Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Юрый Фурс

Пра пастаўскага каваля Юрыя Фурса можна пісаць штомесяц. У яго, нястомнага і апантанага сваёй справай майстра і гаспадара, заўсёды шмат навін, планаў, ідэй. Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы… 

Знайсці Юрыя Фурса лягчэй за ўсё ў вёсцы  Трабуцішкі, што на Лынтуп­шчыне. Тут, у ваколіцах непрыручанай прыроды, знахо­дзіцца яго знакамітая кавальская аграсядзіба. Сюды штогод прыязджаюць дзясяткі турыстаў з самых розных краін, каб акунуцца ў выключную атмасферу самабытнасці.

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Закаханасць у Трабуцішкі — "дыягназ" кожнага, хто тут пабываў

Упершыню журналісцкая работа закінула мяне ў Трабуцішкі ў 2008-ым. Памятаю, колькі здзіўлення і захаплення выклікала кузня, музей этнаграфічных і кавальскіх рэчаў, прадуманы да дробязей інтэр’ер дома для гасцей. Здалося, што лепш і быць не можа. Але Юрый Фурс так не лічыў…

Аграсядзіба “Трабуцішкі” ўдасканальваецца год за годам, дзень за днём. Ужо некалькі сезонаў гаспадар прымае гасцей у новым доме, пабудаваным побач са старым. У яго інтэр’еры дружалюбна суседнічаюць мінулае і сучаснасць — тут ёсць і старажытная мэбля, і плазменны тэлевізар. Для сучасных, распешчаных цывілізацыяй турыстаў такі варыянт — найлепшы.

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Новы дом — новыя ўражанні

Па-ранейшаму велізарны інтарэс адпачывальнікаў выклікае кузня. У захапленне прыводзіць атмасфера, якая ў ёй пануе, не кажучы пра майстар-класы Юрыя Фурса. Ён — прафесійны каваль, член Саюза майстроў Беларусі, удзельнік, дыпламант шматлікіх выстаў, умее здзіўляць самых заўзятых турыстаў. З якім агеньчыкам у вачах яны прымаюць удзел у кавальскай справе, якімі дарагімі для іх становяцца вырабленыя разам з гаспадаром сувеніры!

Заходжу ў кузню і прызнаю: з часам яна стала яшчэ больш самабытнай. Акрамя новых вытанчаных вырабаў з жалеза, заўважаю незразумелае абсталяванне. Юрый Антонавіч тлумачыць: гэта — векавой даўнасці мяхі, а гэта — не маладзейшая бор-машына. Рарытэтныя рэчы каваль шукаў і працягвае шукаць па вёсках, і гэта дае плён  — Трабуцішкі яшчэ мацней здзіўляюць прыезджых.

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Такія кавальскія мяхі сёння і ў вёсцы — рарытэт

Колькі іх было сёлета?— пытаюся. «Як  заўсёды, шмат, — падводзіць вынікі напружанага сезона Юрый Фурс. — Асабліва насычанымі былі летнія месяцы: прымалі шмат гасцей з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга… Прыемна, што колькасць прыхільнікаў нашай сядзібы расце. Працуе рэклама ў інтэрнэце, а галоўнае — “сарафаннае радыё”. Не паспелі адны госці паехаць, а ўжо тэлефануюць іх сябры, якія жадаюць у нас адпачыць. Для нашай нялёгкай справы гэта найвышэйшая адзнака».

Сіл для прыёму гасцей трэба затраціць шмат. На высокім узроўні павінна быць усё: пачынаючы ад умоў пражывання і зананчваючы ўражаннямі. І тут першая памочніца Юрыя — жонка Наталля. Гасцінная, добразычлівая гаспадыня, яна і чысціню ў пакоях падтрымае, і стравы беларускай кухні смачна прыгатуе, і ў вандроўкі з турыстамі адправіцца. Адным словам, зробіць усё, каб адпачынак запомніўся надоўга.

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Сучаснае і старажытае — побач

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Самабытны інтэр'ер прадуманы да дробязяў

У гэтым гаспадарам сядзібы дапамагае здзіўляць “старамодная” беларуская прырода, якая сучасных турыстаў раўнадушнымі не пакідае. Некранутая прыгажосць лясоў і азёраў захапляе, здзіўляе, натхняе. З вялікай цікавасцю турысты наведваюць ландшафтны заказнік “Блакітныя азёры”, Лынтупскі і Камайскі касцёлы, ся­дзіба-паркавыя комплексы ў Паставах, Камарове… Прычым робяць гэта ў любую пару года.

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Касцёл у пасёлку Лынтупы

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Блакітныя азёры — чароўныя азёры

Нават у шэры лістападаўскі дзень ся­дзіба не пустуе — тут са сваімі дзецьмі адпачываюць маладыя людзі з Мінска і Масквы. Пытаюся ў іх пра ўражанні ад адпачынку.

—    Бліскуча! Гаспадарам — дзесяць балаў з дзесяці! — перапоўнены эмоцыямі Сяргей з Масквы. — Такое ўражанне, што мы здзейснілі падарожжа ў часе — настолькі ўсё самабытнае, старажытнае. Калі выбіраць адпачынак за горадам, то лепшага месца не знойдзеш. Шмат вандруем і ведаем, як усё бывае стандартна — дом з камінам, більярд, саўна. А ў Трабуцішках — столькі творчасці, столькі новых уражанняў!

Не адзін Сяргей так думае. Пачытала электронную кнігу водзываў на сайце сядзібы www.trabutishki.com, і пераканалася: улюбёнасць у Трабуцішкі — гэта “дыягназ” кожнага, хто тут пабываў.

Не ў сезон турысты часцей адпачываюць толькі ў выхадныя дні, і ў Юрыя Фурса з’яўляецца больш часу на рэалізацыю сваіх шматлікіх кавальскіх задум, сустрэч з калегамі.

—    Нядаўна вярнуўся з Мінска, дзе прыняў удзел у выставе-конкурсе “ПоСТУЛат-2012”, — расказвае Юрый. — Гэта ўнікальная падзея ў жыцці беларускага дызайна, якая збірае прафесійных творцаў і аматараў з усёй краіны. Цэнтральным аб’ектам мерапрыемства выступае крэсла ва ўсіх яго праявах — ад функцыянальнага прадмета мэблі да арт-аб’екта. На выставе, якая дзейнічае ў Палацы Рэспублікі, экспануюцца і мае работы, асноўная “прапіска” якіх тут, у Трабуцішках.

Юрый дзеліцца і яшчэ адной прыемнай навіной: збіраецца матэрыял для яго ўдзелу ў міжнародным конкурсе ЮНЕСКА. Яго мэта — адраджэнне кавальскіх традыцый і тэхналогій. Сёння ўсё большая колькасць майстроў займаецца машыннай коўкай: працу робіць станок, а работы прадстаўляюцца як мастацкія. На жаль, забываюцца шматвекавыя традыцыі нашых продкаў, якія ў апрацоўцы жалеза выкарыстоўвалі толькі молат і накавальню. Пастаўскі каваль пра іх ведае больш чым дасканала.

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

Юрый Фурс праводзіць майстар-клас для студэнтаў гістфака БДУ

Не гасне агонь ні ў кузні, ні ў творчай душы…

У кузні — невялікая выстава ўласных работ

У конкурсах Юрый Фурс не толькі ўдзельнічае, але і перамагае. У 2010 годзе “Трабуцішкі” прызнаны пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Найлепшая аграэкасядзіба года” ў намінацыі “Захаванне беларускіх традыцый”.

—    Я далёкі ад спаборніцтваў, творчасць — гэта лад майго жыцця, душэўная патрэба, — прызнаецца каваль.

А шчырыя справы, якія ідуць ад сэрца, заўсёды маюць самую высокую ацэнку.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара, Альфрэда Мікуса і з архіва Юрыя Фурса.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой