Рецепт от скуки — работа

Па-рознаму складваецца жыццё ў людзей, якія, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, ідуць на пенсію. Адны ўспрымаюць гэту падзею як належнае. Іншыя сумуюць, пакутуюць, нажываюць сабе шматлікія балячкі. І толькі па той прычыне, што губляюцца, лічаць сябе не патрэбнымі нікому. Ад такіх шкодных думак, па меркаванні пастаўчанкі Аліцыі Нікадзімаўны Трафімовіч, рэцэпт просты: праца. Напрыклад, на прысядзібным або дачным участку.
У сваёй газеце мы ўжо расказвалі пра яе ліпніцкі феномен — аазіс у мініяцюры. Змяшчалі і фотаздымкі. Але адна справа — проста ўбачыць і прачытаць, і зусім іншая — паназіраць, як жанчына завіхаецца ў цяпліцы, каля кветак. Дагледжаная сядзіба, усюды ўтульна і камфортна. Хочацца на ўсё наглядзецца. Вабяць вока акуратна падстрыжаныя газоны. У дварышчы — гамак, на якім улетку гушкаюцца ўнучкі, басейн. Тут жа цуд-печка, дзе можна смажыць шашлыкі. Утульная веранда магнітам цягне да сябе. А які незвычайны дыван з фотаздымкаў упрыгожвае сцяну ў адным з пакояў! “Усё на сто балаў”, — кажу Аліцыі Нікадзімаўне і разумею, якая ж праца стаіць за гэтай прыгажосцю і ўтульнасцю, каб з ранняй вясны яркімі фарбамі квітнелі астраўкі на зялёнай траве — белыя, ружовыя, сінія…
— Дзівосаў тут няма, усё проста, — гаворыць. — Дапамагаюць і карысныя парады даюць дзеці. Я гляджу перадачы на канале “Усадьба”, чытаю шматлікія часопісы. Акцэнт цяпер робіцца на закругленыя формы, каб нідзе вострых вуглоў і каб раслі культуры ў звычайным парадку і было месца ўсяму.
Так яно і ёсць. Нельга прайсці міма кустоў руж, а тым больш не паслухаць, як гаспадыня над імі чаруе. Крыху далей — фарзіцыя, кустарнік, які вясной зацвітае адным з першых. А каб пасля не стаяў пусты, А. Н. Трафімовіч упрыгожвае яго штучнымі кветкамі з каляровага пластыка. Выстраіўся цэлы рад лілій. А дзе, скажыце, вы бачылі жоўты бэз з такой гучнай назвай “Каралева Масквы”? У Аліцыі Нікадзімаўны ёсць. Выпісала па каталогу.
Дарэчы, менавіта па каталогу заказвала шматлікія культуры, атрымлівала іх па пошце. За некаторымі ездзіла на выстаўку ў Мінск. Так, напрыклад, з’явіліся на яе дачы ў Ліпніках два ліліянападобныя кусцікі. Цвітуць абодва, а вось плады — міні-ківі — бываюць толькі на адным, жаночым. Цікава расказвала Аліцыя Нікадзімаўна і пра сваю паездку ў Віцебск да вядомага беларускага вінаградара-селекцыянера Кухарава. Прачытала ў адным з часопісаў — і не адступілася ад ідэі, якая ўзнікла імгненна. Другі год вінаградная лаза займае гаспадыніны думкі, душу і сэрца: клопатаў з ёй шмат. Але ўраджай ужо ёсць. І я каштавала: смаката!
Як на дражджах, раслі ў цяпліцы і памідоры. Гаспадыня ведае няхітры рэцэпт: сухі хлеб і батон размочвае ў вадзе і гэтай кашай падкормлівае. Шмат давялося папрацаваць, каб вырас багаты ўраджай цыбулі, часнаку, клубніц. Парадавалі капуста брокалі, чарэшня, амаль спелы фундук.
— Ці ў радасць такія клопаты? — пытаюся.
— А як жа! Усё гэта і трымае ў жыцці, — адказвае А. Н. Трафімовіч. — Зімы баюся, калі няма чаго рабіць. Чалавек жыве, пакуль заняты справамі. Чытаю газеты, часопісы, знаёмлюся з цікавымі людзьмі, перапісваюся, абменьваемся думкамі. У газеце “Друг пенсионера» адзін чалавек расказваў, як можна ў двары зрабіць невялікі вадаём і запусціць туды карпаў. Вадаёмчык ёсць — карпы будуць вясной…
Вяртаючыся дамоў, спрабавала ўявіць, як гэта клапатлівая гаспадыня шчыруе на дачы ледзь не круглы год — сее, садзіць, даглядае. “Яшчэ не вечар”, — напэўна, гаворыць сама сабе, рупячыся ля кветак, у цяпліцы. “Яшчэ не восень”, — спадзяюся, шэпча ёй жыццё ў адказ і дае жанчыне сілы і надзею.
Галіна ПІШЧ.
Фота Іосіфа ЦАПЕЛІКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Какая судьба ожидает 100-летнюю усадьбу Стругача в Ошмянах?
Подробнее Какая судьба ожидает 100-летний жилой дом в Ошмянах, который принадлежал человеку, входившему в тридцатку самых богатых людей Беларуси? Этот столетний дом вызывает ...


