Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выборы-2012: началась агитация

Выборы-2012: началась агитация

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў краіне завершана. За 110 дэпутацкіх крэслаў будуць змагацца 363 чалавекі. Чатыры гады назад кандыдатаў было амаль на сотню менш.

Большасць зарэгістраваных кандыдатаў — прадстаўнікі палітычных партый. У гутарцы з журналістамі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына і параўнала, што ў кампаніі 2008 года ўдзельнічала толькі 50 партыйцаў, а зараз — 206. У многім гэта тлумачыцца ўнесенымі два гады назад змяненнямі ў Выбарчы кодэкс. Раней партыя магла вылучаць прэтэндэнтаў у дэпутаты ў канкрэтнай акрузе толькі ў тым выпадку, калі існуе мясцовая зарэгістраваная ячэйка партыі. Цяпер такога патрабавання няма.

Упершыню дзейнічаюць і іншыя змяненні. Напрыклад, на гэты раз лягчэй было працаваць зборшчыкам подпісаў: не трэба было завяраць падпісныя лісты ў выканкаме. Але гэта новаўвядзенне не засцерагло многіх ад памылак. 122 суіскальнікі зняты з гонкі з-за праблем з прадстаўленымі ў Цэнтрвыбаркам дакументамі. Адна з тыповых прычын для адмовы ў рэгістрацыі — вялікая колькасць несапраўдных подпісаў. Дастаткова шмат было і недакладнай інфармацыі ў дэкларацыях аб даходах. 9 патэнцыяльных кандыдатаў пасля рэгістрацыі самі рашылі зняцца з выбараў.

Як паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі, за месцы ў Парламенце пазмагаюцца 21 дзеючы дэпутат і 39 дэпутатаў з мінулых скліканняў.

Зараз вядзецца перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты. Выступаць з перадвыбарнымі праграмамі па дзяржаўным радыё і тэлебачанні прэтэндэнты на месца ў парламенце пачалі з 27 жніўня. У дзень рэгістрацыі для кожнага з іх шляхам жараб’ёўкі вызначылі дату і час выступленняў.

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік нагадаў, што перадвыбарныя выступленні, як і ўдзел у тэле- і радыёдэбатах, — справа добраахвотная. «Калі які-небудзь кандыдат лічыць, што іншыя спосабы агітацыі, асабістыя сустрэчы, напрыклад, больш эфектыўныя, палічыць за лепшае выкарыстоўваць больш магчымасцей для непасрэдных размоў з выбаршчыкамі, то гэта яго права»,— падкрэсліў ён.

Акрамя выступленняў у тэле- і радыёэфіры кандыдат у дэпутаты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з рэспубліканскіх газет — «Звяздзе», «Народной газете», «Рэспуб­ліцы», «Белорусской ниве». Прэтэндэнт на дэпутацкае крэсла можа выбраць адпаведную абласную газету або раённыя, гарадскія газеты, якія выдаюцца на тэрыторыі выбарчай акругі і з’яўляюцца дзяржаўнымі ці часткова фінансуюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту, або адным з заснавальнікаў якіх выступаюць дзяржаўныя органы ці арганізацыі.

Тэкст перадвыбарнай праграмы, падпісаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінен быць прадстаўлены ў рэдакцыю газеты не пазней за 2 верасня 2012 года на папяровым і электронным носьбітах. Пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з пазначэннем даты і часу паступлення кожнай праграмы.

Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі прадоўжыцца да 22 верасня ўключна. Асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назначаны на 23 верасня.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой