Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставские «властелины села» — вторые в области

Поставские «властелины села» — вторые в области

18 жніўня ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна прайшоў абласны этап сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Арганізатарамі мерапрыемства былі абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, камітэт па сельскай гаспадарцы, харчаванні аблвыканкама, абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Полацкі райвыканкам. Сям’я Вольгі і Валерыя Кавалеўскіх з ААТ “Хацілы-агра” заняла ў ім другое месца і атрымала прыз — пыласос.

— Калі пры падвя­дзенні вынікаў журы аб’­явіла гэта, у нас быў шок, — прызнаецца Валерый. — На прызавое месца мы зусім не разлічвалі, бо на падрыхтоўку да ўдзелу ў конкурсе было катастрафічна мала часу.

Тым не менш усё атрымалася. Пры падтрымцы старшыні Курапольскага сельскага Савета М. П. Нагановіч, якая і ўгаварыла іх паехаць у Фарынава, і дапамагла падрыхтавацца, і сцэнічныя касцюмы раздабыла. Аддзел культуры райвыканкама даў транспарт, ААТ “Хацілы-агра” заправіла бензінам, а кіраўнік гаспадаркі В. І. Крыштафовіч пажадаў поспеху. І Кавалеўскія дабіліся яго.

На маё пытанне, які конкурс аказаўся самым складаным, я пачула ў адказ зусім нечаканае: “Дзедава рыбалка”, у якім галаве сямейства трэба было з фантана  рукамі вылавіць рыбку. Палавіна ўдзельнікаў не злаві­ла ніводнай, я — адну”. А вось у “Наезніцы” (трэба было запрэгчы і распрэгчы каня, перанесці з воза на ўмоўны млын два мяхі са збожжам) перамога Кавалеўскіх была абсалютнай. У конкурсе “Сялянская хата ўсім багата” яны занялі другое месца. У “Дрывасеку” (двухручкай распілоўвалі на роўныя часткі бервяно, а яно трапілася сасновае ды сукаватае, затым шчапалі чурбаны і складвалі паленцы), не пашанцавала.

Былі і іншыя конкурсы. А пачынала кожная сям’я з прадастаўлення сваёй візіткі. Валерый, будучы яшчэ вучнем сярэдняй школы, актыўна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці і выступаў на сцэне, таму адчуваў сябе ўпэўнена. Оля ўпершыню ўзяла ў рукі мікрафон, таму, канечне ж, хвалявалася. Але побач быў муж і дзеці — Вераніка і Арцём, і гэта прыдавала сіл. А яшчэ за іх хварэла група падтрымкі ў складзе старшыні сельскага Савета М. П. Нагановіч, кіраўніка спраў сельвыканкама А. М. Якімовіч і першага сакратара Пастаўскага райкама грамадскага аб’яднання БРСМ Іны Кацейкі. У выніку — і тут занялі другое месца.tc «Былі і іншыя конкурсы. А пачынала кожная сям’я з прадастаўлення сваёй візіткі. Валерый, будучы яшчэ вучнем сярэдняй школы, актыўна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці і выступаў на сцэне, таму адчуваў сябе ўпэўнена. Оля ўпершыню ўзяла ў рукі мікрафон, таму, канечне ж, хвалявалася. Але побач быў муж і дзеці — Вераніка і Арцём, і гэта прыдавала сіл. А яшчэ за іх хварэла група падтрымкі ў складзе старшыні сельскага Савета М. П. Нагановіч, кіраўніка спраў сельвыканкама А. М. Якімовіч і першага сакратара Пастаўскага райкама грамадскага аб’яднання БРСМ Іны Кацейкі. У выніку — і тут занялі другое месца.»

Да слова, Валерый вырас у Паставах. А месца жыхарства змяніў, ажаніўшыся з вясковай дзяўчынай Оляй.

— І ніколькі не шкадую пра гэта, — гаварыў. — Не разумею, чаму маладыя не хочуць жыць у вёсцы. Тут жа толькі не лянуйся і будзеш мець усё. Бяры зямлю, гадуй жывёлу. А ў нашай гаспадарцы і заработкі высокія.

Валерый працуе жывёлаводам на ферме ў Целяках, Оля — даяркай. Жывуць у “прэзідэнцкім” доміку, гадуюць двое дзетак.

— У Целяках, Куртах, Турлах, Рыбчанах, Валодзьках, Русаках зараз 17 дзяцей да 6-гадовага ўзросту, — з радасцю гаварыла старшыня сельскага Савета М. П. Нагановіч. — Так што гэтым вёскам жыць і жыць.

Ну, а што тычыцца сям’і Кавалеўскіх, то за іх перамогу ў абласным конкурсе трэба парадавацца. І ў той жа час пажадаць, каб Валерый з Вольгай яшчэ многае зрабілі (асабліва па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля дома) для таго, каб упаўне адпавядаць высокаму званню ўладара сяла. Магчымасці для гэтага ў іх ёсць.

Фаіна КАСАТКІНА, Марына НАГАНОВІЧ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой