Был и остаётся примером

Намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранкамітэта В. П. Гарбаценка дзякуе палкоўніку С. І. Раманчуку за ратную службу.
Загадам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік Станіслаў Ігнацьевіч Раманчук вызвалены ад займаемай пасады камандзіра Асобнага авіяцыйнага атрада і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце.
Камандзірам Асобнага авіяцыйнага атрада назначаны падпалкоўнік Алег Васільевіч Ярома, які да гэтага праходзіў службу на пасадзе намесніка камандзіра атрада па лётнай падрыхтоўцы.
У біяграфіі Станіслава Ігнацьевіча Раманчука, які праслужыў ва Узброеных Сілах СССР і органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь больш за 30 гадоў, ёсць шмат лёсавызначальных падзей, якія пакінулі незабыўны след у жыцці. Такім стане і дзень 7 верасня, калі асабовы склад часці і вышэйстаячае кіраўніцтва ва ўрачыстай, кранальнай абстаноўцы развіталіся з камандзірам.
Звяртаючыся да палкоўніка С. І. Раманчука і ваеннаслужачых, якія выстраіліся на пляцы, намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр В. П. Гарбаценка адзначыў, што лётчыкі — гэта асаблівая каста прафесіяналаў, якія карыстаюцца выключным аўтарытэтам як у ваеннаслужачых, так і ў грамадзянскага насельніцтва. Менавіта такім праявіў сябе С. І. Раманчук. На працягу ўсёй службы яго вызначалі высокае пачуццё адказнасці за даручаны ўчастак работы, стараннасць і ініцыятыва. Як сапраўдны афіцэр і мудры кіраўнік ён заўсёды праяўляў клопат пра сваіх падначаленых і ўвагу да іх, дапамагаў добрай парадай, шчодра дзяліўся вопытам з маладымі абаронцамі рубяжоў Айчыны. З’яўляючыся лётчыкам-інструктарам, ён навучыў не адно пакаленне маладых авіятараў. Асабліва каштоўны і павучальны яго вопыт як удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане, дзе здзейсніў 278 баявых вылетаў. С. І. Раманчук узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” трэцяй ступені, медалямі “За адзнаку ў воінскай службе”, “За бездакорную службу” першай і другой ступеняў, адзначаны іншымі ўзнагародамі.
За добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, умелае прымяненне ведаў і вопыту, В. П. Гарбаценка ўручыў Станіславу Ігнацьевічу сувенірную шашку і перадаў Падзяку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта краіны.
— Больш за 18 гадоў палкоўнік С. І. Раманчук праходзіў службу на розных пасадах авіяцыйнай часці, — адзначыў начальнік авіяцыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік П. Ф. Жураўскі. — Ён выконваў самыя складаныя і адказныя задачы, дзяліўся вопытам палётаў у надзвычай складанай абстаноўцы ў небе Афганістана. Яго вучні і паслядоўнікі ёсць не толькі ў Беларусі, але і ў Расійскай Федэрацыі, ва Украіне.
Вялікую ўдзячнасць за шматгадовую плённую работу на пастаўскай зямлі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці С. І. Раманчуку выказаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што палкоўніка С. І. Раманчука вызначалі бездакорная служба, вернасць воінскаму абавязку, мужнасць і адвага. Ён быў і застанецца прыкладам як для ваеннаслужачых, так і для грамадзянскага насельніцтва. Ю. М. Кісялёў уручыў Станіславу Ігнацьевічу Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
Аб высокім прафесіяналізме палкоўніка Раманчука сведчаць многія прыклады. Але найбольш паказальным з’яўляецца тое, што ваенны лётчык першага класа мае больш за 2,5 тысячы гадзін агульнага налёту. Што гэта такое, па-сапраўднаму можа разумець толькі той, хто пакарыў прасторы неба.
Пра тое, што С. І. Раманчук не толькі высокі прафесіянал, але вельмі інтэлігентны, добразычлівы, таварыскі, надзелены многімі іншымі станоўчымі якасцямі чалавек, гаварылі першы камандзір Асобнай авіяцыйнай эскадрыллі, старшыня ветэранскай арганізацыі часці палкоўнік запасу М. І. Харчанка, начальнік упраўлення кадраў Дзяржпагранкамітэта, палкоўнік В. С. Гарачка, камандзір Першага ваеннага шпіталя палкоўнік С. Д. Півень, цяперашні камандзір атрада падпалкоўнік А. В. Ярома і іншыя ваеннаслужачыя.
С. І. Раманчук падзяліўся сваімі ўспамінамі пра службу на Далёкім Усходзе, у Афганістане, Германіі. Але самай плённай ён назваў яе ў Беларусі. Прафесія лётчыка была яго жыццём, захапленнем, любоўю. Такой яна, нягледзячы на развітанне з армейскім калектывам, яго сэрцам — сцягам, застанецца яшчэ на доўгія гады. Станіслаў Ігнацьевіч не такі чалавек, каб заставацца староннім назіральнікам. Яго веды, вопыт, энергія абавязкова будуць запатрабаваны.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать опытного миграционного юриста
Подробнее Вопросы эмиграции в другую страну всегда сопряжены с необходимостью решения широкого спектра дополнительных задач. Разобраться с ними человеку, который никогда ранее не сталкивался с подобными


