«Приданное» — 10 коров, 2 быка, лошадь…
Раіса Шкірэнка
Ці падымаліся вы калі ў чатыры гадзіны раніцы? Толькі не трэба мне расказваць пра салаўіныя серэнады і асляпляльна прыгожы ўсход сонца. Уставала, чула, бачыла. Але каб кожны дзень… Такога мая “савіная” натура не вытрымала б. А вось Раісе Шкірэнцы з вёскі Крывое Ваўкоўскага сельсавета раннія пад’ёмы (да таго ж цяпер, калі трэба яшчэ і са шматлікімі закаткамі ўправіцца, яна і легчы спаць можа апоўначы), здаецца, зусім не ў цяжар. Інакш не расказвала б пра свае сялянскія клопаты з нязменнай усмешкай.
Сямнаццаць гадоў назад у Крывым гулялі вяселле. Агрыпіна Аркадзьеўна Шкірэнка жаніла адзінага сына Паўла, які працаваў на ферме тагачаснага саўгаса “Дунілавіцкі”. Рая да замужжа жыла ў Сяргеевічах, працавала ў Дунілавіцкім доме-інтэрнаце. У 1997 годзе ў Шкірэнкаў нарадзіўся сын Арцём, праз два гады — дачушка Тома.
Але шчасце маладой сям’і было нядоўгім — Павел трагічна загінуў. Цёма, якому тады было ўсяго тры з паловай годзікі, да гэтага часу памятае, як тата сваім дыханнем і рукамі саграваў яго ножкі, кладучы ў ложак спаць. Тома ведае тату толькі па фотаздымках і расказах мамы і бабулі.
Толькі ім, маці і жонцы загінулага, вядома, колькі выплакана слёз і колькі надзей перакрэслена з таго трагічнага чэрвеньскага дня, калі не стала гаспадара. Але па доме тупацелі дзіцячыя ножкі, звінелі галасы малых, якіх трэба было карміць, апранаць, весці па жыцці. І 26-гадовая ўдава ўпрэглася ў нялёгкі воз. Не, Раю не пакінулі адну ў горы яе і Паўлавы родныя, але найбольшы цяжар усё роўна лёг на яе плечы.
Якая крыніца даходаў для вяскоўцаў самая надзейная? Вядома ж, развядзенне жывёлы. Праўда, гэта цяпер дзяржава падтрымлівае развіццё асабістых падвор’яў. А людзі старэйшага пакалення добра памятаюць, якія абмежаванні былі раней. На адну карову і то з цяжкасцю ўдавалася накасіць сена. Але і ў тыя часы Шкірэнкі-старэйшыя, якія жылі на хутары, схітраліся трымаць шмат жыўнасці. Традыцыя захавалася. За мінулы год з падвор’я Шкірэнкаў дзяржаве прададзена 33 тоны малака, за шэсць месяцаў сёлетняга — 18,5 тоны. Усё яно выдаена ўручную. Даенне — клопат Раісы, іншы раз дапамагаюць дзеці — 15-гадовы Арцём і 13-гадовая Тома. Яны не сядзяць гадзінамі ля камп’ютара, а маюць і выконваюць свае гаспадарчыя абавязкі. Асабліва адчувальны ўклад Арцёма. Ён ужо і косіць, і зграбае, і звозіць сена.
У сям’і ёсць яшчэ адзін мужчына — Уладзімір Уладзіміравіч Хоміч, з якім звязала свой лёс Раіна свякроў. Але цяпер па стане здароўя (перанёс інсульт) удзел Уладзіміравіча ў вядзенні гаспадаркі абмежаваны. У той дзень, калі мы былі ў Крывым, ён знаходзіўся ў ад’ездзе. Па гэтай прычыне і не сустрэліся. Затое пачулі шмат добрых слоў ад блізкіх яму людзей.
Як я ні выпытвала ў Раісы пра цяжкасці ў вядзенні асабістай гаспадаркі, ніякіх скаргаў не пачула.
— Ну, колькі той жывёлы ў нас, — казала яна. — 10 кароў, 2 быкі, конь, некалькі свіней, 8 авечак, каза з казлом. Маем свае трактар, касілку, грабілку. Тэхніка сёлета не ламалася, таму з сенакосам управіліся хутка. Пасвяцца каровы праз дарогу ад дома, ля возера. Таму з паеннем цяпер праблем не маем. А зімой носім ваду вёдрамі са студні.
Думаеце, уласная “ферма” — адзіны Раісін клопат? Не, яна працуе даглядчыцай цялят у філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”.
— А як жа інакш? — дзівіцца майму неразуменню такой нагрузкі. — Мне ж трэба стаж выпрацоўваць, каб у старасці атрымліваць пенсію, а не сядзець у дзяцей на шыі. Ды і зарплата, хоць яна і невысокая, не лішняя ў сямейным бюджэце.
Асноўная ж крыніца яго папаўнення, безумоўна, уласная падсобная гаспадарка. Тым больш што цяпер дзяржаўныя закупачныя цэны на малако дастаткова высокія — 2555 рублёў за літр плюс 90 рублёў надбаўкі.
Летам Шкірэнкі здаюць штодня 160-170 літраў малака. Вось і лічыце выручку. А да гэтага прыплюсуйце бясплатныя мясамалочныя прадукты для харчавання сям’і. І што немалаважна — экалагічна чыстыя.
— Канечне ж, мы не абыходзімся толькі сваім, — расказвала Шкірэнка-старэйшая. — Сямейным бюджэтам распараджаецца Рая і не шкадуе грошай ні на прысмакі для дзяцей, ні на абновы, ні на абуладкаванне дома. Стараецца, каб усё ў ім было па-сучаснаму.
Прызнаюся, едучы да Шкірэнкаў, чакала ўбачыць зусім іншую карціну. Вялікая гаспадарка, цяжкая праца, бясконцыя клопаты… Хіба тут да добраўпарадкавання? І як жа памылялася ў сваіх здагадках! Цагляны дом Агрыпіны Аркадзьеўны патанаў у кветках (відаць, утульна пачуваюць сябе ў іх рукатворныя буслы), палымнелі яны і ва ўсіх вокнах. Нават на сценах расцвілі ружы і сланечнікі (размалявала знаёмая мастачка з Мінска). Праз дарогу — таксама прыгожы і дагледжаны дом Раісы, ля яго — кветнік. А ў доме вядзецца еўрарамонт, абнаўляецца мэбля.
Асобна варта сказаць пра ўзаемаадносіны нявесткі і свекрыві. Яны не проста паважлівыя, а цёплыя.
— Я даражу Раяй, — прызналася Агрыпіна Аркадзьеўна. — Па характары яна такая ж працаўніца, як і я. Чым магу, дапамагаю: гатую ежу для сям’і і корм свінням, мыю бялізну, прыбіраю ў доме, разам даглядаем кветнік. За ўсе гады не пачула ад нявесткі ніводнага крыўднага слова. Заўсёды раіцца, як паступіць, якую буйную пакупку зрабіць. А якія харошыя ўнукі!
Раісе Шкірэнцы ўсяго 37.
— Не задумваешся над тым, каб у другі раз выйсці замуж? — пытаюся.
— А каму мой такі “пасаг” патрэбны? — смяецца ў адказ. — Так званыя жаніхі кажуць, каб спачатку распрадала скаціну. У мае планы такое не ўваходзіць. Наадварот, збіраюся абнаўляць дойны статак.
Пасля паездкі ў Крывое і знаёмства са Шкірэнкамі ад мяне не адступае някрасаўскае “есть женщины в русских селеньях…” І ў беларускіх — таксама. І калі б такіх жанчын, як Раіса Шкірэнка, было больш, то і наша краіна стала б намнога багацейшай.
Фаіна КАСАТКІНА.
Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Неизвестные жертвы и герои войны
Подробнее О Великой Отечественной войне в Беларуси, казалось бы, вспоминают на каждом шагу: многочисленные памятники, книги, фильмы, школьные учебники. Однако руководитель исторической мастерской


