Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В подарок от судей — велосипеды

В подарок от судей — велосипеды

За гады існавання Пастаўскага сацыяльна-педага­гічнага цэнтра, які раней называўся дзіцячым сацыяльным прытулкам, ва ўстановы з’явілася нямала пастаянных сяброў-спонсараў. Акрамя трох прадпрыемстваў раёна: Пастаўскага мэблевага цэнтра, УП ЖКГ і Лынтупскага спіртзавода, якія замацаваны за СПЦ рашэннем райвыканкама, гэта абкам прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, прафсаюзная арганізацыя работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна, прафарганізацыі філіялаў усіх банкаў у Паставах, сталічная прыватная кампанія “БелАВМ”, ААТ “Хацілы-агра”, вядомы ў раёне фермер Аляксандр Гаўрыленка і многія іншыя людзі, не абыякавыя да лёсаў абдзеленых бацькоўскім цяплом дзяцей. А нядаўна да іх ліку далучыліся суддзі Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці. 

Госці прыехалі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр у сераду, 29 жніўня, у суправа­джэнні старшыні суда Пастаўскага раёна А. В. Карыткі і начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. Я. Кашырына. Завіталі яны не з пустымі рукамі, з сабой прывезлі падарункі: дзіцячыя веласіпеды, школьна-пісьмовыя прылады і іншыя канцылярскія тавары, якія будуць вельмі дарэчы для выхаванцаў установы ў новым навучальным годзе, а таксама розныя прысмакі. Куплена ўсё гэта за грошы, сабраныя членамі Віцебскага ад­дзялення Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, якое ўзначальвае старшыня Гаспадарчага суда вобласці А. А. Нікалаева.

Па традыцыі, дарагіх гасцей прывіталі вершамі выхаванцы СПЦ, якіх на сённяшні дзень тут 10 ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, а яго дырэктар Н. В. Селіванава коратка расказала пра ўстанову. Пасля чаго суддзі павін­шавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года і ўручылі ім свае падарункі. Да слова, яны вельмі парадавалі малышоў. Асабліва шмат эмоцый выклікалі новенькія веласіпеды, на якіх кожнае дзіця змагло пракаціцца прама ў зале.

— Такія акцыі напярэдадні новага навучальнага года мы праводзім ужо даўно, — расказвала пазней Алена Аляксандраўна Нікалаева. — Прывозім дзецям прысмакі. Не забываем і пра тое, каб умацаваць матэрыяльную базу інтэрнатаў, прытулкаў, дзіцячых дамоў. Ездзім па ўсёй вобласці і на сённяшні дзень пабывалі практычна ва ўсіх названых вышэй установах. Зараз вы­бралі Паставы, таму што яны аддаленыя ад абласнога цэнтра. Мы як бацькі ўсе збіраем нашых дзяцей у школу. Разам з тым хочацца паклапаціцца і пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх пакрыўдзіў лёс. Спа­дзяюся, што, прачытаўшы гэты артыкул, бацькі ўспомняць пра сваіх крывіначак і забяруць іх дамоў. Дзеці — гэта радасць нашага жыцця, і сям’я без іх — не сям’я.

На наступны дзень, у чацвер, педагогі і выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра сустракалі ў сябе старшыню абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У. У. Мя­дзельца і старшыню райкама прафсаюза Д. І. Пякарскую. У рамках штогадовай дабрачыннай акцыі “Збяры партфель у школу” яны даставілі ў цэнтр канцтавары і ўсе школьна-пісьмовыя прылады.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой