Вандроўка на радзіму паэта

Шыльда на хаце М. Танка.
Праз некалькі дзён будзе адзначацца 100-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Каб аддаць даніну памяці славутаму беларусу, майстру беларускага слова, група сяброў пастаўскай раённай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (людзі розных прафесій і заняткаў) нядаўна здзейсніла двухдзённую краязнаўчую аўтавандроўку па Мядзельшчыне з наведваннем мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю творцы.
Маршрут пралягаў праз Вярэнькі, Чэхі, Нарач, Мядзел, Пількаўшчыну, Сваткі, Брусы. Надвор’е было халаднаватае, але сустрэчы і ўражанні — цёплыя. У Вярэньках удзельнікі вандроўкі наведалі аграсядзібу вядомага пастаўскага краязнаўца і выдаўца Міхаіла Гіля. У Чэхах падарожнікаў чакала сустрэча з беларускім мастаком Алесем Цыркуновым, які вядомы не толькі сваімі мастацкімі творамі, але і няўрымслівай дзейнасцю па адраджэнні гістарычнай памяці і развіцці беларускай культуры праз аднаўленне і стварэнне помнікаў знакамітым асобам і падзеям. Менавіта дзякуючы яму на Пастаўшчыне, у вёсцы Каралінова, узведзены адметны помнік на магіле Фларыяна Даноўскага, у вёсцы Радута ўсталявана высокамастацкая “каплічная брама”, на ўездзе ў вёску Чэхі пастаўлены значны па сваіх памерах і мастацкім выкананні крыж да 2000-годдзя хрысціянства. Да таго ж, Алесь вельмі цікавы апавядальнік. Шмат новага даведаліся вандроўнікі ад яго пра жывапіс, творчасць, краязнаўчыя пошукі, агародніцтва і пчалярства.
Наступным аб’ектам на шляху падарожнікаў было мястэчка Кабыльнік, якое зараз называецца вёска Нарач. Там на мясцовых могілках агледзелі мемарыял загінуўшым у часы Першай сусветнай вайны і касцёл Андрэя Апостала.
Далей шлях пралягаў каля вялікіх беларускіх азёр Нарач, Мястра, Баторына. Краявіды, праплываючы перад вачыма, давалі падставы зноў і зноў захапляцца цудоўнай прыродай нашага краю. Невялікі прыпынак зрабілі перад горадам Мядзел, каб набраць гаючай вады з Віктосевай крынічкі.
У другой палове дня дабраліся да галоўнай мэты падарожжа — радзімы Максіма Танка. Як высветлілася, вёска Пількаўшчына і сёння даволі вялікае паселішча, але ў ім хаты паэта няма. Хоць ва ўсіх даведніках падаецца, што М. Танк нарадзіўся ў гэтай вёсцы, на самай справе яго родны дом знаходзіцца за тры кіламетры адсюль, на хутары сярод лесу. Напэўна, прыйшлося б паблукаць, шукаючы паэтаву хату, але мясцовы хлапчук дакладна падказаў дарогу.

Ямы на лясной дарожцы былі засыпаны жвірам, а прысядзібныя палеткі і сад абкошаны. На хутары стаяць дзве жылыя хаты — “старая” і “новая” — і гаспадарчыя пабудовы. Вось у старой і нарадзіўся Яўген Скурко, які потым стаў вядомы пад псеўданімам Максім Танк. Пра гэта сведчыць адноўленая шыльда на сцяне хаты. Каля яе вандроўнікі і сфатаграфаваліся.
Унутры хаты захаваўся інтэр’ер тыповага беларускага жытла з печкай, драўляным ложкам, этажэркай з кнігамі, даматканымі дыванкамі. На сцяне — вядомы партрэт Максіма Танка разам з матуляй. Прыгадваючы ўспаміны паэта з яго “Лісткоў календара”, у якіх ён апісвае побыт у бацькоў, з цяжкасцю ўяўлялі, як у адным параўнальна невялікім пакоі магла месціцца ўся вялікая сям’я і як маглі складацца вершы…
Вядома, што Максім Танк пажадаў, каб яго пахавалі на радзіме. Вясковыя могілкі знаходзяцца не ў Пількаўшчыне, а ў суседняй вёсцы Новікі і здалёк прыцягваюць увагу двума высокімі чорнымі крыжамі, што пастаўлены на магіле паэта. Тут жа і пахаванні іншых прадстаўнікоў роду. Адметныя могілкі яшчэ і тым, што тут захавалася шмат магіл, на якіх замест крыжоў ляжаць валуны.

Далей шлях ляжаў у Брусы, дзе ў вясковай хаце падарожнікі спыніліся, зладзілі сяброўскую вячэру з жартамі, цікавымі размовамі, беларускімі песнямі. Там жа і пераначавалі.
На наступны дзень наведалі Мядзельскую цэнтральную бібліятэку. Усе мелі магчымасць пераканацца, што яна нездарма з’яўляецца адной з лепшых бібліятэк Міншчыны. Тут шмат матэрыялаў пра пісьменнікаў-землякоў і знакамітых асоб краю, выдатнае абслугоўванне, дасведчаныя спецыялісты. Да юбілею народнага паэта ў бібліятэцы падрыхтавана некалькі выстаў з матэрыяламі пра жыццёвы і творчы шлях песняра, выстаўлены яго кнігі. Мы атрымалі запрашэнне наведаць Мядзел 15 верасня — у гэты дзень адбудуцца вялікія мерапрыемствы па ўшанаванні памяці Максіма Танка. А мы ў сваю чаргу запрашаем усіх чытачоў у гэты дзень на свята ў Мядзел.
Ігар ПРАКАПОВІЧ,
пісьменнік, краязнаўца.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать опытного миграционного юриста
Подробнее Вопросы эмиграции в другую страну всегда сопряжены с необходимостью решения широкого спектра дополнительных задач. Разобраться с ними человеку, который никогда ранее не сталкивался с подобными


