Когда мы перестанем вдыхать «ароматы» очистных сооружений Поставского молочного завода?

Абсталяванне ачышчальных збудаванняў Пастаўскага малаказавода ўжо працуе, але аб’ект яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, бо неабходна выканаць частку агульнабудаўнічых работ. Але людзей хвалюе іншае. “Чаму непрыемныя пахі час ад часу разносяцца на далёкай адлегласці. У чым справа?” — цікавяцца яны. Пытанні мы пераадрасавалі галоўнаму інжынеру прадпрыемства Георгію Пятровічу Касцяню. Вось што ён паведаміў:
— Што праблема ёсць, мы прызнаём і ўсяляк імкнёмся яе вырашыць. На заводзе распрацаваны комплекс мерапрыемстваў. Так, у маі звярнуліся да праекціроўшчыкаў з просьбай выканаць карэкціроўку праектных работ з мэтай перакрыцця аднаго з рэзервуараў, дзе знаходзіцца адпрацаваны шлам. У ліпені праект быў гатовы. Заказалі сэндвіч-панэлі, неабходныя металаканструкцыі і ўжо ў канцы месяца рэзервуар перакрылі. Цяпер яго ўшчыльняем: ён павінен быць герметычны. Дадаткова робім люк (на гэтым тыдні будзе гатовы), каб пры вытворчай неабходнасці ў рэзервуар можна было спусціцца і прарэвізаваць яго.
Пытанне пахаў у нас пастаянна на парадку дня, і мы яго задалі прадстаўнікам польскай фірмы WEGLO STAL, якая пастаўляе розныя кампаненты для ачысткі сцёкавых вод. Яны парэкамендавалі зрабіць фільтр, які б ачышчаў паветра, і мы яго зробім. А калі гэтыя мерапрыемствы не дадуць належнага эфекту, звернемся да праекціроўшчыкаў і папросім зрабіць яшчэ адзін праект на перакрыццё другога рэзервуару і ўстаноўкі дадатковых фільтруючых элементаў.
Часам можна пачуць, маўляў, у ачышчальных збудаваннях штосьці зроблена няправільна, таму і застаюцца пахі. Наконт гэтага скажу наступнае. Першапачаткова, калі ачышчальныя збудаванні праектаваліся, мы цікавіліся ў распрацоўшчыкаў, выканаўцаў абсталявання, ці не будзе пахаў. Яны сцвярджалі, што не будзе. А што датычыць чыстай вады, якую на выхадзе абяцалі італьянцы, дык яно так і ёсць. Маем афіцыйны пратакол выпрабавання сцёкавых вод: атрымана чыстая вада, якая па сваіх параметрах не горшая за водаправодную. Рабілі яе аналізы ў лабараторыі УП ЖКГ: вада з нашых ачышчальных збудаванняў на выхадзе набліжаецца да дыстыляванай.
Дарэчы, з красавіка па чэрвень на заводскіх ачышчальных збудаваннях працавалі спецыялісты кафедры біятэхналогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яны вывучалі работу збудаванняў, у тым ліку і праблему існуючых пахаў. Далі рэкамендацыі, і мы іх выконваем. Як бачыце, ідзём паступова, магчыма, дробнымі крокамі, але неадступна. Асабіста ў мяне дзень і пачынаецца, і завяршаецца на ачышчальных. Я пастаянна цікаўлюся, як абстаяць справы на іншых прадпрыемствах. У прыватнасці, нядаўна быў на Шчучынскім сыраробным заводзе, дзе ўстаноўлены прыкладна такія ачышчальныя збудаванні. Шлам у іх першапачаткова захоўваўся ў закрытых ёмістасцях, пах ёсць толькі ў памяшканні, на вуліцу практычна не выходзіць, а самі ачышчальныя збудаванні знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства. І гэта надае ўпэўненасці, што намі ўзяты правільны кірунак, і што работы, якія вядзём зараз, усё-такі дадуць станоўчы эфект. Трэба адзначыць, што паху дадаюць і старыя біясажалкі, якія плануем пачысціць гэтай зімой. У бліжэйшы час наведаю яшчэ Бярозаўскі сыраробны завод — там таксама ёсць аналагічныя нашым ачышчальныя збудаванні. І апошняе. Мы закупілі трактар з бочкай і вывозім шлам на глеевыя пляцоўкі, каб ён як мага менш часу ўтрымліваўся ў рэзервуары.
Адным словам, пастаянна імкнёмся зменшыць негатыўнае ўздзеянне пахаў на тэрыторыі, якія знаходзяцца паблізу ачышчальных збудаванняў. Дарэчы, на гэтых вуліцах пражывае значная частка работнікаў прадпрыемства.
Запісала Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Воздушные шарики, картина с ниндзя, брюки и метла. Что еще отправляют с помощью «Доставки» Яндекс.Такси?
Подробнее Необычную статистику от "Доставки", которая работает на базе "Яндекс.Такси" в Минске. Яндекс.Такси запустило услугу «Доставка» во всех городах, где работает сервис, весной этого года. Какие вещи


