Поставская делегация с ответныи визитом посетила литовский Рокишкис
22 лістапада ў літоўскім горадзе-пабраціме Пастаў Рокішкісе адбыліся адкрыццё фотавыставы вядомага беларускага фатографа Сяргея Плыткевіча і канцэрт народнай артысткі Расійскай Федэрацыі, ураджэнкі Пастаўшчыны Лідзіі Абрамавай. Яны прайшлі ў рамках другога сумеснага праекта, які рэалізуецца нашым Цэнтрам турысцкіх паслуг і турыстычнай фірмай з Рокішкіса пры актыўнай падтрымцы ўлад (першым з’яўляецца праект паміж Пастаўскім райвыканкамам і самакіраваннем Рокішкскага раёна па аднаўленні культурна-гістарычнай спадчыны рода Тызенгаўзаў).
Названыя мерапрыемствы сталі адказам на аналагічныя літоўскія фотавыставу і канцэрт, якія прайшлі ў канцы кастрычніка ў Паставах (пра іх раённая газета ўжо расказвала на сваіх старонках). Месцам правядзення дадзеных стаў Рокішкскі раённы музей, які размясціўся ва ўнікальным архітэктурным комплексе — палацы, што належаў роду Тызенгаўзаў і выдатна захаваўся да нашых дзён. У іх прынялі ўдзел віцэ-мэр Рокішскага раённага самакіравання Эгідзіюс Вілімас, які выступіў з прывітальным словам, а таксама афіцыйная дэлегацыя Пастаўскага раёна ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёва, начальніка аддзела ідэалагічнай работы Г. М. Чаплінскай і дырэктара Цэнтра турысцкіх паслуг Я. Ч. Шушкевіча.
— Калі гаварыць пра выставу, яна арганізавана на высокім мастацкім узроўні, што адзначылі як віцэ-мэр Рокішкіса, так і іншыя наведвальнікі, — расказаў Ю. М. Кісялёў. — Сяргей Плыткевіч творча падышоў да выканання сваёй задачы і не проста сфатаграфаваў тое, што спадабалася на рокішкскай зямлі, а правёў паралелі паміж гісторыяй, прыродай, людзьмі нашых краін. На фотаздымках адлюстраваны беларускія і літоўскія прыродныя ландшафты, моманты свят, якія праходзілі у Паставах і Рокішкісе, і інш. Гэта выклікала вялікі інтарэс у гаспадароў, якія на свае вочы змаглі пераканацца ў тым, што нашы землі і людзі сапраўды падобныя і іх вельмі многае звязвае.
Не меншую цікавасць праявілі літоўцы і да канцэрта Лідзіі Абрамавай. Камерная зала музея, дзе ён праходзіў, была запоўнена гледачамі. Яны вельмі цёпла прынялі спявачку, якая пасля выступлення прызналася, што гэта быў самы лепшы яе канцэрт за апошні год. А таксама адзначыла асаблівую атмасферу, якая панавала ў музеі, чуласць, сардэчнасць і ўменне цаніць прыгожае, высокае мастацтва, якія ўласцівы як пастаўчанам, так і жыхарам Рокішкіса.
Са свайго боку віцэ-мэр раённага самакіравання Эгідзіюс Вілімас ад імя мясцовай улады падзякаваў Л. Абрамавай за тое, што пераадолела няблізкі шлях з Масквы, каб парадаваць аматараў опернай музыкі і ўсіх гараджан. Таксама ў канцы мерапрыемства выступіў Ю. М. Кісялёў, які выказаў удзячнасць гаспадарам за цёплы прыём, добрыя ўмовы для правядзення фотавыставы і канцэрта, ініцыятывы, якія зыходзяць ад літоўцаў. Акрамя таго, Юрый Мікалаевіч выказаў надзею на тое, што пачатае супрацоўніцтва будзе працягвацца і пашырацца не толькі ў культурнай, але і ў іншых сферах, і наперадзе нас чакаюць новыя сумесныя праекты.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Влияет ли группа крови на вероятность заражения коронавирусом? Да, влияет!
Подробнее У смертельно опасного вируса COVID-19 есть особенность: одни люди переносят заболевания относительно легко, а другие сгорают буквально за несколько дней. Ученые многих стран проводят всестороннее


