Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар кафэ “Церамок” райспажыўтаварыства Галіна Зямчонак сёлета ўдастоена ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. У сваёй прафесіі яна дасягнула, здаецца, усяго: мае дзясяткі дыпломаў і самых прэстыжных узнагарод, заваяваных на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. І цяжка паверыць у тое, што ў кулінарыі аказалася зусім выпадкова…
— Раскажыце, адкуль вы родам?
— Я нарадзілася і вучылася ў горадзе Чачэрск Гомельскай вобласці. Была выдатніцай, ішла на залаты медаль і марыла стаць урачом-хірургам. Але ўсе жыццёвыя планы перакрэсліла Чарнобыльская катастрофа. Экстранныя паведамленні, паніка, пастаяннае адчуванне трывогі — усё гэта стала неад’емнай часткай нашага жыцця. Мама вельмі спужалася за маё здароўе, патэлефанавала ў Ленінградскае прафтэхвучылішча, растлумачыла сітуацыю і папрасіла ўзяць мяне на вучобу. Там пайшлі насустрач. У кастрычніку 1986 года маці пасадзіла мяне з рэчамі на цягнік, і я, дзевяцікласніца, па сутнасці, яшчэ дзіця, адправілася ў незнаёмы агромністы горад. Супакойвала адно: там жыла сваячка па татавай лініі. Хаця ў выніку з усімі клопатамі справілася сама.
— Памятаеце першыя ўражанні ад Ленінграда?
— Балтыйскі вакзал. Мора людзей. Бюро даведак. Мне растлумачылі, як знайсці патрэбны адрас. У вучылішчы паглядзелі на мае адзнакі і не маглі зразумець, што я раблю ў іх установе. Але выбіраць не прыходзілася. Атрымала спецыяльнасць “Цеставод. Машыніст цестараздзелачных машын”. Вучоба была спецыфічная, але мне падабалася. Асабліва ўражвалі размахі вытворчасці, дзе мы набывалі практычныя навыкі. Столькі цэхаў! Хлебабулачны, усходніх прысмакаў, вафельны… І паўсюль дэгустацыі! (Смяецца — аўт.) Наогул, узровень адукацыі быў на высокім узроўні. Да беларусаў ставіліся прыязна, і гэта дапамагала ў чужым горадзе.
— На культурнае жыццё часу хапала?
— У гэтым плане Ленінград — горад-мара. Архітэктурныя славутасці, выставы, тэатры, кіно ці не на кожным кроку. Калі было сумна на душы, магла проста выйсці на Неўскі праспект і гуляць гадзінамі, атрымліваючы ад гэтага неймаверную асалоду. Паступова з’явілася шмат сяброў, з якімі і цяпер выходзім на сувязь праз інтэрнэт. Але ў Ленінградзе не бачыла жыллёвай перспектывы. Таму пасля года адпрацоўкі вырашыла вярнуцца ў родны горад. Уладкавалася не па спецыяльнасці — спачатку інспектарам у ЗАГС, потым у бібліятэку. Гэта быў перыяд, калі кнігі, прычым самых розных жанраў, “глытала” адну за адной. Рыхтавалася паступаць у Гомельскі педагагічны інстытут. Але нечакана пераехала ў Паставы, і планы засталіся толькі планамі.
— Як трапілі ў наш горад?
— Тут па размеркаванні працавала мая сястра. Прыехала да яе літаральна на некалькі дзён і пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Гэта было каханне з першага погляду. Мы згулялі вяселле праз два тыдні пасля знаёмства. Чым заваяваў маё сэрца? Адукаванасцю, інтэлігентнасцю. У наступным годзе мы адзначым 25-годдзе сумеснага жыцця.
— Дзе пачыналі свой шлях да прафесійных вяршынь?
— Адразу ўладкавалася вучаніцай у хлебабулачны цэх прадпрыемства грамадскага харчавання. З вялікай цікавасцю ўбірала навуку сваіх старэйшых калег. Хутка пайшла ў дэкрэтны водпуск — адзін за адным нарадзіліся два сыны. Потым працавала поварам у дзіцячым садку, школе, вайсковай часці… У кожнай установе набыла бясцэнны вопыт.
— Што лічыце сваім першым сапраўдным поспехам?
— Удзел у тэлепраекце Белтэлерадыёкампаніі “Шэф-повар” у 2010 годзе. Ён сабраў паўсотні найлепшых повараў краіны. Паспрабаваць там свае сілы было вельмі цікава, хаця і хвалююча. Калі прыехала і ўбачыла ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, адразу стала не па сабе: што тут раблю я, з правінцыі?! Але перажывала дарэмна. Журы пакарыла фаршыраванай ласінай губой. Гэта вельмі даўні рэцэпт беларускай кухні, па якім гатавала, дарэчы, упершыню. У выніку мяне адабралі ў лік 16 фіналістаў, потым — у васьмёрку. Такі поспех натхніў, дадаў упэўненасці, стаў стартам да далейшых перамог.
— Якая ўзнагарода для вас самая каштоўная?
— Кожная. У падрыхтоўку да любога турніру ўкладваю безліч сіл і часу, і прыемна, што гэта заўважаецца. Напрыклад, сёлета ў жніўні ўдзельнічала ў міжнароднай выстаўцы “Хлебная і кандытарская справа”. Работу з салёнага цеста рыхтавала цэлы месяц. Так ёй захапілася! Кожны дзень ляпіла па некалькі фігурак, абпальвала, падмалёўвала. У выніку атрымалася вялікая сімвалічная кампазіцыя — добры, вясёлы горад з мноствам жыхароў, мір у якім ахоўваюць два галубы (журы яе ацаніла залатым медалём — аўт.). Але ўсё ж узнагароды не самамэта. Самае важнае ў спаборніцтвах — знаёмствы, зносіны з калегамі, вопыт.
— У інтэрнэце вы часта выкладваеце фатаграфіі работ, выразаных з прадуктаў.
— Любую страву важна не толькі смачна прыгатаваць, але і прыгожа падаць. Таму карвінг (так называюць мастацтва фігурнай рэзкі прадуктаў) сёння развіваецца вельмі актыўна. Цікава гэта стала і мне. Асновам вучылася ў Мінску. Пачынала з элементарнага — кветачак, лапцікаў. Паступова ўскладняла задачы, змагла асіліць і тыя, якія раней здаваліся недасягальнымі. У чарговы раз пераканалася, што ў любой справе галоўнае — жаданне.
Колькі часу займае работа, залежыць ад яе складанасці, матэрыялу (найчасцей гэта садавіна і агародніна) і… натхнення. Люблю працаваць у спакойнай абстаноўцы, часта па начах. Бывала, што і па двое сутак не спала. Дзесьці чула: чалавек можа без сну і трое. Значыць, у мяне яшчэ ёсць суткі ў запасе! (Смяецца — аўт.)
— А як працаваць, калі няма натхнення?
— Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня. Мая цяперашняя мэта — паўдзельнічаць у кулінарнай алімпіядзе, якая раз у чатыры гады праходзіць у Германіі і збірае каля паўтары тысячы повараў з усяго свету. Гэта адзін з самых прэстыжных і знакамітых кулінарных турніраў у свеце. Некалькі гадоў назад у якасці заахвочвання за перамогу “на рэспубліцы” я атрымала бясплатную пуцёўку на яе наведванне. Проста паглядзець на гэта з боку было чымсьці нерэальным. У мяне яшчэ год наперадзе, каб ажыццявіць задуманае. Тым больш што перадумовы для гэтага ёсць.
Натхненне прыходзіць і калі чуеш станоўчыя водзывы ад наведвальнікаў. Неяк у нашым кафэ абедала дэлегацыя з Прыбалтыкі, напрыканцы мяне запрасілі ў зал, і ўсе апладзіравалі ў знак удзячнасці. Пасля такіх момантаў хочацца рабіць усё яшчэ лепш.
— Якія яшчэ краіны адкрылі для сябе дзякуючы рабоце?
— Была запрошана на выставу ў Латвію. Наведала Рыгу, яе славутасці, пакаштавала мясцовыя стравы. Не менш плённай атрымалася камандзіроўка ў Туркменістан. Нібы пабывала ў іншым свеце! Уразілі і кухня, і ўнікальная культура.
Але адусюль, дзе б ні была, з вялікай радасцю вяртаюся ў Паставы. Тут жывуць і дзве мае родныя сястры, па магчымасці прыязджае маці. Гэты горад стаў мне, напэўна, больш родным, чым той, дзе нарадзілася. Хочацца працаваць на карысць Пастаўшчыны.
— Сярод вашых калег з райспажыўтаварыства нямала пераможцаў і прызёраў прэстыжных конкурсаў прафмайстэрства. Як лічыце, у чым аснова поспеху пастаўчан?
— Усё дзякуючы вялікай падтрымцы, якую мы атрымліваем з боку кіраўніцтва. Старшыня райспажыўтаварыства Рыгор Арсенцьевіч Леўкавец падтрымлівае любыя ініцыятывы, што надзвычай важна. Мець здольнасці — добра, а мець магчымасці іх рэалізаваць у поўную сілу — зусім іншае. У гэтым таксама дапамагаюць першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганна Мечыславаўна Сянько, дырэктар філіяла «Каапгандаль №2» Маргарыта Дзмітрыеўна Скраблевіч і яе намеснік Крысціна Мечыславаўна Красоўская. У іх заўсёды шмат ідэй, прапаноў. Яны — прафесіяналы з вялікай літары, а такія людзі натхняюць. Шмат добрых слоў магу сказаць і ў адрас іншых калег. Адным словам, у нас ёсць каманда. У гэтым і бачу падмурак поспеху.
— Каго лічыце сваімі галоўнымі настаўнікамі?
— Жыццё. Мама адна гадавала мяне з сёстрамі, працавала на некалькіх работах. Таму мы выраслі самастойнымі, адказнымі за свае справы людзьмі. А ў прафесійным плане — найперш мае пастаўскія калегі. На рабоце мне сустрэлася нямала людзей, якія імкнуліся шчыра дапамагчы. Майстры-повары Тамара Іванаўна Дзеўгуць і Іна Іванаўна Новікава дзяліліся шматлікімі сакрэтамі кухні, тлумачылі яе нюансы. І сама цяпер так раблю. Напрыклад, у інтэрнэце калегі з розных краін часта просяць парад па карвінгу. Нават у выхадны дзень не палянуюся, выражу работу, сфатаграфую, пакажу паэтапна, што да чаго. І рэцэптам фірменным падзялюся. Дабро вяртаецца. Мне таксама дапамогуць, калі ў гэтым будзе патрэба.
— У прафесіі вы дасягнулі высокіх вяршынь. Ці ёсць такое, чаму яшчэ хацелі б навучыцца?
— Планаў у мяне заўсёды шмат. Цяпер у кулінарыі столькі модных кірункаў, эксперыментаў! Наогул, для мяне вельмі важна пастаянна развівацца, самаўдасканальвацца. Гэтаму ж вучу і сваіх калег — маладых повараў кафэ “Церамок”, у межах разумнага даю свабоду, пакідаю месца для творчасці. Сама з нецярпеннем чакаю паездкі ў Маскву. Сёлета мяне ўзнагародзілі бясплатным навучаннем у знакамітай “Школе шакаладу”. Хачу вывучыцца ўсім тонкасцям работы з гэтым салодкім прадуктам, а вярнуўшыся, зрабіць так, каб у “Церамку” былі свае эксклюзіўныя дэсерты. Штосьці такое, дзеля чаго кліенту хацелася б да нас вяртацца. Працягну работу над удасканаленнем асноўных страў меню.
— Вашы адносіны да прафесіі з часам змянілася?
— Кардынальна. Некалі саромелася, а цяпер ганаруся. Удзельнічаючы ў шматлікіх турнірах, зразумела, што прафесія повара прэстыжная. Яна творчая, запатрабаваная, усё больш папулярызуецца. У ёй працуюць шмат адукаваных, усебакова развітых людзей, якія шмат ведаюць і ўмеюць.
— Хацелі б, каб дзеці абралі вашу прафесію?
— Старэйшы сын са спецыяльнасцю ўжо вызначыўся — вучыцца на спартыўнага псіхолага. Малодшы будзе паступаць у наступным годзе. Кім стане — яго рашэнне. Для мяне галоўнае, каб яны мелі работу, якая ім сапраўды падабаецца. Калі працуеш з задавальненнем, то поспехі не прымусяць сябе чакаць.
Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


