Путём поставского Холокоста
Халакост у перакладзе з грэчаскага азначае “ўсеспаленне”. Упершыню гэта слова было выкарыстана будучым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру пісьменнікам Элі Візелем як сімвал газавых камер і крэматорыяў лагераў знішчэння. На іўрыце для абазначэння таго, што адбылося з яўрэямі ў гады Другой сусветнай вайны, выкарыстоўваецца слова “шоа” — катастрофа. Гэта сапраўдная катастрофа. І не толькі яўрэйскага народа, але і ўсёй чалавечай цывілізацыі. Як магло здарыцца, што “цывілізаваная” Еўропа стварыла фашызм і пусціла яго па свеце? На жаль, у гісторыі вядома шмат выпадкаў, калі знішчэнню падвяргаліся цэлыя народы. Але толькі нямецкія нацысты ідэалагічна абгрунтавалі і стварылі цэлую сістэму знішчэння яўрэйскага народа і выкарысталі для гэтага дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Пасля прыходу Гітлера да ўлады ў Германіі пачынаюць дзейнічаць расісцкія законы “аб чысціні крыві”, па якіх яўрэям не дазвалялася жаніцца на арыйках і наадварот, забаранялася сумеснае навучанне, а хутка яўрэяў пазбавяць грамадзянства і адбяруць пашпарты. Антыяўрэйскія выступленні, пагромы пачаліся адразу з прыходам фашыстаў да ўлады. Але апафеозам сталі падзеі “Крыштальнай ночы” з 9 на 10 лістапада 1938 года, калі адбыўся масавы яўрэйскі пагром. Шмат людзей было забіта, некалькі тысяч адпраўлены ў канцлагеры, разбурана 1400 сінагог, па ўсёй Германіі разбіваліся вітрыны яўрэйскіх магазінаў, вокны ў яўрэйскіх школах. Шмат было крыштальнага звону. Ён звінеў трывожным папярэджаннем для ўсёй Германіі, для ўсяго чалавецтва. Нехта, напэўна, звярнуў увагу, хтосьці нават занепакоіўся, але большасць ціха адседзелася, спадзеючыся, што гэта іх не закране. Заходнія краіны засталіся абыякавымі да лёсу яўрэяў. Як тут не ўспомніць словы пастара Німеллера, вядомага змагара з нацызмам: “Спачатку яны прыйшлі па камуністаў. Я маўчаў — я не быў камуністам. Потым яны прыйшлі па яўрэяў. Я маўчаў — я не быў яўрэем. Потым яны прыйшлі па прафсаюзных работнікаў. Я маўчаў — я не быў сябрам прафсаюза. Потым яны прыйшлі па мяне. Але ўжо не засталося нікога, хто б мог падняць голас у маю абарону”.
У Беларусі, па меркаваннях некаторых гісторыкаў, яўрэі з’явіліся яшчэ ў VIII стагоддзі. Але толькі ў XIV-XV стагоддзях перасяленне яўрэяў з краін Заходняй Еўропы ў Вялікае княства Літоўскае стала масавым. Перасяляліся яны сюды з-за праследавання па рэлігійных матывах. Гэты старажытны шматпакутны народ, страціўшы сваю радзіму, нідзе не мог знайсці спакою і шчасця. Здавалася, што на беларускай зямлі яўрэі нарэшце змогуць стаць сваімі сярод чужых. Так яно і адбылося. Міралюбівыя і працавітыя беларусы, якія нямала бедаў зведалі на сваім гістарычным шляху, жылі з яўрэямі ў сяброўстве і згодзе. На тэрыторыі Пастаўшчыны яўрэі жылі здаўна — у Паставах, Лынтупах, Дунілавічах, Камаях. Займаліся гандлем, рамяством. З беларусамі сябравалі, дапамагалі ў бядзе. Усе людзі, якія памятаюць тыя часы, з павагай успамінаюць пра яўрэяў, асабліва добрыя словы кажуць пра яўрэйскага ўрача. У горадзе была сінагога, збудаваная з чырвонай цэглы, яна засталася да нашага часу.
У час акупацыі па ўсёй Беларусі фашысты пачалі ствараць гета — спецыяльныя месцы ў населеных пунктах, куды перасялялі яўрэяў. У Паставах гета з’явілася ў лютым 1942 года на вуліцах Браслаўскай (цяпер Ленінская), часткова Горкага і Чыгуначнай. Усе дамы, у якія былі пераселены яўрэі, немцы абнеслі высокім плотам. Паміж слупамі быў нацягнуты калючы дрот. На вопратцы яўрэі абавязаны былі насіць шасціканцовыя зоркі жоўтага колеру. Ім не дазвалялася хадзіць па тратуары. У гета людзі жылі цесна, па некалькі сем’яў у доме, галадалі. І ўсё ж спадзяваліся, што будуць жыць. Ніхто не мог паверыць, што ні ў чым не вінаватыя людзі будуць знішчаны. Тым не менш 21 лістапада 1942 года адбылося самае страшнае: людзі з пастаўскага гета былі расстраляны. Цяпер гэта вялізная брацкая магіла знаходзіцца на тэрыторыі ДРБУ-132 па вуліцы Ленінскай. На невялічкім помніку, пастаўленым пасля вайны Гендэлем Шнэерам Рахмелевічам, якому ўдалося ўратавацца, надпіс: “Здесь лежат евреи Постав и Дуниловичей, убитые немецкими фашистами 21 ноября 1942 года. Мы вас никогда не забудем”.
Тых яўрэяў, якім удалося схавацца і пазбегнуць расстрэлу за чыгуначным пераездам, немцы шукалі па хатах, а потым расстралялі і скінулі ў невялічкую сажалку. Цяпер на тым месцы па завулку М. Горкага стаіць помнік. 21 лістапада 1942 года былі знішчаны каля тысячы яўрэяў у Дунілавічах, яшчэ раней — у Лынтупах. Яўрэі з Камай знаходзіліся ў гета вёскі Нарач, дзе і былі забіты. tc «Тых яўрэяў, якім удалося схавацца і пазбегнуць расстрэлу за чыгуначным пераездам, немцы шукалі па хатах, а потым расстралялі і скінулі ў невялічкую сажалку. Цяпер на тым месцы па завулку М. Горкага стаіць помнік. 21 лістапада 1942 года былі знішчаны каля тысячы яўрэяў у Дунілавічах, яшчэ раней — у Лынтупах. Яўрэі з Камай знаходзіліся ў гета вёскі Нарач, дзе і былі забіты. »
Тых, хто ратаваў яўрэяў ад знішчэння, цяпер называюць праведнікамі свету. У Беларусі 508 чалавек ушанавана медалём праведніка. “Хто выратаваў адно жыццё, той выратаваў свет” — напісана на гэтым медалі. За дапамогу яўрэям, калі пра гэта даведваліся немцы, чалавека чакала смерць, знішчалі і ўсю яго сям’ю. Тым не менш беларусы дапамагалі сваім землякам. Так, Браніслаў Зямчонак выратаваў сям’ю дунілавіцкіх яўрэяў Гардонаў — бацьку, маці і дваіх дзяцей. Яны ўратаваліся ад расстрэлу ў схроне, які падрыхтавалі загадзя. Ноччу прыйшлі на хутар да Зямчонкаў. Некаторы час там жылі, пакуль не далучыліся да партызан. Пасля вайны дзеці Гардонаў прыязджалі да Зямчонкаў. Апошнім часам у Паставы сталі наведвацца нашчадкі пастаўскіх яўрэяў, для якіх мне давялося правесці экскурсіі. Прыязджаў са Злучаных Штатаў Амерыкі Генры Зейдэль, 1927 года нараджэння, з жонкай, сынамі і ўнукамі. Яго бацька Зэйдэль Якушэя, 1898 года нараджэння, у 1914 годзе паехаў да сваёй старэйшай сястры ў ЗША і там застаўся жыць. А яго бацькі, малодшыя браты і сёстры ляжаць у пастаўскай зямлі. Летам 2008 года наведаў Паставы Стэфан Лін са сваёй жонкай Сьюзі з Нью-Ёрка. У нашым горадзе ў 1907 годзе нарадзіўся яго бацька. Але сям’і Лінаў пашанцавала. Яшчэ да вайны яны з’ехалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе іх нашчадкі жывуць і цяпер. У вачах гэтых людзей быў не толькі боль па сваіх трагічна загінуўшых продках, але і вялікае здзіўленне ад таго, як дагледжаны магілы, якія добрыя стаяць помнікі, які прыгожы наш горад. У Камаях у гэтым годзе стараннямі ксяндза і мясцовых жыхароў былі добраўпарадкаваны даваенныя яўрэйскія могілкі. Я прысутнічала на ўрачыстасцях з нагоды іх адкрыцця. І ганаруся камайцамі і тым, што ўжо больш чвэрці веку жыву ў Паставах. Пасля гэтай падзеі я зразумела, што наш недасканалы свет усё ж мае шанс стаць лепшым, і трагедыя Халакоста больш ніколі не паўторыцца на нашай зямлі.
Т. ХРАПАВІЦКАЯ, настаўніца гісторыі СШ №4.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Энергетические богатства Беларуси
Подробнее В последние годы мы всё чаще слышим слова о энергетической безопасности, повышении энергетической независимости и снижении энергоемкости ВВП за счет применения местных ви дов топлива.


