Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Михаил Казаровец: «С Поставщиной связаны самые лучшие воспоминания»

Михаил Казаровец: «С Поставщиной связаны самые лучшие воспоминания»

Мікалай Уладзіміравіч Казаровец

Мікалай Уладзіміравіч Казаровец — наш зямляк. Нарадзіўся і вырас у вёсцы Харкі Варапаеўскага пассавета. Ад навучэнца сельскага прафтэхвучылішча дарос да рэктара Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук. Яго пяру належаць не адна сотня навуковых работ, дзясяткі манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Зараз узначальвае Пастаянную камісію па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Напрыканцы мінулага года М. У. Казаровец прымаў удзел у рабоце сесіі Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў. Скарыстаўшыся магчымасцю, мы папрасілі ў Мікалая Уладзіміравіча аб інтэрв’ю і атрымалі згоду.

— Мікалай Уладзіміравіч, менавіта з Вашай маленькай радзімы і хацелася б пачаць гаворку.

— Яна для мяне самае дарагое месца ў свеце. Тым больш, што ў Харках яшчэ жыве мая мама. Бацька вельмі рана, у 49 гадоў, пайшоў з жыцця. Нас, трох сыноў, на ногі мама падымала адна. Нястомная працаўніца, шчыры і мудры чалавек, акуратыстка, яна заўсёды была і застаецца прыкладам для ўсіх нас. Маме ўжо 86 гадоў, але з усімі хатнімі клопатамі яна спраўляецца сама, ні да кога з нас пераязджаць не жадае. Мы наведваем маму. А 19 верасня, у дзень яе нараджэння, збіраемся ўсе — дзеці, унукі. І гэта найшчаслівейшы дзень як для мамы, так і для ўсіх нас. З роднымі мясцінамі, дзя­цінствам, хоць яно і было нялёгкім, звязаны мае найлепшыя ўспаміны.

— Як складваўся Ваш жыццёвы шлях?

— Заўсёды марыў вучыцца, закончыць інстытут. А калі мне было 17 (я — старэйшы з трох сыноў), памёр наш тата, і я зразумеў, што са сваёй марай давядзецца развітацца. Але мама з дапамогай родных знайшлі сілы і магчымасць і адпусцілі мяне на вучобу ў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Пасля яго заканчэння працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса “Навасёлкі” Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, затым дырэктарам саўгаса “Мышанка” таго ж раёна. Вучыўся завочна ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым Інстытуце жывёлагадоўлі, абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1987 года перайшоў на навукова-педагагічную работу ў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію. Затым працаваў у Мінсельгасхарчы начальнікам Галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў, са снежня 2003 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, зараз — сенатар.

— Мікалай Уладзіміравіч, з Пастаўшчынай Вас звязваюць не толькі роднасныя, але і дзелавыя сувязі.

— Гэта сапраўды так. На працягу 9 гадоў я з’яўляўся рэктарам Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, які рыхтуе інжынерныя кадры, і заўсёды стараўся забяспечыць гэтымі кадрамі раён. Акрамя таго, нашы студэнты штогод дапамагалі раёну ва ўборцы вырашчанага ўраджаю. У нас заўсёды былі добрыя кантакты з былым старшынёй райвыканкама Э. П. Казурам, ёсць узаемаразуменне з цяперашнім кіраўніком раёна В. С. Гутаравым. Зараз як сенатар разлічваю дапамагчы раёну яшчэ больш. За 9 гадоў рэктарства я ўдзельнічаў у распрацоўцы інвестыцыйных праграм. Вельмі важна ведаць, што патрабуецца для краіны і ў той жа час з’яўляецца прыцягальным для інвестараў. Яны, асабліва замежныя, заўсёды адклікаюцца, калі адчуваюць, што, напрыклад, можна стварыць сумеснае прадпрыемства, якое будзе выгадна як для Беларусі, так і для іх. На цяперашні час інвестыцыі — гэта аснова для эфектыўнага развіцця галіны, прадпрыемства, у тым ліку і сельскагаспадарчага. Лічу, што ў гэтым напрамку змагу прымяніць свае вопыт і сувязі.

— У Савеце Рэспублікі Вы ўзначальваеце Пастаянную камісію па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Раскажыце, калі ласка, пра яе работу.

— Асноўная работа — заканадаўчая. Вельмі важна засвоіць юрыдычныя каноны. Прынялі Закон па павелічэнні дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта першы вопыт маёй работы ў якасці старшыні камісіі. Немалаважныя і прадстаўні­чыя функцыі. З’яўляюся намеснікам старшыні аналагічнай камісіі Саюзнай дзяржавы, і ў мяне ў гэтай якасці ёсць магчымасць вывучаць заканадаўства Расіі і Казахстана ў прымяненні да нашай краіны. Па-першае, каб гэтыя законы ідэнтыфікаваць, а па-другое, ведаць, як іх ратыфікаваць на карысць сваёй Радзімы.

Шмат часу аддаю рабоце з выбаршчыкамі, бо з’яўляюся яшчэ і намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. А выбаршчыкі — увесь Мінск, каля двух мільёнаў чалавек. Два разы ў месяц вяду прыём. Пытанняў заўсёды шмат і самых розных, але найбольш — жыллёвых. Прыемна, што мінчане разумеюць: наш горад — гэта твар дзяржавы, і ўсё ў ім павінна быць на вышэйшым узроўні, людзі ўносяць нямала рэальных прапаноў.

— Якія Вам бачацца шляхі вырашэння кадравай праблемы ў сельскай гаспадарцы?

— Гэтай праблемай займаюся даўно, калі працаваў дэканам факультэта, начальнікам  Галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі,  рэктарам. Яны паспяхова вырашаюцца ў такіх перадавых прадпрыемствах, як “Верцялішкі”, “Сноў” і іншых — там, дзе ёсць добрыя жыллёвыя ўмовы, належны сацкультбыт, дастойная зарплата. Моладзь ахвотна застаецца ў такіх гаспадарках і паспяхова працуе. Будучы рэктарам, я наведаў шмат такіх прадпрыемстваў, вывучаў іх вопыт. Напрыклад, у “Верцялішках” кіраўнік бярэ на паўгода выпускніка вну стажорам галоўнага спецыяліста (па профілю) і выплачвае яму такую ж зарплату, як і асноўнаму спецыялісту. Стажор вывучае на практыцы арганізацыю працы, работу з людзьмі, і праз паўгода ён ужо мае не толькі тэарэтычныя ўніверсітэцкія веды, але і практычны вопыт, пераняты ад свайго старэйшага калегі. А праз паўтара-два гады становіцца кіраўніком іншай гаспадаркі. У Мінскім і Нясвіжскім раёнах ёсць такі вопыт: спецыялістаў бяруць на год-паўтара ў лепшыя гаспадаркі. За гэты час яны набываюць пэўны вопыт, і іх з іх згоды пераводзяць у слабейшыя гаспадаркі, даплачваючы да акладу з раённага бюджэту. Многія маладыя спецыялісты згаджаюцца на гэта. Безумоўна, раён павінен мець магчымасць рабіць такія даплаты. Спецыяліст, які прайшоў напрацоўку вопыту ў добрай гаспадарцы, прыжывецца і ў слабейшай, а з цягам часу стане і кіраўніком. Бачу праблему яшчэ і ў тым, што ў многіх сельгаспрадпрыемствах вельмі маладыя кіраўнікі, якія не маюць вопыту работы з кадрамі і кіруюць, вобразна кажучы, праз кулак. Спецыялісты такога метаду кіраўніцтва доўга не пацерпяць.

— Мікалай Уладзіміравіч, калі параўнаць цяперашніх юнакоў і дзяўчат з моладдзю Вашага пакалення…

— Наўрад ці варта гэта рабіць. У нас быў зусім іншы менталітэт, іншае разуменне жыцця. Пасля заканчэння Віцебскага ветінстытута мяне накіравалі працаваць на Гомельшчыну. Я паехаў, і ў думках не было прасіць адмацавання, хаця маці заставалася адна. Спачатку жыў з сям’­ёй (ужо дзіця мелі) у інтэрнаце і ні на што не наракалі. Цяперашняя моладзь прагматычная. Тыя ж спецыялісты сельскай гаспадаркі патрабуюць належных умоў не толькі для працы, але і для быту,  адпачынку. І не затрымліваюцца там, дзе іх няма.

— Што пажадаеце землякам?

— Далейшых поспехаў! На Пастаўшчыне шмат зроблена, па асобных напрамках раён адзін з лепшых у вобласці. Але ёсць і нямала праблем. Пажаданне — вырашыць іх. А кожнаму пастаўчаніну — здароўя, дабрабыту, шчасця.

— Дзякуй за размову! Поспехаў Вам!

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой