Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Какой запомнилась школа поставчанам?

Какой запомнилась школа поставчанам?

Сёння празвініць першы званок. Для вучняў, іх бацькоў гэта радасны і хвалюючы момант. А ці ўспамінаюцца  школьныя гады вам? Гэта пытанне карэспандэнт “Пастаўскага краю” Анна Анішкевіч задала некаторым пастаўчанам.

Ірына ЖУКЯН, 

метадыст Пастаўскай раённай бібліятэкі:

— Мінула трыццаць гадоў, як я закончыла Лукашоўскую школу. У канцы жніўня арганізавала сустрэчу былых аднакласнікаў. Ва ўспамінах вярнуліся ў бесклапотныя школьныя гады, і здавалася, што толькі ўчора празвінеў наш апошні званок. Вучыліся ў звычайнай вясковай школе. Мудрыя настаўнікі далі нам не толькі добрыя веды, але і навучылі жыццю. Мае аднакласнікі многага дасягнулі. Таццяна Дашкевіч (Кісель) і Віктар Варанец — юрысты, Генадзій Кабяк — генеральны дырэктар адной з будаўнічых фірм Мінска, брыгадзірам у будаўніцтве працуе Леака­дзія Чарняк (Сідаровіч), Рома Трафімовіч (Шышко) — ваенная пенсіянерка, Эльвіра Шудзейка (Вырвіч) — медыцынская сястра, Алена Скопіч (Савіцкая) — бухгалтар, Яўгенія Кулецкая (Ахрамей) працуе ў Пастаўскім мэблевым цэнтры. У кожнага сем’і, дзеці і нават унукі. А падчас сустрэчы мы зноў адчувалі сябе шчаслівымі, бесклапотнымі і наіўнымі.

Вераніка ЧЫГІР, студэнтка БНТУ:

— У гэтыя дні перажываю і радасць, і сум. Я — першакурсніца факультэта маркетынгу, менеджмента і прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Прайшло менш за тры месяцы пасля выпускнога балю, а ў мяне настальгія па сваёй СШ № 4. У нас быў дружны і моцны клас. З 17 выпускнікоў 16 паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. І ў гэтым вялікая заслуга нашых настаўнікаў. Асабіста я вельмі любіла ўрокі В. С. Казмян, І. М. Дрозд, В. Ф. Дзіковіч, С. Г. Зямчонка. Будзе не хапаць мудрых парад класнага кіраўніка А. Г. Шыцікавай і дырэктара М. Л. Пылінскай. З нецярпеннем буду чакаць традыцыйнай сустрэчы з выпускнікамі, каб зноў акунуцца ў школьную атмасферу.

Аляксандр ПАВЯЛКОВІЧ, 

настаўнік Гуцкай СШ:

— Пяць гадоў студэнцтва ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце праляцелі імгненна. Сёлета 1 верасня парог Гуцкай школы пераступлю як настаўнік матэматыкі і фізікі. Здаецца, і не пакідаў свайго класа. Усё тут блізкае і дарагое. А ў сэрцы трывога: у вачах старшакласнікаў і настаўнікаў я ўсё той жа вучань. Разам са мной прыйшла працаваць у родную школу і мая аднакласніца Вольга Павялковіч. Яна па спецыяльнасці хімік-біёлаг. Спадзяёмся, што родныя сцены і настаўнікі (цяпер ужо калегі), дапамогуць смялей рабіць першыя самастойныя крокі.

Вераніка ЮНДЗЕЛЬ, 

бухгалтар ААТ “Навасёлкі-Лучай”:

— Навасёлкаўскую школу закончылі і я, і муж Дзмітрый. А праз 10 гадоў пасля майго апошняга званка першы званок празвінеў для нашай дачушкі Дзіяны. Яе прыняла мая першая настаўніца Валянціна Генадзьеўна Януш. Цяпер класным кіраўніком Янія Яўгеньеўна Анкудовіч. Другую дачушку Марыю вучыла мужава першая настаўніца Соф’я Станіславаўна Скабёлкіна. А яшчэ ў нашай сям’і ёсць чатырохгадовая Злата. Так што не адзін год буду звязана з роднай школай, якую вельмі люблю: мноства кветак, прасторныя прыгожыя класы, вопытныя настаўнікі. Удзячна кожнаму з іх за прафесіяналізм і мацярынскія адносіны.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой