Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставчане достойно выступили на конкурсе модельеров и дизайнеров

Поставчане достойно выступили на конкурсе модельеров и дизайнеров

Сотні, а то і тысячы кіламетраў аддзяляюць Паставы ад еўрапейскіх сталіц, дзе вядомыя ўсяму свету куцюр’е дыктуюць законы, па якіх развіваецца мода. Але нядаўняе мерапрыемства ў абласным цэнтры не проста ўразіла, а прыемна абнадзеіла: мы зусім не далёкая правінцыя.

14 лістапада ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска прайшоў конкурс мадэльераў і дызайнераў “Модны сілуэт”. Яго мэтай было павышэнне прафесійнага ўзроўню, творчага патэнцыялу спецыялістаў, абмен вопытам. Арганізатарам выступіла ўпраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва. Упершыню такія спаборніцтвы праходзілі восенню 2010 года. І вось сёлета швейная індустрыя прыдзвінскага краю зноў была азадачана. За два месяцы да конкурсу прадпрыемствы атрымалі палажэнне, згодна з якім кожнае з іх павінна было прадставіць адну з трох намінацый: “Прэт-а-партэ”, “Беларускі касцюм і сучаснасць” і “Фэшн-дызайн”.

— Параілася са сваімі спецыялістамі, і спыніліся на апошняй намінацыі, — расказвае дырэктар КУП “Пастаўскі райбыткамбінат” Т. А. Гладковіч. — Начальнік участка швейнай вытворчасці Кацярына Казлова, малады спецыяліст закройшчык Юля Калядзіна і закройшчык Алена Камчатная падрыхтавалі ў эскізах тры калекцыі (кожная па адной). Выбралі найбольш яркую, прагрэсіўную і цікавую.

І падрыхтоўка пачалася. Дамові­ліся з кіраўніцтвам Пастаўскага  прафтэхкаледжа наконт таго, каб навучэнкі ўстановы выступілі ў ролі дэманстратараў. Дзяўчаты прыходзілі на прымерку, вучыліся дэфіліраваць. А майстрыхі чаравалі над “Золатам Клеапатры” — менавіта так назвала сваю калекцыю Юля Калядзіна. У яе ўвайшлі камплекты адзення, вырабленыя з трыкатажу і атласа. Колер і фактура выкарыстаны кантрастныя.

— І хоць Гран-пры і першых месцаў нам не прысудзілі, усё роўна вы­нікамі задаволены, — працягвае Т. А. Гладковіч. — Нашы мадэлі не маглі не запомніцца, зала сустракала іх апладысментамі. У захапленні ад калекцыі былі многія калегі з салідных швейных прадпрыемстваў. А выкладчыкі віцебскага каледжа, у якім вучылася Юля Калядзіна, прысылалі ёй потым эсэмэскі: “Супер-малайчына, разумніца!” Улічваючы тую акалічнасць, што ў нас няма ні лабараторыі, ні мадэльераў-канструктараў, такі ўдзел у конкурсе ўдалы.

Упраўленнем бытавога абслугоў­вання Ю. Калядзіна ўзнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел, дзяўчына атрымала падарунак. Загадам па прадпрыемстве матэрыяльна заахвочаны ўсе, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы калекцыі і самім конкурсе: начальнік участка Кацярына Казлова, закройшчыкі Алена Камчатная і Юля Калядзіна, швачкі Алена Кузняцова, Надзея Крыванос і Антаніна Міланцьева. У планах кіраўніцтва райбыткамбіната — пазнаёміць пастаўчан з творчасцю маладога закройшчыка падчас сходу па падвядзенні вынікаў за 2012-ы год. Да гэтага часу майстры збіраюцца пашыць яшчэ адну калекцыю. Пажадаем поспехаў!

Галіна ПІШЧ.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой