Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Валерий Ярошевич — первый «тысячник» Поставщины!

Валерий Ярошевич — первый «тысячник» Поставщины!

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў віншуе з намалотам першай тысячы тон збожжа старшага камбайнера Валерыя Ярашэвіча.

12 жніўня першым у раёне перакрыў тысячны рубеж па намалоце  збожжа маладзёжны экіпаж з адкрытага акцыянернага таварыства “Хацілы-агра” ў складзе Валерыя Ярашэвіча і Антона Міхалевіча. 

У апошнія гады ААТ “Хацілы-агра” з’яўляецца нязменным лідарам у раёне па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых. А за павелічэнне вытворчасці збожжа і кармоў выходзіла пераможцам і прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва, прымала ўдзел у фестывалі-кірмашы “Дажынкі”. Сёлета, намалочваючы ў сярэднім з кожнага гектара амаль па 50 цэнтнераў зерня, гаспадарка лідзіруе і па тэмпах жніва. Наперад выйшлі і камбайнеры, вадзіцелі. У іх з’явілася рэальная магчымасць першымі на Пастаўшчыне намалаціць і перавезці па тысячы тон збожжа. З гэтай задачай выдатна справіўся маладзёжны экіпаж Валерыя Ярашэвіча.

Павіншаваць на хлебнай ніве перадавікоў жніва з важкай перамогай (тут ужо  былі дырэктар сельгаспрадпрыемства Вячаслаў Крыштафовіч і галоўны аграном На­дзея Кірплюк) завіталі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Баляслаў Шылько, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына.

Звяртаючыся да герояў дня, кіраўнік раённай вертыкалі ў іх асобе павіншаваў усіх удзельнікаў уборкі з высокім ураджаем і намалотамі, выказаў упэўненасць, што хацілаўцы пераадолеюць цяжкасці, выкліканыя непагаддзю, годна завершаць жніво. Ён уручыў старшаму камбайнеру  Валерыю Ярашэвічу каштоўны падарунак — тэлевізар. У адпаведнасці  з умовамі раённага спаборніцтва, экі­паж стаў таксама ўладальнікам грашовых прэмій, Ганаровай граматы райкама ГА “БРСМ”. Сярод іншых ён будзе выдзяляцца цяпер і фірменнымі кепкамі і футболкамі, вырабленымі па заказе Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Валерый Ярашэвіч працуе на камбайне ўсяго другі год. Летась ён атрымаў новы КЗС-1218 і, як прызнаўся, на першым часе асвойваў, прывыкаў да новай машыны. Старт атрымаўся ўдалым. Па намалотах малады механізатар выйшаў на трэцяе месца ў гаспадарцы. Сёлета адчуваў сябе ўжо больш упэўнена, хаця і цяпер не саромеецца звярнуцца па дапамогу ці параду да больш вопытных майстроў уборкі.

— У гэтым годзе вырас добры ўраджай, таму і працуюць усе з асаблі­вым настроем, — расказваў Валерый. — Мне пашанцавала: камбайн не падводзіць, у полі не прастойваю. У сярэднім за дзень намалочваю па 55—60 тон збожжа. Так і набралася тысяча. Першымі намалаціць столькі збожжа маглі і іншыя нашы камбайнеры, бо працуем у аднолькавых умовах, не лічымся з часам.

Увага і ўшанаванне, якія былі аказаны, і бянтэжылі, і радавалі маладога  механізатара. Ён успамінаў, як ганарыўся братам Міхаілам, які двойчы станавіўся прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў на перавозцы збожжа, удзель­нічаў у “Дажынках”. Міхаіл і сёлета  на  аўтамашыне “САЗ-3507”  перавёз з поля ўжо больш за 800 тон зерня. Пры патрэбе падсабляе  і на зернетаку.

Увогуле, вырашчаны сёлета багаты ўраджай даў магчымасць праявіць сябе амаль усім камбайнерам і вадзіцелям. Не першы дзень званне “тысячнікаў” носяць ветэран працы Генадзій Пяткевіч, Уладзімір Усаценка, Павел Валодзька, якія перавезлі з поля да зернесушылак амаль па 1500 тон зерня.

— Жніво мы пачалі 22 ліпеня, — адзначыла галоўны аграном Надзея Кірплюк. — Засталося ўбраць нямногім больш за 150 гектараў яравых. Асабліва парадавалі азімыя трыцікале і пшаніца, якіх выйшла на круг па 55 цэнтнераў. Работа ідзе  дружна, арганізавана, без спешкі. У асобныя дні працавалі да дванаццаці, гадзіны ночы. Вялікі выйгрыш маем ад таго, што бесперабойна працуе лідскі сушыльны комплекс. Сёлета раней закончылі ўборку траў, былі два тыдні для таго, каб усё прывесці ў “баявую” гатоўнасць. Таму і не падводзяць камбайны, іншая тэхні­ка, задзейнічаная на жніве. Стараюцца людзі. Адно засмучае: пачасціліся дажджы і апошнія гектары будуць самымі цяжкімі.

Сёлета ў хлебаробаў Пастаўшчыны ёсць магчымасць давесці валавы збор зерня да 80 тысяч тон. Хацілаўцы сталі першымі, хто пераўзышоў ужо мінулагодні ўзровень на паўтары тысячы тон. А ў цэлым арыенцір на тое, каб мець не менш за 8000 тон збожжа. Яно асабліва важкае, бо гаспадарка з’яўляецца элітнай па насенняводстве.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

* * *

Стала вядома, што тысячнага намалоту дасягнулі яшчэ два экіпажы з ААТ “Хацілы-агра” ў складзе Дзмітрыя Кузняцова і Юрыя Галубоўскага, Генадзія Антуха і Аляксандра Міхалевіча. Віншуем!

Валерий Ярошевич — первый «тысячник» Поставщины!

Генадзій Антух (справа) і Аляксандр Міхалевіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой