Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

Днём 29 жніўня з дома 81-гадовага жыхара вуліцы Маякоўскага ў Паставах прапалі буйныя сумы долараў ЗША, еўра і беларускіх рублёў, а таксама 2 залатыя пярсцёнкі — усяго больш чым на 28 мільёнаў рублёў. Украсці грошы і золата злодзею (а яго асоба пакуль не ўстаноўлена) аказалася нескладана: гаспадар, выйшаўшы з хаты, пакінуў яе незамкнёнай. Некалькімі днямі раней таксама з незамкнёнай кватэры па вуліцы Заводскай у райцэнтры былі ўкрадзены прадукты харчавання. У дадзеным выпадку злачынства аказалася справай рук 54-гадовага непрацуючага грамадзяніна, які пражывае па суседстве з пацярпелым.

* * *

Дарэмна радавалася вырашчанаму на сваім прысядзібным участку ўраджаю жыхарка вуліцы Набярэжнай з вёскі Навасёлкі-1. Замест гаспадыні яго сабралі злодзеі. Спачатку ноччу яны выбралі каля 2 кілаграмаў цыбулі, а праз тыдзень пад покрывам цемры ўкралі 48 кілаграмаў памідораў і 12 кілаграмаў салодкага перцу. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа, вядзецца пошук злачынцаў.

* * *

У адну са жнівеньскіх начэй у гараж, размешчаны ў двары дома жыхара вуліцы Маладзёжнай у вёсцы Парыж, пранік злодзей. Сарваўшы навясны замок, ён украў запчасткі ад аўтамабіля і два камбінезоны на агульную суму больш за 1 мільён рублёў. А вось у пастаўчаніна, які пражывае па вуліцы Чырвонаармейскай, ноччу нехта выцягнуў з іншамаркі, што стаяла незамкнёная каля дома, дарагую аўтамагнітолу. Хто здзейсніў злачынствы, пакуль невядома.

* * *

Факты насілля ў сям’і — не рэдкасць. Найчасцей руку на сваіх дамачадцаў паднімаюць мужчыны, а іх ахвярамі, як правіла, становяцца жонкі і сужыцелькі. Многія з іх, не вытрымаўшы сямейнай тыраніі, звяртаюцца затым у міліцыю. Нядаўна з такой заявай у РАУС прыйшла 40-гадовая пастаўчанка, якую перыядычна збіваў нецвярозы сужыцель. Пасля праведзенай праваахоўнікамі праверкі ў адносінах да мужчыны была ўзбуджана крымінальная справа.

* * *

У жніўні Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджаны тры крымінальныя справы ў адносінах да жыхароў райцэнтра, якія незаконна захоўвалі ў сябе дома небяспечнае наркатычнае рэчыва — экстракцыйны опій. Усе трое абвінавачаных, сярод якіх адна жанчына, нідзе не працуюць і ўжо маюць за плячыма судзімасці. Двое былі асуджаны за захоўванне наркотыкаў, адзін — за крадзеж.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой