Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лучший экскурсовад Витебщины живёт в поставском Париже

Лучший экскурсовад Витебщины живёт в поставском Париже

Аляксей Латыш — лепшы экскурсавод Віцебскай вобласці. Такое рашэнне вынесла журы  абласнога конкурсу, які вясной праходзіў у Полацку. У ім прымалі ўдзел 15 школьнікаў-экскурсаводаў з розных раёнаў Віцебшчыны. Але каб трапіць у Полацк, Лёшу трэба было спачатку перамагчы ў раённым конкурсе, потым прайсці адборачны тур у Віцебску. Вось што расказала мне настаўніца гісторыі Навадруцкай БШ, кіраўнік школьнага музея і мама Лёшы — Святлана Пятроўна Латыш:

— Раённы конкурс называўся “Музей у чамадане”. Кожнаму ўдзельніку трэба было прывезці сем экспанатаў і расказаць пра іх. Мы выбралі французскія і рускія салдацкія гузікі вайны 1812 года, карцеч і відэлец таго ж часу. І тры сучасныя экспанаты з Францыі. Лёша заняў першае месца.

Адборачны тур у Віцебску называўся “Гісторыя аднаго экспаната”. На яго мы прадставілі гузік Напалеона французскіх часоў. Лёша справіўся з заданнем і ўвайшоў у лік 15-ці, якія паехалі спаборнічаць у абласным конкурсе. Ён праводзіўся ў музеі кнігадрукавання ў Полацку. Складаўся з некалькіх этапаў. Першы этап — дамашняе заданне — “Музей у чамадане” (Лёша прадстаўляў тыя ж экспанаты, што і на раённым конкурсе). Другі этап — “Краязнаўчая мішэнь”. Усіх удзельнікаў падзялілі на дзве каманды, і яны спаборнічалі па веданні гісторыі трох войнаў: вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных. Трэці этап — музычна-паэтычны. Трэба было прэзентаваць песню або верш на гістарычную тэму. Лёша выбраў верш М. Цвятаевай “Генералам 1812 года”. Апрануты ў гусарскую форму, ён чытаў, а на экране адзін за адным паўставалі партрэты генералаў таго часу. Зала доўга апладзіравала чытальніку! Чацвёрты — “Экспромт”. Усіх удзельнікаў і кіраўнікоў павялі ў краязнаўчы музей, дарослых аддзялілі, каб канкурсантам ніхто не дапамагаў. Дзеці цягнулі білеты і па гэтай тэме рыхтавалі выступленне на пяць хвілін.  А потым былі цудоўныя экскурсіі ў Сафійскі сабор, у Спаса-Еўфрасіннеўскую царкву. Для нас спецыяльна вынеслі Еўфрасіннеўскі крыж, можна было да яго прыкласціся. А ў гэты час журы падводзіла вынікі. І Лёша аказаўся першым! І інтэрв’ю даваў для тэлебачання першы раз у жыцці!

Лёшава перамога — гэта ў значнай ступені заслуга яго маці Святланы Пятроўны, настаўніка-гісторыка, улюбёнага ў сваю працу, у свой прадмет. Працуе яна ў Навадруцкай БШ з 1994 года пасля заканчэння з чырвоным дыпломам гістфака БДУ. За гэты час стварыла гісторыка-краязнаўчы музей, у якім больш за 2000 экспанатаў, прычым вельмі цікавых.

— Не я пачынала збіраць, некалькі рэчаў было сабрана да мяне, —сціпла гаворыць Святлана Пятроўна. — Шмат чаго прыносілі вучні, палазіўшы па гарышчах у хатах бабуляў і дзядуляў. Вяскоўцы штосьці дарылі, даведаўшыся, чым я цікаўлюся. І цяпер у нашым музеі некалькі калекцый: нумізматычная (калекцыя манет), баністычная (папяровыя грошы), фалерыстычная (значкі і знакі адрознення), філатэлістычная (калекцыя марак з розных краін і з розных часоў), калекцыя ракавінак з розных мораў і акіянаў, калекцыя цікавых камянёў, калекцыя старажытных прасаў (іх у нас 23), чайная (калекцыя этыкетак ад розных гатункаў чаю), філабуністычная (гузікі розных часоў, пачынаючы ад Пятра І), калекцыя рэшткаў глінянага посуду, фрагменты пацерак часоў Полацкага княства. Ёсць манеты Вялікага Княства Літоўскага, цагліна-пальчатка (з адбіткам рукі майстра). Шмат экспанатаў перыяду Першай і Другой сусветнай войнаў. Калекцыяніраванне — вельмі цікавая справа, праз рэчы спазнаеш тую ці іншую эпоху, краіну, як быццам дакранаешся да іх, становішся бліжэй.

Лёша, які будзе вучыцца ў дзявятым класе, не выключае, што можа стаць сапраўдным экскурсаводам або настаўнікам гісторыі, як і яго мама. Пажадаем яму і яго таленавітай маме далейшых творчых поспехаў.

Аліна ЛАТЫШ, 

няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой