День белорусской письменности в Глубоком

На адкрыцці сквера славутых землякоў выступае старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец.
У 2006 годзе Паставы прымалі ўдзельнікаў трынаццатага Дня беларускага пісьменства. І вось праз шэсць гадоў свята зноў завітала ў Прыдзвінскі край, на гэты раз да нашых суседзяў.
У Глыбокае мы прыехалі нядзельным ранкам. Напярэдадні ноччу ішоў дождж. Горад сустрэў прахалодай, свежасцю і, як падалося, нізка схіліўшайся над зямлёй вясёлкай, якую стваралі шматколернасць і зеляніна дамоў, вуліц і кветнікаў, шматлікіх падвор’яў і павільёнаў. Глыбачане пастараліся, папрацавалі на славу. У плітку і асфальтавае пакрыццё апрануліся плошчы, тратуары і вуліцы. Маляўнічым выглядала ўзбярэжжа возера Кагальнае. Добраўпарадкаванне закранула практычна кожны куточак райцэнтра. Адноўлены гарадскі Дом культуры, тэатральная зала Ігната Буйніцкага, Дом рамёстваў, музей, школа мастацтваў. Усяго работы вяліся больш чым на 100 аб’ектах культуры, адукацыі, сацыяльнай і вытворчай сфер, якія размешчаны ў горадзе і сельскай мясцовасці. На працягу дня ўдалося пабываць толькі на некаторых, бо вельмі насычанай і багатай на мерапрыемствы была святочная праграма.
Другога верасня свята пачалося з сустрэчы ўдзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Шэсце завяршыла Божая літургія ў кафедральным саборы Раства Прасвятой Багародзіцы.
Затым на плошчы 17 Верасня адбылася цырымонія адкрыцця сквера славутых землякоў, ураджэнцаў Глыбоччыны. Выступаючы на ёй, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец, у прыватнасці, сказаў:
— Ушанаванне вядомых людзей Глыбоччыны будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, асабліва — маладога пакалення, а гэты сквер стане месцам прыцягнення шматлікіх турыстаў. Бо, як ужо неаднойчы было сказана, толькі любоў да Радзімы робіць нас вялікімі. Сёлетняя ўрачыстасць прысвечана Году кнігі, які аб’яўлены ў нашай краіне. Сэрца кожнага земляка грэе той факт, што менавіта палачанін Францыск Скарына ў 1517 годзе выдаў сваю першую кнігу, распачаўшы эпоху беларускага кнігадрукавання. Тут, на радзіме першадрукара, з’явіліся яго паслядоўнікі.
Словы падзякі кіраўніцтву аблвыканкама і мясцовай уладзе за тое, што не забываюць імёны тых, хто ахвяраваў сваё жыццё справе, якая праславіла Радзіму і краіну, выказала ўнучка Паўла Сухога Марыя Васкрасенская.
У алеі знакамітых землякоў устаноўлены бюсты архітэктара, спонсара будаўніцтва Троіцкага касцёла і касцёла кармелітаў Іосіфа Корсака; заснавальніка прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага; заснавальніка беларускага жывапісу Язэпа Драздовіча; паэта, удзельніка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Алеся Дубровіча; Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэнанта Пятра Казлова; Героя Савецкага Саюза, авіяканструктара Паўла Сухога; грамадскага і палітычнага дзеяча, пісьменніка, этнографа Вацлава Ластоўскага; стваральніка іўрыту – дзяржаўнай мовы Рэспублікі Ізраіль — Эліэзера Бен-Іегуды.
На Цэнтральнай плошчы Глыбокага ў прысутнасці жыхароў і гасцей адбылося адкрыццё гандлёвага комплексу пад назвай “Родны кут”. Яго агульная плошча складае больш за 4100 квадратных метраў, у тым ліку гандлёвая — 2500. Створаны рабочыя месцы для 60 чалавек, ёсць кафэ на 60 месцаў. У асартыменце як харчовыя, так і прамысловыя тавары, 80% з якіх — айчыннай вытворчасці. Дарэчы, у гэты дзень тут праходзіла дэгустацыя прадукцыі Пастаўскага малаказавода, а ў аддзеле “Рыба” ў акварыуме прываблівалі жывыя карпы нашага рыбгаса “Навінкі”.
На цырымоніі адкрыцця старшыня аблвыканкама А. Косінец падкрэсліў, што з 2009-га па 2011 гады ў вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 1300 розных гандлёвых аб’ектаў агульнай плошчай 62000 квадратных метраў. У гандлі з’явілася шмат новага, сучаснага. А старшыня праўлення Белкаапсаюза С. Сідзько падкрэсліў, што такога гандлёвага дома, як у Глыбокім, пакуль няма ні ў адным райцэнтры рэспублікі.
Урачыстым і маляўнічым атрымалася адкрыццё свята беларускага пісьменства, якое праходзіла на цалкам абноўленай Цэнтральнай плошчы Глыбокага. У гэтай цырымоніі ўдзельнічалі і выступілі намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства Анатолій Тозік, які зачытаў прывітанне Прэзідэнта краіны ўдзельнікам свята, намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза, старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, епіскап Барысаўскі, вікарый Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Веніямін, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат.
Анатолій Тозік, у прыватнасці, адзначыў, што не толькі арганізацыйны камітэт, але і самі жыхары зрабілі шмат для таго, каб іх горад папрыгажэў, годна сустрэў гасцей і прадэманстраваў ім усе свае таленты, багацце гісторыі і традыцый. Ён выказаў упэўненасць, што свята дасць новы імпульс для развіцця Глыбокага як важнага турыстычнага цэнтра Віцебскай вобласці і ўсёй краіны.
Прысутныя сталі сведкамі тэатралізаванай дзеі пад назвай “Вытокі духоўнасці”, якая разгортвалася на сцэне і не магла не захапіць. Сцэнарый канцэртнай праграмы быў пабудаваны з такім разлікам, каб паказаць, што ў Год кнігі дарослыя не забываюць пра юных чытачоў, бо кожная прачытаная кніга дае чалавеку крылы, а напісаная ім самім — імя.
На сцэне ў выкананні прафесійных і самадзейных артыстаў і калектываў гучалі песні, выконваліся танцы. Гледачы шчыра прымалі харэаграфічны ансамбль “Зорка”, Пятра Ялфімава, арт-групу “Беларусы”, Аляксандра Ціхановіча і Ядзвігу Паплаўскую, хор імя Генадзя Цітовіча, артыстаў акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і іншых.
Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала ўшанаванне сёлетніх пераможцаў штогадовага рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор па дзесяці намінацыях. Знакаў-сімвалаў “Залаты Купідон” удастоены творцы з Віцебшчыны — Алег Салтук і Фёдар Палачанін.
Працягам ушанавання лепшых літаратараў краіны з’явіўся фестываль кнігі і прэсы, які працаваў на плошчы 17 Верасня. А ўвогуле ў гэты дзень многія вулачкі горада ператварыліся ў тракты, аб змесце і дзеях на якіх сведчаць самі назвы: “Віцебшчына літаратурная”, “Альгердаў тракт”, “Турыстычны тракт”, тракт “Нацыянальных культур” і іншыя. Багатымі выглядалі падвор’і, абсталяваныя работнікамі гандлю і культуры ўсіх раёнаў і буйных гарадоў Віцебшчыны. Шырока былі прадстаўлены работы народных майстроў. Праграма была настолькі насычанай, што трапіць на ўсе мерапрыемствы было проста немагчыма.
У розных месцах сёлетняй сталіцы беларускага пісьменства мы сустракалі пастаўчан. Яны былі не проста гледачамі, а самымі актыўнымі ўдзельнікамі многіх святочных дзей. Вялікай папулярнасцю карыстаўся заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны ансамбль “Паазер’е” пад кіраўніцтвам Анатолія Собаля. Яго можна было бачыць на пастаўскім падвор’і, на адкрыцці новых аб’ектаў, на галоўнай сцэне свята.
У дзіцячым гарадку шмат апладысментаў атрымалі ўдзельнікі ўзорнага цыркавога калектыву “Каскад” і эстраднай студыі “Юніта” раённага Дома культуры. Цікавымі атрымаліся экспазіцыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Пастаўскага прафтэхкаледжа. Для глыбачан і гасцей іграў духавы аркестр навучальнай установы. А самым прывабным і багатым было падвор’е раённага спажывецкага таварыства, на якім дэманстравалі сваё майстэрства не толькі гандлёвыя работнікі, але і мясцовыя паэты і літаратары, майстры Дома рамёстваў “Стары млын”, цікавыя і творчыя пастаўчане. Шмат гасцей спынялася ля вырабаў Сяргея Шчэрбы, Ліліі Зарэцкай, іншых майстроў.
Свята завяршылася позна ўвечары перадачай эстафеты гораду Быхаву і вялікім канцэртам майстроў мастацтваў і самадзейных артыстаў.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать опытного миграционного юриста
Подробнее Вопросы эмиграции в другую страну всегда сопряжены с необходимостью решения широкого спектра дополнительных задач. Разобраться с ними человеку, который никогда ранее не сталкивался с подобными


