Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В книге счастья подписи поставили (+ фото)

В книге счастья подписи поставили (+ фото)

50 гадоў прайшлі поруч па жыцці Агрыпіна Уладзіміраўна і Уладзімір Мікалаевіч Рыжых з аграгарадка Андроны. Дата, якая заслугоўвае таго, каб яе адзначыць не толькі ў сямейным коле, але і на людзях. Менавіта з такой прапановай звярнуліся да сужонцаў старшыня Курапольскага сельскага Савета Марына Паўлаўна Нагановіч і кіраўнік спраў Ала Мікалаеўна Якімовіч. І атрымалі згоду.

4 жніўня ў Андронаўскім сельскім клубе адбылася ўрачыстая рэгістрацыя залатога вяселля. Трэба аддаць належнае арганізатарам мерапрыемства — а гэта Курапольскі сельскі Савет і Андронаўскі сельскі клуб, — дзякуючы якім яно атрымалася годным, маляўнічым і вельмі кранальным. На свята прыехалі родныя і сябры “маладажонаў”, у Дом культуры прыйшлі аднавяскоўцы. Свята ўпрыгожылі народны калектыў аўтэнтычнай песні і Дзіяна Вілюліс, мноства кветак, віншаванні, падарункі. Ну ўсё як на сапраўдным вяселлі: і марш Мендэльсона, і абмен заручальнымі пярсцёнкамі, і шампанскае, і традыцыйны вальс, і віншаванні з падарункамі.

— Сустрэць залаты юбілей дадзена не ўсім, — гаварыла старшыня сельскага Савета Марына Паўлаўна Нагановіч, — а толькі тым, у каго залатое сэрца, залаты розум і залатая душа. Мы з асаблівым трапятаннем рэгіструем такія юбілейныя шлюбы, бо яны сведчаць пра трываласць сям’і. А найбольшыя каштоўнасці ў жыцці — гэта здароўе і сям’я.

Са словамі прывітання да віноўнікаў урачыстасці звярнуліся таксама старшыня СВК “Андроны” А. С. Варашкевіч і дырэктар мясцовай школы Л. Г. Гінько.

Цырымонію рэгістрацыі шлюбу вельмі кранальна вяла кіраўнік спраў сельвыканкама А. М. Якімовіч. Пра што думалася ў тыя хвіліны збянтэжаным, усхваляваным юбілярам? Можа, успомнілася знаёмства на танцах у афіцэрскім клубе ў Паставах? Груня тады працавала старшым бухгалтарам райспажыўсаюза. Данецкі шахцёр Ула­дзімір знаходзіўся ў камандзіроўцы ў воінскай часці — будаваў ракетныя шахты. Або як з трохмесячным сыночкам на руках адправілі­ся на пастаяннае месца жыхарства ў Данбас, а праз дзесяць гадоў, ужо маючы двух сыноў, вярнуліся ў Беларусь (Груні не падыходзіў украінскі клімат, да яе там чапляліся хваробы)? У тагачасным калгасе “Ленінскі шлях” маладую сям’ю сустрэлі з радасцю. Далі жыллё, прадаставілі работу. Груня пайшла намеснікам бухгалтара калгаса, Ула­дзімір — вадзіцелем. Ці як раслі іх сыны Васілій і Валерый, вучыліся, стваралі сем’і, падарылі ўнука і ўнучку? І многае-многае іншае, напэўна, прыпаміналася.

Як справядліва зазначыла на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу Ала Мікалаеўна Якімовіч, сямейнае шчасце не можа быць суцэльным святам. Вось і ў Рыжых хапіла і хваляванняў, і трывог. Але ў кожную цяжкую хвіліну муж і жонка падстаўлялі плячо адно другому.

— Жанчына павінна быць мудрай, не заводзіцца, — гаварыла мне пазней Агрыпіна Уладзіміраўна. — Характар у майго Валодзі гарачы, таму саступала, змоўчвала, гасіла “пажар”.

А Уладзімір Мікалаевіч на пытанне, чым у маладосці паланіла яго будучая жонка, з уласцівым яму гумарам адказаў: “Каханне, як інфекцыя, скасіла напавал”. А потым сур’ёзна дадаў: “Груня спакойная, мудрая, надзейная”.

У маладажонаў Уладзіміра і Груні Рыжых не было не тое што пышнага, але ніякага вяселля — толькі зарэгістравалі шлюб. Затое сапраўдная ўрачыстасць адбылася праз паўстагоддзя. Агрыпіна Уладзіміраўна і Уладзімір Мікалаевіч паставілі свае подпісы не толькі ў кнізе рэгістрацыі юбілейных дат, але і ў кнізе шчасця, якая вядзецца ў сельвыканкаме. А на завяршэнне разрэзалі стужку на сімва­лічнай дарожцы, якая павя­дзе іх далей, ажно да брыль­янтавага вяселля.

В книге счастья подписи поставили (+ фото)

В книге счастья подписи поставили (+ фото)

В книге счастья подписи поставили (+ фото)

В книге счастья подписи поставили (+ фото)

В книге счастья подписи поставили (+ фото)

Фаіна КАСАТКІНА.

Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой