В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

На раённым свяце з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў прафтэхкаледжа быў адзначаны Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта, а групы №№ 201, 203 і 202 — граматамі райкама ГА “БРСМ” і грашовымі прэміямі аддзела па справах моладзі райвыканкама. Так быў ацэнены ўклад майстроў і навучэнцаў каледжа ва ўборку ўраджаю 2012 года, аказанне шэфскай дапамогі.
А напрыканцы лістапада ў навучальнай установе прайшлі традыцыйныя “Дажынкі”, на якіх ушанавалі ўсіх, хто шчыраваў у асеннім полі сельгаспрадпрыемстваў і ў сваёй вучэбнай гаспадарцы. Арганізатары свята паднеслі каравай дырэктару каледжа М. М. Лысёнку. Падводзячы вынікі зробленага, ён асабліва адзначыў майстроў вытворчага навучання. У ААТ “Блакітныя азёры-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, СП “Дунілавічы-агра” і СВК “Андроны” яны адпрацавалі на трактарах 273 чалавека-дні. Сваім стаў у гаспадарках майстар Валерый Грынько, які амаль тры месяцы, пачынаючы з вясны, ні ў чым не саступаў у рабоце мясцовым механізатарам. Вялікі аб’ём работ выканалі таксама Станіслаў Гапон, Аляксей Пляшываў, Віталій Лысёнак і іншыя.
Масавым і працяглым атрымаўся сёлета працоўны дэсант навучэнцаў. Разам з інжынерна-педагагічнымі і іншымі работнікамі яны адпрацавалі больш за 9500 чалавека-дзён. Гэта раўназначна працы на працягу года адной групы ў колькасці 25—30 чалавек. Памочнікі з каледжа на 150 гектарах паднялі льнотрасту, падабралі за капалкай 1027 тон бульбы, сабралі больш за 150 тон сталовых буракоў. Акрамя таго, яны падбіралі камяні, удзельнічалі ў рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм, сушылі зерне, выконвалі іншыя работы.
Стараліся ўсе, а выявіць мацнейшых дапамагло спаборніцтва, арганізаванае паміж сельскагаспадарчымі атрадамі. Першае месца занялі вучэбныя групы №201 і №203, другое — №12/1, трэцяе — №56. Дырэкцыя ўзнагародзіла іх граматамі, каля 50 навучэнцаў, якія асабліва вызначыліся ў працы, атрымалі Падзякі. Больш за 20 майстроў, выкладчыкаў і іншых работнікаў заахвочаны грашовымі прэміямі.
Ацанілі дапамогу навучальнай установы і ў калектывах, дзе працавалі маладыя памочнікі. Пра іх вялікі ўклад ва ўборку вырашчанага ўраджаю гаварылі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шылько, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Кацейка, начальнік сельскагаспадарчага аддзялення АБП “Рассвет Пастаўскі” У. Ц. Радчанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Навасёлкі-Лучай” С. Г. Шапель, галоўны эканаміст ААТ “Хацілы-агра” І. В. Савіцкая, намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ “Камайскі-агра” А. С. Шымковіч, галоўны інжынер ААТ “Пастаўскі льнозавод” А. У. Пушкін. Яны ўручылі асобным навучэнцам, сельгасатрадам і ў цэлым навучальнай установе граматы, грашовыя прэміі, падарункі, пажадалі юнакам і дзяўчатам плёну ў вучобе, карысных грамадскіх спраў.
На арандуемых каледжам землях размяшчаецца вучэбная гаспадарка. Тут не толькі адпрацоўваюцца тэарэтычныя пытанні вучэбнай праграмы, але і на практыцы замацоўваюцца атрыманыя веды. Шмат папрацавалі на вырошчванні зерневых і агароднінных культур многія майстры вытворчага навучання. Дзякуючы ім, а таксама навучэнцам груп №№200, 203, 206 і 54 ураджай быў своечасова ўбраны. За гэта ўпраўляючая вучэбнай гаспадаркі Алена Аляксандраўна Амбразевіч шчыра падзякавала сваім памочнікам і лепшым уручыла грашовыя прэміі.
У каледжы ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць. Вось і на гэты раз будучых працаўнікоў вёскі, іншых галін віталі ўзорны духавы аркестр, удзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Влияет ли группа крови на вероятность заражения коронавирусом? Да, влияет!
Подробнее У смертельно опасного вируса COVID-19 есть особенность: одни люди переносят заболевания относительно легко, а другие сгорают буквально за несколько дней. Ученые многих стран проводят всестороннее


