Петарды – не игрушка
Набліжаюцца навагоднія святы, і многія людзі, каб весела правесці іх, купляюць бенгальскія агні і хлапушкі. Але некаторым гэтага здаецца мала, і ў пагоні за вострымі адчуваннямі яны набываюць піратэхнічныя вырабы — петарды.
Як паказвае практыка апошніх гадоў, кожны год ад узрыву піратэхнічных вырабаў церпіць вялікая колькасць дзяцей і дарослых. Многія трапляюць у бальніцу з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі (апёкамі, рванымі ранамі, адарванымі пальцамі), а часам і з псіхічным расстройствам здароўя. У сувязі з гэтым варта задумацца бацькам і прыгледзецца да сваіх дзяцей, каб у іх не аказалася петардаў.
Аналіз абстаноўкі ў галіне абароту піратэхнічных вырабаў сведчыць пра рэзкае павелічэнне іх патоку ў краіну ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення калядных і навагодніх свят. Штогод знаходзяцца грамадзяне, якія ў абход закона спрабуюць распаўсюдзіць на тэрыторыі Беларусі піратэхнічныя вырабы невядомага паходжання. Трывожыць факт прыцягнення да гэтага непаўналетніх, якіх нелегальныя гандляры небяспечнымі прадметамі выкарыстоўваюць для таго, каб самім пазбегнуць адказнасці за парушэнне ўстаноўленых законам правілаў.
Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, як правіла, выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку. Сёлета ўжо паступіла некалькі скаргаў на тое, што ўзрывы петард перашкаджаюць адпачываць людзям як у вячэрні, так і ў дзённы час. З мэтай выяўлення і недапушчэння фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, у тым ліку на рынках і ў іншых грамадскіх месцах, а таксама выключэння фактаў іх выкарыстання грамадзянамі тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі штогод праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.
У адпаведнасці з пунктам 40 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2004 года №384 “Аб зацвярджэнні правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання”, забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў. Пры ўзнікненні спрэчкі пакупнік абавязаны прад’явіць дакумент, які пацвярджае яго ўзрост.
За незаконную рэалізацыю, выкарыстанне і перавозку піратэхнікі прадугледжана наступная адміністрацыйная адказнасць. Так, парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 200 базавых велічынь (арт. 23.56 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Набыццё, захоўванне, выкарыстанне ў вытворчасці, транспарціроўка, рэалізацыя тавараў у парушэнне ўстаноўленага заканадаўства, а таксама рэалізацыя тавараў у парушэнне забароны органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь караецца накладаннем штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, і атрыманай выручкі (ч.4 арт. 12.17 КаАП РБ). Парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, а калі гэта здзейснена паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання — у памеры ад 10 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі ці пазбаўленне спецыяльнага права з канфіскацыяй названага вышэй прадмета або без яе (арт. 23.48). Дробнае хуліганства караецца штрафам у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйным арыштам (арт. 17.1). Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі ў выніку іх прымянення ўрону жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць па розных артыкулах, у залежнасці ад абставін і ступені цяжару наступстваў.
Паважаныя грамадзяне! Не прадавайце ў парушэнне закону піратэхнічныя вырабы, каб не быць прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці і не пазбавіцца ліцэнзіі. Памятайце: піратэхніка можа аказацца ў руках вашых дзяцей або родных, і тады не выключана, што бяда напаткае вашы сем’і. Таксама не ўзрывайце петарды і не парушайце грамадскі парадак і спакой іншых людзей, а самае галоўнае — не калечце сябе і тых, хто побач з вамі. Калі вам неабыякавы лёс сваіх і чужых дзяцей, паведамляйце ў РАУС пра месцы, дзе рэалізуюцца піратэхнічныя вырабы.
В. ВРУБЛЕЎСКІ,
начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Влияет ли группа крови на вероятность заражения коронавирусом? Да, влияет!
Подробнее У смертельно опасного вируса COVID-19 есть особенность: одни люди переносят заболевания относительно легко, а другие сгорают буквально за несколько дней. Ученые многих стран проводят всестороннее


