Когда служба — стиль жизни
Адным з тых, хто сёлета ўдастоены звання “Чалавек года Пастаўшчыны”, стаў начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў маёр Д. М. Андрон. Дзмітрый Мікалаевіч прызнаны лепшым з лепшых у намінацыі “Праваахоўная дзейнасць”.
На службу ў міліцыю Д. М. Андрон трапіў, можна сказаць, выпадкова. Закончыўшы ў 1992 годзе Віцебскі педінстытут імя С. Кірава, прыехаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Лукашоўскую СШ, у якой раней вучыўся сам. Работа падабалася, і мяняць яе на іншую малады педагог не збіраўся. Быў упэўнены: у школе застанецца назаўсёды. Але аднойчы на вяселлі сяброў лёс звёў яго з тагачасным начальнікам штаба РАУС І. Ф. Шчытом. Уважліва прыгледзеўшыся да вясковага фізрука, той сказаў яму: “Такія людзі павінны служыць у міліцыі”. І ўжо на наступны дзень у школу патэлефанавалі з райаддзела адукацыі і перадалі просьбу кіраўніцтва РАУС зайсці да іх.
Так у 1995 годзе спартыўную форму Дзмітрый Мікалаевіч змяніў на міліцэйскую. Службу пачынаў старшым сяржантам медвыцвярэзніка. Праз год, калі вызвалілася пасада інспектара дарожна-патрульнай службы, перавялі ў ДАІ. Тут і працуе ўвесь час. Быў інспектарам па дазнанні, старшым інспектарам ДПС. Завочна закончыў Магілёўскую школу міліцыі па спецыяльнасці “Правазнаўства”. А ў 2010 годзе ўзначаліў раённую Дзяржаўтаінспекцыю.
— З першых дзён знаходжання на новай пасадзе апраўдвае аказаны яму давер. Свае прафесійныя абавязкі выконвае на самым высокім узроўні. Якасна кіруе падраздзяленнем, дабіваючыся добрых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, — характарызаваў Д. М. Андрона намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік Ю. І. Анкіп.
Гэтыя словы пацвярджаюць лічбы справаздачнасці. Калі ў 2010 годзе на тэрыторыі раёна было здзейснена 29 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 чалавек загінулі і 32 атрымалі раненні, дык у наступным на Пастаўшчыне адбылося толькі 18 ДТЗ з 6 загінулымі і 18 параненымі. Яшчэ менш ахвяр на дарогах было летась. На працягу 2012-га ў 17 ДТЗ загінулі 2 чалавекі, 18 траўміраваны.
— Радуе, што за самы небяспечны перыяд — з лістапада па люты — у раёне не дапушчана ніводнага наезду на пешаходаў, — гаварыў Д. М. Андрон. — У многім дзякуючы таму, што мы ўшчыльную заняліся гэтымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Летась за парушэнне правілаў паводзін на дарозе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 624 чалавекі, з іх 220 прама з вуліцы адправілі ў медвыцвярэзнік. Вялікую прафілактычную работу праводзім у школах, дзіцячых садах, арганізацыях, даводзячы да ведама насельніцтва патрабаванні адміністрацыйнага кодэкса і правілаў дарожнага руху, а таксама адказнасць за парушэнне апошніх. Актыўна змагаемся з нецвярозымі вадзіцелямі. З пачатку года такіх затрымана ўжо 22. На чатырох чалавек, якія паўторна на працягу года селі за руль нецвярозымі, матэрыялы перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта для ўзбуджэння крымінальных спраў.
Расказваючы пра работу, Дзмітрый Мікалаевіч не раз успамінаў людзей, якія працуюць пад яго кіраўніцтвам. Пры гэтым зазначыў, што ў ДАІ найлепшы калектыў з усіх службаў РАУС — дружны, высокапрафесійны, у кожным з інспектараў ён упэўнены, як у самім сабе. І ў тым, што сёлета прызнаны чалавекам года Пастаўшчыны, заслуга абсалютна ўсіх ДАІстаў. Акрамя гэтай адзнакі, шматлікіх грамат і Падзяк раённага аддзела міліцыі, абласных упраўлення ўнутраных спраў і Дзяржаўтаінспекцыі, у студзені 2013 года Указам Прэзідэнта краіны Д. М. Андрон узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені. Фотаздымак Дзмітрыя Мікалаевіча змешчаны таксама на Дошку гонару лепшых спартсменаў Пастаўскага РАУС, бо без яго ўдзелу не абыходзіцца ні адно спартыўнае мерапрыемства ў раёне, дзе трэба прабегчы дыстанцыю на лыжах або праплыць, падняць гіру. Нядрэнна гуляе ў футбол у складзе створанай у ДАІ футбольнай каманды. Актыўна ўдзельнічае і ў абласных спаборніцтвах па названых відах, займаючы на іх прызавыя месцы.
Прайшло ўжо 18 гадоў, як былы настаўнік фізкультуры змяніў род сваёй дзейнасці, заняўшыся забеспячэннем бяспекі дарожнага руху ў раёне. За гэты час міліцэйская служба стала для яго не проста прафесіяй, а стылем жыцця, развіўшы абвостранае пачуццё абавязку. tc «Прайшло ўжо 18 гадоў, як былы настаўнік фізкультуры змяніў род сваёй дзейнасці, заняўшыся забеспячэннем бяспекі дарожнага руху ў раёне. За гэты час міліцэйская служба стала для яго не проста прафесіяй, а стылем жыцця, развіўшы абвостранае пачуццё абавязку. »
— Дзе б і калі я ні знаходзіўся: у чарзе ў магазіне або на вуліцы, у Паставах або ў Расіі, нават у водпуску, у цывільнай вопратцы на ўсё вакол гляджу з пазіцыі міліцыянера — як чалавек сябе паводзіць і што трэба рабіць. І калі бачу нейкія парушэнні, прафесійная гордасць не дазваляе прайсці міма, не зрабіўшы заўвагі або не аказаўшы дапамогі таму, каму яна патрэбна.
Менавіта такім, неабыякавым і нераўнадушным, і павінен быць сапраўдны міліцыянер, закліканы пільна стаяць на варце нашых правоў і інтарэсаў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


