Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Первый звонок в поставской школе № 5

Первый звонок в поставской школе № 5

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў віншуе з пачаткам навучальнага года дырэктара СШ № 5 В. М. Ромель.

Дзень нараджэння новага навучальнага года — свята, поўнае эмоцый. Радасць першай сустрэчы са школай і сум хуткага расставання з ёй, неахвотнае развітанне з летнім адпачынкам і прадчуванне новых вучэбных адкрыццяў — усе гэтыя пачуцці ў Дзень ведаў бралі верх над астатнімі.

А якое свята без гасцей і падарункаў? У пастаўскай СШ № 5 сёлета яны былі асабліва ганаровымі і прыемнымі.

Галоўнымі героямі свята былі, безумоўна, першакласнікі і выпускнікі. Калі адны пераступалі парог нясмела і хвалюючыся, то другія адчувалі сябе як дома.

Первый звонок в поставской школе № 5

Першы раз у першы клас з настаўніцай Я. І. Скіпар.

Усе школьнікі пачулі ў свой адрас дзясяткі віншаванняў і пажаданняў. Першай сказала слова новы дырэктар школы Валянціна Міхайлаўна Ромель. Яна пажадала, каб навучальны год быў лёгкім і плённым, прынёс вялікую колькасць пазітыўных момантаў. Асобныя словы Валянціна Міхайлаўна выказала ў адрас першакласнікаў:

— Нічога не бойцеся, упэўнена крочце па дарозе школьнага жыцця. Вас чакаюць светлы клас і добрая настаўніца, новыя сябры. Мы вельмі рады бачыць вас у нашай школьнай сям’і! У добры шлях!
Ганаровым госцем урачыстай лінейкі стаў старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў.

— Для нас, прадстаўнікоў улады, вельмі важна, каб дзеці атрымалі добрую адукацыю і ўступілі ў дарослае жыццё падрыхтаванымі людзьмі. Таму на сістэму адукацыі грошай не шкадуем — сёлета з бюджэту затрачана 66 мільярдаў рублёў, і гэта самая вялікая частка расходаў, — адзначыў Віктар Сяргеевіч. — СШ № 5, як і іншыя пастаўскія школы, сустрэла вучняў і настаўнікаў утульнай і камфортнай. Але невялікія праблемы ёсць. Абавязуюся ўзяць шэфства над школай і дапамагаць вырашаць праблемы.

Старшыня райвыканкама пажадаў вучням пасля заканчэння школы паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, вярнуцца на Пастаўшчыну падрыхтаванымі спецыялістамі і працаваць на карысць роднай зямлі.
Віктар Сяргеевіч уручыў дырэктару школы дакументы ад новага камп’ютара. І гэта быў не адзіны падарунак навучальнай установе ў той дзень. Прадстаўнік вайсковай часці 1257 Іван Паўлавіч Пішчулоў прэзентаваў школе настольную гульню. “Хай урокі будуць нясумнымі, кнігі — цікавымі, а сяброўства — моцным”, — пажадаў вайсковец.

Первый звонок в поставской школе № 5

Адзінаццацікласнікі з класным кіраўніком А. А. Храпун.

Першакласнікі атрымалі ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі кнігу “Беларусь — наша Радзіма”, якую ім уручылі адзінаццацікласнікі. А разам з ёй — прыгожыя паветраныя шары, каб такім жа прыгожым было іх школьнае жыццё.

Шчырыя словы віншаванняў гучалі таксама ад намесніка начальніка Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктара Анатольевіча Жука, ветэрана працы, настаўніцы вышэйшай катэгорыі Тамары Аркадзьеўны Сіроткі.

Працоўныя будні школьнікаў пачаліся. І хоць яны будуць менш урачыстымі, чым першая лінейка, усё роўна прынясуць шмат светлых эмоцый і прыемных падзей.

Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.  

Первый звонок в поставской школе № 5

Первый звонок в поставской школе № 5

Первый звонок в поставской школе № 5


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой