайнерам.

З ранняй вясны да позняй восені “кабі­нет” агранома ў полі. Жанчына бязмежна ўдзячна мужу, на руках якога былі і застаюцца гаспадарка, цяпліца, агароды. Дачушку Юлю ў год і тры месяцы аформілі ў дзіцячы садок, і Вера Васільеўна выйшла на работу. Раненька бегла на нарад, потым ехала ў поле, а Браніслаў Віктаравіч заплятаў дзяўчынцы косы, карміў. Паколькі працаваў у будаўніцтве, часу вольнага меў больш.

— За гады працы я з’ездзіла тры матацыклы “Усход”, адзін  “Мінск”, аўтамашыну ГАЗ-63, — успамінала В. В. Мукель. — Цяпер у мяне новенькі бартавы УАЗік. За дзень на адно поле часам прыходзіцца з’ездзіць і не адзін раз.

Веру Васільеўну вызначаюць назіральнасць, ініцыятыўнасць, аператыўнасць у прыняцці розных экстранных і нестандартных рашэнняў. Яна добра ведае сакрэты зямлі: калі глеба гатова прыняць зерне, калі колас просіцца ў бункер камбайна.

— Час не стаіць на месцы, — разважала Вера Васільеўна. — На палі прыйшла сучасная тэхніка. Цяпер не трэба абмяраць палі аршынам, а дастаткова націснуць кнопку камп’ютара, і электроніка ў трактары выдасць дакладны разлік. Тэхніка тэхнікай, але вельмі важны чалавечы фактар. Людзі ў нас працавітыя. Выведзена шмат элітных сартоў зерневых і зернебабовых, ёсць новыя ўгнаенні і эфектыўныя хімікаты. Засмучае тое, што моладзь не цягнецца да зямлі. Прыедзе малады аграном, адпрацуе два гады — і пакідае гаспадарку.

Многае змянілася за гады аграномства В. В. Мукель. Да былога калгаса імя Суворава далучылі некалькі гаспадарак, і цяпер тут больш за пяць тысяч гектараў ворыўнай зямлі. Галоўны аграном добра ведае кожны ўчастачак, дасканала плануе севазварот, цікавіцца навінкамі навукі. Веды чэрпае з часопісаў, інтэрнэта, раіцца з вопытнымі калегамі.

…Дзень становіцца даўжэйшым, вышэй падымаецца сонца і радуе сваім першым цяплом. Вера Васільеўна выязджае ў поле, раскопвае снег, бярэ пробы азімых. Ёсць надзея на добры ўраджай, на важкі каравай хлеба.

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой